Аляксандр Сурыкаў: Сярэднiя i малыя кампанii — гэта той рэзерв, якi можа дадаць дынамiкi ў нашых г
Аляксандр Сурыкаў: Сярэднiя i малыя кампанii — гэта той рэзерв, якi можа дадаць дынамiкi ў нашых гандлёва-эканамiчных адносiнах
Эканамiчнае супрацоўнiцтва з Расiяй, як вядома, з’яўляецца адным з найважнейшых вектараў знешнегандлёвай дзейнасцi Беларусi. Летась таваразварот памiж дзвюма краiнамi склаў 35 мiльярдаў долараў — амаль палову ўсяго беларускага аб’ёму знешняга гандлю. Сёлета бакi маюць намер узаемадзейнiчаць не менш паспяхова. Але фiнансавы i эканамiчны крызiс, безумоўна, не можа не адбiцца на рэалiзацыi намечаных планаў гандлёва-эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва. Якiя захады неабходна рабiць сёння з абодвух бакоў, каб мiнiмiзаваць наступствы крызiсу? З гэтым i шэрагам iншых пытанняў наш карэспандэнт звярнуўся да Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Расiйскай Федэрацыi ў Рэспублiцы Беларусь Аляксандра Сурыкава. — Калi ў першую частку пытання закладваецца сэнс паслаблення такога ўзаемадзеяння пад уплывам сусветнага крызiсу, то я адназначна заявiў бы, што праблемы, звязаныя з гэтым прыроўненым звонку ў нашы эканомiкi "вiрусам" нестабiльнасцi, толькi падштурхоўваюць нас да больш цеснага супрацоўнiцтва i не толькi на ўзроўнi выканаўчай улады, але найперш у фармаце гаспадарчых суб’ектаў i ў фiнансавым сектары. Тое, што яшчэ ўчора можна было зрабiць кожнаму самастойна, сёння — i гэта вiдавочна — больш эфектыўна рабiць сумесна. Менавiта па гэтым шляху iдуць урады нашых краiн, якiя прыкметна актывiзавалi каардынацыю антыкрызiсных мераў, у тым лiку i на мiжведамасным узроўнi, i ў рамках спецыяльна створаных рабочых груп пад старшынствам намеснiкаў кiраўнiкоў урадаў Расiйскай Федэрацыi i Рэспублiкi Беларусь. Зразумела, што цяпер адпрацоўваюцца механiзмы ўзгодненых дзеянняў, таму, магчыма, не ўсё атрымлiваецца рабiць у першапачаткова закладзеныя часавыя рамкi. Аднак радуе тое, што бакi нацэлены на аператыўнае дасягненне ўзаемапрымальных рашэнняў. Асобна хацеў бы спынiцца на мiжрэгiянальных сувязях. Шчыльная тканiна гэтага ўзроўню ўзаемадзеяння, якая фармiравалася ў апошнiя гады намаганнямi беларускага i расiйскага бакоў, сталася вельмi да месца ў няпростых умовах сусветных эканамiчных узрушэнняў. Гэта наш дадатковы рэсурс, якi дазваляе мiнiмiзаваць крызiсныя выдаткi i выпрацоўваць сумесныя механiзмы ўзаемавыгаднай падтрымкi. — Якiя карэктывы, на ваш погляд, неабходна цяпер унесцi ў арганiзацыю планавання i рэалiзацыю сумесных беларуска-расiйскiх праектаў? — Тут, вiдаць, можна казаць аб розным узроўнi сумесных праектаў — у рамках Саюзнай дзяржавы i адпаведнага бюджэту, а таксама аб праектах кааперацыйнага i партнёрскага ўзаемадзеяння памiж гаспадарчымi суб’ектамi. Што да саюзных праграм, то iх рэалiзацыя можа быць падкарэктавана ў бок большай аддачы ва ўмовах крызiсу. Дарэчы, гаворка пра гэта iшла i на нядаўняй сумеснай калегii мiнiстэрстваў фiнансаў нашых бакоў. Думаю, адпаведныя рэкамендацыi будуць прадстаўлены фiнансавымi ведамствамi на блiжэйшае пасяджэнне Саюзнага ўрада. Што да суб’ектаў гаспадарання, то на гэтым узроўнi, як гэта i падказвае сусветная практыка, вiдаць, больш пiльная ўвага павiнна надавацца працэсам узбуйнення i злiцця як унутры нашых краiн, так i на двухбаковым узроўнi. У многiх выпадках гэта дапаможа выжыць нашым вытворцам ва ўмовах больш жорсткай сусветнай канкурэнцыi i знiжэння плацежаздольнага попыту. Праца ў гэтым кiрунку вядзецца. — Лiчыцца, што развiццё вытворчай кааперацыi ў выглядзе стварэння сумесных прадпрыемстваў i вытворчасцяў у розных сферах у кантэксце развiцця рэальнага сектара эканомiкi Расiйскай Федэрацыi i Рэспублiкi Беларусь можа ў немалой ступенi змякчыць уздзеянне крызiсу. Якiя перспектывы бачацца ў гэтай сувязi ў плане ўмацавання беларуска-расiйскiх рэгiянальных iнтэграцыйных сувязяў? — Я ўжо закрануў гэтую тэму ў частцы ўзаемадзеяння гаспадарчых суб’ектаў. Безумоўна ж, гаворка тут iдзе i пра падтрымку з боку ўрадаў нашых краiн, а таксама i пра дапамогу на ўзроўнi рэгiянальных уладаў. Другое, напэўна, асаблiва важна, бо "знiзу" больш бачна, што канкрэтна можна i трэба было б зрабiць з улiкам спецыфiкi вытворчага i навуковага патэнцыялу кожнага рэгiёна. Невыпадкова вынiкам гэтых намаганняў сталi вытворчасцi па зборцы трактароў, велiкагрузных аўтамабiляў, тралейбусаў i лiфтаў, намечаны планы па электратранспарце, пагрузчыках, дарожнай тэхнiцы, камерцыйных аўтамабiлях i спецтранспарце для патрэбаў чыгункi. — Ва ўмовах крызiсу i ў Рэспублiцы Беларусь, i ў Расiйскай Федэрацыi iстотным чынам мяняецца роля малога i сярэдняга бiзнэсу, якi павiнен стаць своеасаблiвай "падушкай бяспекi" для простых грамадзян нашых краiн. Якiя сумесныя праграмы супрацоўнiцтва i па якiх напрамках у гэтай сувязi маглi б прапанаваць прадстаўнiкам беларускага прадпрымальнiцтва малыя i сярэднiя прадпрыемствы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi расiйскiх рэгiёнаў? — Вы закранулi цiкавую i патрэбную тэму. Апошнiм часам прыкметна, што ў Беларусi ўсё больш увагi надаецца гэтаму сектару эканомiкi. Гэтае разуменне асаблiва павялiчылася ва ўмовах крызiсных праяўленняў. Малыя суб’екты гаспадарання ўсё ж больш "гнуткiя" структуры, здольныя хутчэй пераналаджвацца i прыстасоўвацца да зменлiвых умоў працы. У Расii ўрад таксама значную дапамогу аказвае гэтаму сектару эканомiкi, якi ва ўмовах крызiсу падтрымлiвае стабiльнасць i дзесьцi замяняе тыя страты, якiя непазбежныя ў буйных вытворчых структурах. Што да ўзаемнай дапамогi на гэтым узроўнi памiж нашымi краiнамi, то, мабыць, фармат iндывiдуальных прадпрымальнiкаў усё ж найперш арыентаваны на лакальныя рынкi ўнутры кожнай з нашых краiн. Наўрад цi яго можна разглядаць у якасцi лакаматыву двухбаковых адносiнаў. А вось сярэднiя i малыя кампанii — гэта той рэзерв, якi можа дадаць дынамiкi ў нашых гандлёва-эканамiчных адносiнах. Праўда, працаваць гэтым прадпрыемствам на "iншай" тэрыторыi з-за найперш абмежаванасцi рэсурсаў даволi складана. Пакуль праца ў асноўным засяроджана ў сферы паслуг, iнфармацыйных тэхналогiй i прымянення новых распрацовак. Гэта правiльны напрамак, але спектр прапаноў можа быць шырэйшым i ў большай ступенi арыентавацца на патрэбы рэальнага сектара. Таму наша задача — усяляк дапамагаць развiццю сувязяў на гэтым узроўнi. Гутарку вёў Барыс ЗАЛЕСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эканамiчнае супрацоўнiцтва з Расiяй, як вядома, з’яўляецца адным з найважнейшых вектараў знешнегандлёвай дзейнасцi Беларусi. Летась таваразварот памiж
|
|