21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дудары на панскай сядзiбе

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дудары на панскай сядзiбе

Што цiкавага можа знайсцi турыст паблiзу сталiцы?

На працягу мiнулага года Мiнскую вобласць наведалi 15 тысяч замежных турыстаў. Гэта паводле афiцыйнай статыстыкi, а насамрэч, напэўна ж, гасцей прыехала значна больш. Сталiчная вобласць пакуль не Швейцарыя (хоць па плошчы амаль такая ж — 40 тысяч кв. кiламетраў супраць 44 тыс.), але турыстычны патэнцыял таксама мае даволi значны. Прычым гасцям на выбар прапануецца шмат самых цiкавых месцаў для адпачынку. У гэтым пераканаўся, калi разам з удзельнiкамi выязнога пасяджэння мiжведамаснага каардынацыйнага савета па турызме Мiнскай вобласцi правёў "рэвiзiю" магчымых варыянтаў, якiя прапануюць турыстам.

У пошуках... цiшынi   На Мiншчыне зарэгiстравана каля 150 аграсядзiбаў. Агратурызму на месцах аказваюць дапамогу, выдзяляюцца крэдыты на вельмi выгадных умовах. Таму, як заўважае начальнiк упраўлення фiзiчнай культуры, спорту i турызму Мiнскага аблвыканкама Алег Качан, у цэнтральным рэгiёне колькасць аграсядзiбаў на працягу мiнулага года практычна падвоiлася i працягвае павялiчвацца. Традыцыйна сярод лiдараў тут былi Мiнскi i Мядзельскi раёны. Апошнiм часам да iх далучылася i Валожыншчына, дзе, дарэчы, за мiнулы год аб’ём аказання турпаслуг павялiчыўся больш чым у 4,4 раза! У чым жа сакрэт?

Напэўна, у разнастайнасцi варыянтаў адпачынку. У раёне працуюць ужо 18 аграсядзiбаў, якiя разлiчаны на розныя катэгорыi гасцей. Хтосьцi шукае вялiкiя кампанii, а iншыя — глухмень i мiнiмум людзей. Для ўсiх знойдзецца свая сядзiба. Напрыклад, у "Мiхалова" чакаюць менавiта "стомленых цывiлiзацыяй" турыстаў, якiя, няхай хоць i на непрацяглы час, мараць збегчы ад асфальту, плыняў аўтамабiляў i мiтуснi. Валерый Чаховiч разам з жонкай у свой час даволi паспяхова займалiся бiзнэсам у сталiцы — мелi ўласную наладжаную справу. Адначасова абуладкоўвалi сядзiбу на Валожыншчыне. Не дачу, а менавiта ўтульны, дагледжаны падворак. І аднойчы менавiта сюды пераехалi з Мiнска.

— Пакiнулi дзецям свой бiзнэс i пасялiлiся тут, — узгадвае Валерый Чаховiч. — "Пераўтварылiся" ў пенсiянераў, аднак, мы людзi актыўныя, не можам доўга на месцы без справы сядзець. Таму i занялiся агратурызмам — з мiнулага года пачалi прымаць гасцей.

Для турыстаў прапануецца асобны дамок, дзе ёсць усё неабходнае, нават лазня з невялiкiм басейнам. Пры жаданнi можна замовiць сабе смачныя стравы, якiмi гаспадыня здзiвiць нават самага "прасунутага" гурмана. Можна таксама прыгатаваць нешта самастойна: "традыцыйна" — на кухнi, альбо больш па-турысцку — на вогнiшчы, з дымком. Гаспадары сядзiбы "Мiхалова" ў найблiжэйшай перспектыве мяркуюць зрабiць у лесе, што непадалёку, сцяжынку з "прыроднымi трэнажорамi" — драўлянымi прыладамi для заняткаў спортам на свежым паветры. Чаховiчы плануюць адначасова займацца i фермерствам — авечкагадоўляй. Гасцям будуць прапаноўваць свежае мяса, таксама турысты змогуць i самi далучыцца да вясковай працы. Думаю, для "стомленых цывiлiзацыяй" такая прапанова дакладна будзе да месца.

  Прыпынак на трасе  

Валожынскi раён знаходзiцца на перакрыжаваннi вялiкiх магiстраляў. Тут штодня праязджае вялiкая колькасць транзiтных пасажыраў. Цi здольны iм нешта прапанаваць прыдарожны сэрвiс? На думку начальнiка ўпраўлення фiзiчнай культуры, спорту i турызму Валожынскага райвыканкама Iнгi Малашкевiч, варыянтаў, на жаль, цяпер не надта багата. Сярод "пунктаў" адзiн з найбольш вядомых — комплекс "РАRK". Прадпрыемства працуе з 1993 года.

— Пачыналi лiтаральна на пустым месцы, — кажа дырэктар прыдарожнага аб’екта Рыгор Бальдзюсаў. — Адразу гэта было сумеснае прадпрыемства — знайшлi нямецкага iнвестара, якi дапамог набыць неабходнае абсталяванне. Зрабiлi кавярню, якая з цягам часу пачала карыстацца папулярнасцю.

Цяпер гэта цэлы комплекс паблiзу трасы: кавярня з дзвюма заламi, матэль на 13 месцаў, стаянка для велiкагрузных машын i зона адпачынку з лазняй. Асноўны кантынгент наведвальнiкаў — транзiтныя пасажыры, у першую чаргу дальнабойшчыкi. Перавозчыкi ўжо добра ведаюць гэты "пункт" i ахвотна тут спыняюцца. У вынiку прадпрыемства мае стабiльны прыбытак. Аднак не ўсё так проста: як заўважае Рыгор Бальдзюсаў, для таго, каб быць канкурэнтаздольнымi, даводзiцца выкарыстоўваць мiнiмальныя гандлёвыя нацэнкi. Цэны i сапраўды прыемна здзiўляюць, нездарма сюды нярэдка прыязджаюць нават жыхары сталiцы. Разнастайнае меню, стыльны iнтэр’ер, прыемная музыка — што яшчэ трэба для добрага адпачынку?

Зараз у прыдарожным комплексе працуюць 26 чалавек. Гэта новыя працоўныя месцы, што для глыбiнкi, пагадзiцеся, надзвычай важна. Як заўважае Рыгор Бальдзюсаў, да нядаўняга часу абыходзiлiся без дзяржаўнай дапамогi. Але на такiх умовах, што вызначаны цяпер (пасля ўказа аб развiццi прыдарожнага сэрвiсу), чаму б не скарыстацца магчымасцю? Напрыканцы мiнулага года ўзялi льготны крэдыт. Поўнасцю адрамантавалi стаянку, што доўгi час проста не маглi зрабiць з-за недахопу грошай...На "машыне часу"

Паслухалi цiшыню на аграсядзiбе, пасядзелi ў прыдарожнай кавярнi, а што далей? Калi наведваеш Валожыншчыну, нельга абмiнуць старажытны Iвянец. Гэта я па сабе ведаю — ужо колькi разоў наведваў знакамiтае мястэчка, аднак кожнага такога спаткання чакаеш з нецярплiвасцю. Вабяць сапраўдныя цуды: у гарпасёлку два велiчныя касцёлы — Архангела Мiхаiла i Святога Аляксея. Першы пабудаваны ў пачатку ХVIII, а другi — у пачатку ХХ стагоддзя. Абодва храмы пасля праведзенага iнтэрнэт-галасавання ўвайшлi ў спiс сямi цудаў Мiншчыны (складзены нават адметны турыстычны маршрут). У Iвянцы працягваюць традыцыi рамёстваў, якiя раней тут вельмi паспяхова развiвалiся. Перш за ўсё ганчарства. Пры мясцовым музеi створаны некалькi майстэрняў (апроч ганчарства яшчэ ткацтва i кавальства), дзе турысты могуць не толькi ўсё пабачыць на свае вочы, а i паўдзельнiчаць, што называецца, у "працэсе вытворчасцi". Як заўважыў дырэктар Iвянецкага музея традыцыйнай культуры Алег Раманоўскi, гэта цiкавы i карысны занятак, якi ўсiм наведвальнiкам заўжды вельмi падабаецца.

Майстэрня мясцовых кавалёў знаходзiцца ў адным з памяшканняў на сядзiбе апошняга гаспадара Iвянца — пана Драгунцава. Яму належалi вялiкiя плошчы зямлi (каля 2,5 тысячы гектараў), у тым лiку i даволi вялiкае мястэчка. Сядзiбна-паркавы комплекс узведзены напрыканцы ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя. Дом пана калiсьцi ўяўляў сабой даволi цiкавую пабудову. Меў тры паверхi, прычым адзiн з iх размяшчаўся нiжэй за ўзровень зямлi. Кажуць, што абаграваўся вялiкi сядзiбны дом з дапамогай толькi адной печкi. Як тлумачаць дасведчаныя месцiчы, у сценах былi прароблены спецыяльныя адтулiны, па якiх праходзiла цёплае паветра.

Панскi маёнтак выстаяў у цяжкiя часы. Падчас першай сусветнай вайны тут размяшчаўся штаб. Вядома, што ў будынку пэўны час размяшчалася кантора дрэваапрацоўчага камбiната, нават жылi людзi. Пасля колькi гадоў дом Драгунцава стаяў пусты i пакрысе прыходзiў у заняпад. Пакуль у 2000-м тут не здарыўся пажар — агнём былi знiшчаны ўсе драўляныя часткi, засталiся толькi цагляныя сцены. Зруйнаваны маёнтак сярод маладой лiстоты выглядае не надта прывабна.

Аднак руплiўцы не губляюць надзеi на адраджэнне сядзiбнага комплексу Драгунцава. I пэўныя крокi на гэтым нялёгкiм шляху ўжо зроблены. У былой стайнi, апроч кузнi, зрабiлi i майстэрню мастацкай апрацоўкi дрэва. Там, дзе ў апошняга гаспадара Iвянца быў свiран, мяркуецца абуладкаваць аўтэнтычную карчму. Як заўважыў старшыня Iвянецкага пасялковага Савета Юрый Шарый, мясцовыя ўлады ўсяляк будуць спрыяць адраджэнню гiстарычнай спадчыны. У тым лiку прыйдуць на дапамогу i прыватнiкам, якiя зацiкавяцца такiмi праектамi.

Ужо цяпер сядзiбна-паркавы комплекс пана Драгунцава прыцягвае ўвагу турыстаў. Напрыклад, мне нават пашчасцiла быццам бы ў "машыне часу" перанесцiся ў далёкую мiнуўшчыну. Гасцей пад гукi чароўнай музыкi сустракалi дудары. Пасля давялося ўбачыць сапраўдны паядынак на мячах. Захапляльнае вiдовiшча, што i казаць! Усё гэта лiтаральна па часцiнках аднаўляюць i, такiм чынам, зберагаюць для нашчадкаў у фондзе "Краiна замкаў". Паказваюць айчынным турыстам i замежным гасцям."Галактычнае" падарожжа

Паляўнiчы дамок у Валожынскiм лясгасе быў пабудаваны яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. Летась за кошт уласных сродкаў тут быў праведзены дыхтоўны рамонт, дабудаваны другi паверх, закуплена мэбля, уся неабходная бытавая тэхнiка. Як заўважыў iнжынер па паляўнiчай гаспадарцы Валожынскага лясгаса Павел Садоўскi, госцi як належыць ацанiлi прывабны варыянт — ахвотных камфортна адпачыць на прыродзе летась было шмат. Ды i цэны прымальныя: кошт пражывання на аднаго чалавека ў залежнасцi ад сезона (з ацяпленнем цi без) складае 18,9—20,5 тысячы рублёў.

За групавы адпачынак выходзiць яшчэ менш. Пры жаданнi можна замовiць экскурсiю па велiчнай Налiбоцкай пушчы. Падчас такога падарожжа зусiм рэальна ўбачыць дзiкiх жывёл, у тым лiку i зуброў (якiх завезлi пэўны час таму i цяпер у пушчы iх больш за 60). У асноўным прыязджаюць паляўнiчыя за добрымi трафеямi, летась тут пабывала многа расiян. На Каляды ляснiцтва разам з турфiрмамi ладзiла цiкавую праграму, паглядзець на якую на працягу святаў прыехала каля 4 тысяч дзяцей i дарослых. Гэты праект думаюць працягваць i далей.

Варта завiтаць i ў "Галактыку". Гэтая абласная спартыўна-аздараўленчая база размешчана за 30 кiламетраў ад Мiнска — на беразе Iслачы, у сасновым бары. Тут арганiзоўваюць сямейны, дзiцячы, карпаратыўны i студэнцкi адпачынак. Размясцiцца можна як у камфартабельных нумарах, так i ў палатачным летнiку. Бiльярд, трэнажоры, дыскатэкi, смачнае харчаванне — так што бавiць вольны час — адно задавальненне. Тут праводзяцца турзлёты, можна ладзiць i спаборнiцтвы па спартыўным арыентаваннi. Такiм чынам, варыянтаў для адпачынку нават паблiзу сталiцы можна адшукаць шмат. Галоўнае — жаданне...   Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

Валожынскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што цiкавага можа знайсцi турыст паблiзу сталiцы? На працягу мiнулага года Мiнскую вобласць наведалi 15 тысяч замежных турыстаў. Гэта паводле афiцыйн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика