21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Розныя СМІ для роднай зямлi

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Розныя СМІ для роднай зямлiУчора ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" пачала сваю работу ХIII Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "СМI ў Беларусi". Сёлета яна прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, а таксама Году роднай зямлi, абвешчанаму ў нашай краiне. Таму iнтэрнацыянальны журналiсцкi форум аб’ядноўвае абедзве гэтыя тэмы — i ўсiх без выключэння экспанентаў — пад патрыятычным дэвiзам "СМI для роднай зямлi".

Выстава, дарэчы, прымае гэтымi днямi гасцей з дзесяцi краiн — свае экспазiцыi дэманструюць Расiя, Украiна, Латвiя, Азербайджан, Польшча, Францыя, Iзраiль, Кiтай, Швейцарыя, Вялiкабрытанiя; акрамя таго, знайшлося асобнае месца i для мноства выданняў беларускай дыяспары.

 

Без межаў у часе i прасторы

...Нягледзячы на iнтэрнацыянальны склад удзельнiкаў, цi не галоўная адметнасць сёлетняй выставы — сцiранне звыклых межаў. Толькi тут, да прыкладу, Бранская вобласць арганiчна суседнiчае з Мiнскай, Нiжагародская — з Чарнiгаўскай, а Iзраiль — з Кiтаем. Тут раўнапраўныя друкаваныя i электронныя СМI, дзiцячыя i ваенныя выданнi, рэгiянальныя i рэспублiканскiя... Тут адмысловая выстава ў выставе — экспанаты стэнда "Беларуская журналiстыка ваенных гадоў", прадстаўленага музеем Вялiкай Айчыннай вайны — выклiкае ў наведвальнiкаў не меншую цiкавасць, чым самыя сучасныя мультымедыйныя прэзентацыi тэлеканалаў i iнтэрнэт-сайтаў. Тут студэнт журфака без усякiх папярэднiх дамоўленасцяў свабодна можа задаваць пытаннi мiнiстру iнфармацыi, бо ўсе мы — калегi, што асаблiва выразна адчувалася падчас адкрыцця форуму — у Дзень друку.

Пасланне кiраўнiка беларускай дзяржавы ўдзельнiкам ХIII Мiжнароднай спецыялiзаванай выставы "СМI ў Беларусi" i IV Беларускага iнфармацыйнага форуму агучыла першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Наталля Пяткевiч. "На некалькi дзён у годзе канстытуцыйны прынцып падзелу ўладаў парушаецца, i ўладу ў свае рукi цалкам бярэ "чацвёртая галiна" — СМI, наладжваючы ў сталiцы нашай радзiмы разнастайныя мерапрыемствы — iнтэлектуальныя, дыскусiйныя альбо прэзентацыйныя, як сёння", — з гэтымi словамi Наталля Уладзiмiраў-на выканала мiсiю па адкрыццi чарговага журналiсцкага форуму, з задавальненнем пабыўшы на iм проста пачэсным госцем i не абышоўшы ўвагай нiводны стэнд.

Канкурэнты? Партнёры!

...З прафесiйным святам павiншавалi калег мiнiстр iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр Русакевiч i мiнiстр па справах друку i iнфармацыi ўрада Маскоўскай вобласцi Сяргей Маiсееў. Зрэшты, выстава СМI — гэта заўжды не толькi свята, не толькi сустрэчы з калегамi i наладжванне новых дзелавых кантактаў, не толькi яскравыя прэзентацыi i прыемныя сюрпрызы для наведвальнiкаў. Гэта яшчэ i своеасаблiвы экзамен, справаздача, якую прадстаўнiкi розных СМI трымаюць штогод перад чытачамi, слухачамi, гледачамi, распавядаючы пра тое, што зроблена за год i што запланавана ў перспектыве. На думку Уладзiмiра Русакевiча, сёлетнi экзамен, хоць i адбываецца ён у "нешчаслiвы" трынаццаты раз, беларускiя СМI здалi вельмi добра:

— Мне падабаецца, што ў гэты няпросты час сродкам масавай iнфармацыi ўдаецца ствараць i падтрымлiваць атмасферу жыццярадаснасцi, якая пануе ў тым лiку i на форуме.

Першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Наталля Пяткевiч, са свайго боку, адзначыла iншы момант — спалучэнне на цяперашнiм медыяфоруме добрага партнёрства i здаровай канкурэнцыi, ад чаго ў рэшце рэшт выйграе i якасць СМI, i канчатковыя спажыўцы iнфармацыi.

У якiх беларускiх сродкаў масавай iнфармацыi гэта атрымлiваецца лепш, сведчаць, напрыклад, вынiкi Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМI "Залатая лiтара". Сёлета больш як два дзясяткi статуэтак-"лiтарак", якiя па традыцыi ўручаюцца ў першы дзень работы выставы, знайшлi сваiх гаспадароў ужо ў 5-ы раз. (На момант здачы нумара ў друк iмёны пераможцаў яшчэ не былi вядомыя. — Аўт.)

Што да партнёрства — яго асаблiвасцi ў сучасных умовах будуць абмяркоўваць удзельнiкi Беларускага iнфармацыйнага форуму "СМI ў перыяд глабальнага эканамiчнага крызiсу. Фармiраванне сацыяльных установак насельнiцтва". Форум, партнёрамi якога з’яўляюцца Пастаянны камiтэт Саюзнай дзяржавы, Выканаўчы камiтэт СНД, Еўразiйская акадэмiя тэлебачання i радыё, Беларускi саюз журналiстаў пры падтрымцы офiса АБСЕ ў Мiнску, адкрыецца сёння i пройдзе цягам двух дзён у Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi.

Да чытачоў — з любоўю

Гэты прынцып, заяўлены нашай газетай даўным-даўно, цалкам выконваецца i падчас цяперашняй выставы, у чым ахвотныя маглi пераканацца яшчэ ўчора. Для сваiх падпiсчыкаў, старых i новых сяброў, як i ўвогуле для ўсiх, хто зазiрнуў 5 мая на медыяфорум, "Звязда" падрыхтавала музычную прэзентацыю з удзелам юных артыстаў з эстраднай студыi "Наталi". Што можа быць больш кранальным, чым дзiцячыя спевы — асаблiва калi яны шчырыя, высокапрафесiйныя i — звярнiце ўвагу — на роднай мове?

Каму мала падалося ежы духоўнай, маглi пакаштаваць i зямной — на стэндзе "Звязды" ўсе днi працы выставы адбываецца дэгустацыя мёду. Ласуйцеся на здароўе! А каб паклапацiцца пра здароўе яшчэ лепш — зноў жа, не абмiнайце стэнд "Звязды", дзе ў кожнага ахвотнага ёсць магчымасць памераць цiск, вагу i рост, а таксама атрымаць кансультацыi дактароў — учора, напрыклад, iх рабiлi тэрапеўт, валеолаг, хiрург, сёння, 6 мая, карысныя парады можна атрымаць у эндакрынолага (спецыялiст будзе працаваць у нас з 11 да 12 гадзiн), дыетолага (12.00—13.00), сямейнага псiхолага (14.00—16.00), кардыёлага (16.00—17.00). Як не толькi захаваць, але i ўмацаваць здароўе, раскажуць i пакажуць фiтнэс-інструктар Кiрыл Дарафееў, прадстаўнiкi Беларускай федэрацыi кёкусенкай будо каратэ, удзельнiкi танцавальнага ансамбля "Глорыя". Не раскрываючы ўсiх сакрэтаў другога дня выставы, упэўнена абяцаем — будзе цiкава. Прыходзьце! Выстава працягне сваю работу да 8 мая.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" пачала сваю работу ХIII Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "СМI ў Беларусi". С
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика