Беларусі i Азербайджану неабходна шукаць новыя сферы для пашырэння супрацоўнiцтва
Беларусі i Азербайджану неабходна шукаць новыя сферы для пашырэння супрацоўнiцтва
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 5 мая на сустрэчы з першым намеснiкам прэм’ер-мiнiстра Азербайджана Ягубам Абдулой аглы Эюбавым. Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў Беларусi i Азербайджана "няма закрытых тэм". У краiн ёсць добрыя планы, рэалiзуюцца пэўныя праекты, у прыватнасцi, па стварэннi зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнiкi ў Азербайджане. "Нам ёсць аб чым пагаварыць, улiчваючы, што тавараабарот $120 млн — гэта мiзэр, калi мець на ўвазе iснуючы патэнцыял. Сёння мы абмяркуем на прамежкавым этапе стан нашых гандлёва-эканамiчных адносiнаў", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. У Азербайджане створаны зборачныя вытворчасцi трактароў i грузавых аўтамабiляў, па беларускай тэхналогii адноўлены оптыка-механiчны завод. Цяпер прапрацоўваецца магчымасць арганiзацыi зборкi беларускiх аўтакранаў, лiфтаў, вытворчасць лякарстваў, люстранога палатна i аконных блокаў. Аляксандр Лукашэнка павiншаваў кiраўнiцтва Азербайджана з поспехам на рэферэндуме. Паводле слоў першага вiцэ-прэм’ера, апошнi вiзiт Прэзiдэнта Беларусi ў Азербайджан садзейнiчаў паглыбленню супрацоўнiцтва памiж краiнамi. Ягуб Эюбаў запэўнiў, што азербайджанскi бок будзе iмкнуцца да выканання таго, што было намечана прэзiдэнтамi. Ён таксама перадаў добрыя i цёплыя пажаданнi беларускаму народу i Аляксандру Лукашэнку ад Прэзiдэнта Азербайджана Ільхама Алiева. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 5 мая на сустрэчы з першым намеснiкам прэм’ер-мiнiстра Азербайджана Ягубам Абдулой аглы Эюбавым
|
|