У аснове арнаменту беларускага сцяга — бівень маманта
У аснове арнаменту беларускага сцяга — бівень маманта
Рамбiчны арнамент, якi прысутнiчае на дзяржаўным сцягу Рэспублiкi Беларусь, iснаваў яшчэ 12 тысяч гадоў таму, калi на зямлi жылi маманты. Пра гэта на прэс-канферэнцыi "Развiццё беларускай геральдыкi ў Рэспублiцы Беларусь. Вытокi беларускай сiмволiкi" журналiстам паведамiў доктар гiстарычных навук, член Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Сяргей Расадзiн. Паводле яго слоў, арнамент яскрава бачны пры зрэзе бiўня маманта Mаmmutus рrimi gеnius. "Арнамент мае глыбокую гiсторыю, яго элементы прасочваюцца нават у культуры цывiлiзацыi Цэнтральнай Азii i Кiтая (яго выкарыстоўвалi земляробы. — І.Л.) Некаторыя кажуць пра iсламскае прачытанне нашага сцяга, але гэта не так. У сваёй новай кнiзе "Гiстарычныя вытокi i лёсы дзяржаўных сiмвалаў Беларусi" я прыводжу шэраг аргументаў на карысць хрысцiянскага бачання сцяга. Чырвоны колер — гэта колер пакутнiцтва, вечнага жыцця; зялёны — гэта сiмвал вечнасцi (колер пальмы, якая асвячаецца ў Пальмовую нядзелю — I.Л.)". Герб Радашковiчаў, на выяве якога ёсць абодва хрысцiянскiя элементы, Сяргей Расадзiн прыводзiць у якасцi пацвярджэння сваiм здагадкам. Мы павiнны належным чынам ставiцца да сваёй гiсторыi, — падкрэслiў навуковец. "Усе гербы i сцягi нашай краiны ўваходзяць у дзяржаўны геральдычны рэестр, за якi адказвае Дэпартамент па архiвах i справаводстве Мiнiстэрства юстыцыi, — кажа сакратар Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Марына Елiнская. — I перш чым дакументы па той цi iншай геральдычнай сiмволiцы паступяць на разгляд Геральдычнага савета, яны вывяраюцца i ўзгадняюцца з мясцовымi жыхарамi тых канкрэтных населеных пунктаў". Пачынаючы з 1998 года, паводле слоў Марыны Елiнскай, была распачата праца па стварэннi дзяржаўных гербаў i сцягоў тэрытарыяльных адзiнак, перш за ўсё гарадоў i гарадскiх пасёлкаў. Сёння ў краiне па тэрытарыяльным падзеле сваю сiмволiку мае наступная колькасць населеных пунктаў: Брэсцкая вобласць — 31, Вiцебская вобласць — 49, Гомельская вобласць — 38, Гродзенская вобласць — 25, Магiлёўская вобласць — 31. Мiнская вобласць — 32. Сёлета Дзень Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага сцяга будзе адзначацца 11 мая. Iлья Лапато.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рамбiчны арнамент, якi прысутнiчае на дзяржаўным сцягу Рэспублiкi Беларусь, iснаваў яшчэ 12 тысяч гадоў таму, калi на зямлi жылi маманты. Пра гэта на
|
|