21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ветэранам вайны да 65-годдзя вызвалення акажуць матэрыяльную дапамогу

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ветэранам вайны да 65-годдзя вызвалення акажуць матэрыяльную дапамогу У сувязi са святкаваннем 65-й гадавiны вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў будзе аказана матэрыяльная дапамога ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны i iншым катэгорыям грамадзян, якiя пацярпелi ад наступстваў вайны. Адпаведны ўказ Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 30 красавiка.     Памер матэрыяльнай дапамогi складзе ад Br150 тыс. да Br300 тыс.

У прыватнасцi, Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамi Славы трох ступеняў, Героям Сацыялiстычнай Працы, удастоеным гэтага звання за заслугi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, будзе выплачана па Br300 тыс. Матэрыяльную дапамогу ў памеры Br200 тыс. акажуць iнвалiдам i ўдзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны, асобам, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах. Асобам, узнагароджаным ордэнамi або медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, асобам, якiя працавалi на аб’ектах у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, а таксама астатнiм катэгорыям грамадзян, якiя пацярпелi ад наступстваў вайны, памер грашовай падтрымкi складзе Br150 тыс. Выплата матэрыяльнай дапамогi будзе праводзiцца з 1 чэрвеня па 1 лiпеня 2009 года ў парадку, устаноўленым для выплаты пенсiй.

 

Пенсiянеры з 1 мая па 30 верасня будуць плацiць палову кошту праезду ў прыгарадным транспарце

З 1 мая па 30 верасня гэтага года пенсiянеры ў Беларусi будуць плацiць палову кошту праезду ў прыгарадным транспарце. Адпаведны ўказ № 226 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсiянераў" Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 30 красавiка.

Дакумент прадастаўляе грамадзянам, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў), права на 50-працэнтную скiдку з кошту праезду на чыгуначным, водным i аўтамабiльным пасажырскiм транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносiнаў (акрамя таксi) на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня 2009 года.

 

Беларусь i Іран маюць намер актывiзаваць гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва

Беларусь чакае большай актыўнасцi з боку Iрана ў рэалiзацыi сумесных праектаў, у тым лiку ў гандлёва-эканамiчнай сферы. Гэта адзначыў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 красавiка на сустрэчы з кiраўнiком Судовай улады Iсламскай Рэспублiкi Iран Сеедам Махмудам Хашэмi Шахрудзi.

Аляксандр Лукашэнка папрасiў перадаць кiраўнiцтву Iрана, што Беларусь свята будзе "выконваць нашы дамоўленасцi з Прэзiдэнтам Iрана Махмудам Ахмадзiнежадам i чакае большай актыўнасцi з iранскага боку ў рэалiзацыi абазначаных для сумеснага ажыццяўлення праектаў". Як лiчыць кiраўнiк беларускай дзяржавы, ажыццяўленне гэтых праектаў будзе карысным для сумеснага руху наперад i эканомiкi Iрана. Мы вызначылi шмат канкрэтных праектаў, але iснуючы цяпер тавараабарот, якi толькi наблiзiўся да $100 млн, — гэта вельмi мала. Таму мы разлiчваем на большую актыўнасць у сферы гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва". У сваю чаргу кiраўнiк Судовай улады Iрана перадаў Аляксандру Лукашэнку прывiтаннi ад Вярхоўнага лiдара Iсламскай рэвалюцыi Iрана аяталы Сееда Алi Хаменеi i Прэзiдэнта Махмуда Ахмадзiнежада. Сеед Махмуд Хашэмi Шахрудзi паведамiў, што перад вiзiтам у Мiнск сустракаўся з Махмудам Ахмадзiнежадам, якi гаварыў аб важнасцi адносiнаў з Беларуссю i аб тым, што ўсе падпiсаныя дакументы павiнны быць рэалiзаваны. Прэзiдэнт Iрана таксама лiчыць, што тавараабарот з Беларуссю не адпавядае iснуючаму патэнцыялу дзвюх краiн.

