Хваробы страхавой галіны — Вr695 млн за... прыбiральню
Хваробы страхавой галіны — Вr695 млн за... прыбiральню
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi лiчыць неабходным максiмальна задзейнiчаць патэнцыял страхавой галiны рэспублiкi з тым, каб гэтая сфера была не толькi дзейсным iнструментам па абароне iнтарэсаў насельнiцтва краiны, але стала i найважнейшай крынiцай росту ўнутранага даходу краiны. Цяперашняя ж дзейнасць страхавых кампанiй кiраўнiка Урада не задавальняе. Больш за тое, Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi, на якiм iшла гаворка аб вынiках выканання рэспублiканскай праграмы развiцця страхавой дзейнасцi на 2006—2010 гады, выступiў з жорсткай крытыкай, адрасаванай у бок страхаўшчыкоў. Узгадаўшы пра тое, што дзяржава iстотна падтрымала гэтыя кампанii, у статутны фонд якiх было накiравана больш за трыльён рублёў, Сяргей Сiдорскi запытаўся, а дзе ж адпаведная аддача ад укладзеных грошай. Так, нягледзячы на ўсе зробленыя захады, летась доля страхавання ў валавым унутраным прадукце Беларусi склала ўсяго 0,73 працэнта ад запланаваных 1,09. Сёлета таксама невядома, цi будзе выкананы гэты паказчык. Звярнуўшы ўвагу прысутных на тое, што па вынiках леташняга года збор страхавых прэмiй на душу насельнiцтва ў Казахстане i Расii склаў адпаведна 71 i 227 долараў, а ва Усходняй Еўропе 229 долараў, Сяргей Сiдорскi зазначыў, што Беларусь адстае ў разы ад гэтых краiн. Мiж iншым, па вынiках 2008 года ў рэспублiцы гэты паказчык складаў усяго 44 долары. Атрымлiваецца, што на страхавым рынку нашай рэспублiкi яшчэ шмат чаго не зроблена. "Вы працуеце горш за ўсiх на постсавецкай прасторы, не кажучы аб развiтых краiнах, дзе на душу насельнiцтва збор страхавых прэмiй — 600 долараў", — адрасаваў крытыку страхаўшчыкам прэм’ер. Адзначаючы, што ў беларускiх страхаўшчыкоў ёсць значныя рэзервы па развiццi асобных вiдаў страхавання, Сяргей Сiдорскi зазначыў, што найбольш трэба дадаць, напрыклад, у накапляльным страхаваннi, ва ўмовах фiнансава-эканамiчнага крызiсу ў страхаваннi экспартных рызык. На думку прэм’ера, асобная гутарка — наколькi адказна падыходзяць да сваёй працы кiраўнiкi некаторых страхавых кампанiй. Сяргей Сiдорскi лiчыць, што былi б зусiм iншыя вынiкi рэалiзацыi праграмы, "калi б усе працавалi напружана i думалi як выконваць планы". "А так, — заўважыў прэм’ер, — некаторыя з iх жывуць у сваё задавальненне, збiраюцца i з сем’ямi ездзяць на адпачынак на службовых машынах, арганiзоўваюць рэстаранныя вечарынкi за дзяржаўны кошт. Вось i дасягаюць такiх вынiкаў". Прычым падобныя факты не з разраду выключэнняў — яны не адзiнкавыя. Паводле слоў кiраўнiка Урада, Камiтэт дзяржкантролю прадставiў шмат фактаў працы кiраўнiкоў асобных страхавых кампанiй менавiта на сябе. Сяргей Сiдорскi таму не выключае i таго, што, магчыма, на чале гэтых арганiзацый трэба паставiць iншых людзей. "Грошай мора, i яны безсправаздачныя, — падкрэслiў ён. — Кiраўнiкi накiроўваюць iх куды хочуць — на офiсы, машыны..." А старшыня Камiтэта дзяржкантролю Зянон Ломаць услед за прэм’ерам праiнфармаваў, куды, да прыкладу, яшчэ часам iдуць дзяржаўныя грошы ў асобных страхаўшчыкоў. Так, адна дзяржаўная страхавая кампанiя на сваёй базе адпачынку пабудавала прыбiральню за... 695 мiльёнаў рублёў, тэнiсны корт за 295 мiльёнаў. Прэм’ер-мiнiстр паведамiў, што на падставе такiх матэрыялаў, якiя сведчаць аб розных фактах працы "на сябе", Камiтэту дзяржкантролю даручана Прэзiдэнтам правесцi праверкi на шэрагу страхавых арганiзацый. Мiж iншым, звяртаючыся да першага намеснiка мiнiстра фiнансаў Уладзiмiра Амарына, якi курыруе страхавую галiну, Сяргей Сiдорскi прапанаваў: "пасадзiце кiраўнiкоў страхавых кампанiй, калi яны нiчога не зрабiлi, на хлеб i ваду, на бюджэтныя расходы i прымусьце iх працаваць. Тады яны зразумеюць, што трэба працаваць на дзяржаву". Падчас пасяджэння, дарэчы, Сяргей Сiдорскi адзначыў, што ў генеральнага дырэктара адной з дзяржаўных страхавых кампанiй зарплата вышэйшая, чым у прэм’ер-мiнiстра: паводле слоў самога кiраўнiка кампанii, за студзень гэтага года яму было налiчана зарплаты 4,5 мiльёна рублёў. Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi лiчыць неабходным максiмальна задзейнiчаць патэнцыял страхавой галiны рэспублiкi з тым, каб гэтая сфера была
|
|