 

Беларусi i В’етнаму неабходна нарошчваць аб’ём узаемнага гандлю

Беларусь разглядае дружалюбны В’етнам у якасцi своеасаблiвага плацдарма, апоры для нарошчвання эканамiчнага супрацоўнiцтва з краiнамi Азiяцка-Цiхаакiянскага рэгiёну. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 30 красавiка на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу В’етнама Нгуен Фу Чонгам.

У 2008 годзе тавараабарот памiж дзвюма краiнамi склаў $124,6 млн i павялiчыўся ў параўнаннi з 2007 годам амаль у 2 разы. Экспарт у В’етнам узрос з $48,1 млн у 2007 годзе да $89,7 млн у 2008. Рост паставак у 2008 годзе забяспечаны за кошт павелiчэння продажаў калiйных угнаенняў, трактароў, шын, падшыпнiкаў. У Беларусь iмпартуюцца натуральны каўчук, морапрадукты, рыс, арэхi, абутак, адзенне, перапрацаваныя трапiчныя фрукты, чай, спецыi, кофе. В’етнам уваходзiць у лiк асноўных рынкаў збыту прадукцыi БелАЗа, з’яўляючыся ў перспектыве плацдармам для прасоўвання тэхнiкi ў краiны Паўднёва-Усходняй Азii. У апошнiя гады стабiльна нарошчваецца экспарт прадукцыi МТЗ. Прэзiдэнт нагадаў, што ў час яго вiзiту ў В’етнам у красавiку 2008 года былi абазначаны многiя напрамкi супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi. "Хачу пацвердзiць i перадаць кiраўнiцтву Кампартыi, Прэзiдэнту краiны, што мы будзем свята выконваць нашы дамоўленасцi, асаблiва ў частцы навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва i сферы адукацыi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Мы нiколi не забываем вялiкую дапамогу i падтрымку беларускага народа ў гады вайны i мiрны час. Думаю, няма iншай краiны ў свеце, з якой В’етнам мае такiя ж дружалюбныя, брацкiя адносiны, якiя грунтуюцца на прынцыпах узаемадаверу i ўзаемаразумення", — сказаў старшыня Нацыянальнага сходу В’етнама.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

Грамадска-кансультатыўны савет пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi правёў другое пасяджэнне

Чарговае пасяджэнне Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi адбылося 30 красавiка. Яго тэмай стала выпрацоўка новых падыходаў у рэалiзацыi стратэгii эканамiчнага развiцця краiны, у тым лiку ў перыяд сусветнага фiнансавага крызiсу, паведамiў сакратар савета Уладзiмiр Шпакоўскi. З дакладамi выступiлi члены савета С. Багданкевiч, А. Патупа, У. Карагiн, а таксама намеснiк мiнiстра эканомiкi А. Тур. У абмеркаваннi прынялi ўдзел Ж. Грынюк, Ю. Загуменнаў, В. Задняпраны, У. Нiсцюк, М. Русы, А. Трусаў, М. Чаргiнец, У. Шымаў, А. Ярашук i iншыя члены Грамадска-кансультатыўнага савета. Як адзначыў Уладзiмiр Шпакоўскi, дыскусiя, якая разгарнулася памiж членамi савета, была зацiкаўленай i канструктыўнай. "Яна паказала, што, нягледзячы на пэўныя рознагалоссi выказаных ацэнак, удзельнiкi пасяджэння перакананы ў тым, што мiнiмiзацыя крызiсных з’яў у эканомiцы магчыма толькi ва ўмовах адказных i кампетэнтных падыходаў пры вырашэннi ўзнiкаючых праблем", — сказаў ён. Прынята рашэнне абагульнiць выказаныя прапановы i накiраваць матэрыялы адпаведным дзяржаўным органам. Акрамя таго, на пасяджэннi быў прыняты рэгламент савета i абмеркаваны парадак дня наступнага выязнога пасяджэння, якое пройдзе па тэме "Гуманiзацыя сiстэмы выканання пакарання ў Рэспублiцы Беларусь. Ажыццяўленне грамадскага кантролю за забеспячэннем правоў чалавека ў месцах прымусовага ўтрымання".

Белта.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ветэранам вайны да 65-годдзя вызвалення акажуць матэрыяльную дапамогу У сувязi са святкаваннем 65-й гадавiны вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика