На аўтарынку зацiшша
На аўтарынку зацiшша
Аўтамашын прадаецца вельмi многа i для гэтага не абавязкова ехаць на рынак — шмат гаспадароў вывешваюць аб’явы на сваiх "Аўдзi", "Опелях"... аб iх продажы i раз’язджаюць з гэтымi наклейкамi. Раней такое назiралася, але не так масава. Калi рынак перанасычаны аўтамашынамi, то i цана на iх павiнна ўпасцi, але аказалася не зусiм так. Наведаў аўтарынак "Зорны" на ўскраiне Баранавiчаў i адзначыў, што аўтамашын коштам да 4 тыс. долараў амаль няма. У асноўным цана хiстаецца ў межах 4,5-7 тыс. долараў. Пагаварыў з маладымi хлопцамi з Нясвiжа, якiя выставiлi свой "Сiтраен". Сказалi, што прыязджаюць на рынак ужо чатыры разы запар, але нiхто за гэты час нават не пацiкавiўся iх аўтамабiлем. Мужчына з Карэлiчаў прадаваў "Форд-Мандэо", а да гэтага спрабаваў яго збыць на аўтарынку ў Ждановiчах. Машына, нягледзячы на 1997 год выпуску, у добрым стане, i гаспадар гатовы нават прадаць яе менш чым за чатыры тысячы "баксаў", але пакупнiкоў няма. Прадаўцы сядзяць за рулём цi тусуюцца перад аўтамашынамi па 2-4 чалавекi i з надзеяй пазiраюць на кожнага, хто зверне ўвагу на аўтамашыну. Было каля 12 гадзiн i, здавалася б, наступiў самы разгар гандлю, а людзей на рынку вельмi мала, я не кажу ўжо пра пакупнiкоў, нават цiкаўных адзiнкi. Пройдзе невялiчкая групка памiж радоў i хоць бы затрымалася каля нейкай машыны. А калi тую машыну купляць, калi не ў апошнi месяц вясны?! Вiдаць, многiя, хто хацеў бы набыць сабе аўтамабiль, вырашылi перачакаць. Такiм жа чынам дзейнiчаюць i тыя, хто хацеў бы памяняць сваю старую аўтамашыну на больш новую. Сярод апошнiх апынуўся i я. Мой "Форд" пакуль што без вялiкiх праблем, а каб яго прадаць ды купiць аўтамашыну маладзейшую, напрыклад, дзевяцiгадовую, то трэба будзе даплацiць 1,5-2 тыс. долараў. А якая тут выгада? Бегае, то i добра. Неабходна перажыць гэты крызiсны перыяд, ды i фiнансавая будучыня неакрэсленая. А там вiдаць будзе. І так думаю не толькi я. Сымон Свiстуновiч. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтамашын прадаецца вельмi многа i для гэтага не абавязкова ехаць на рынак — шмат гаспадароў вывешваюць аб’явы на сваiх "Аўдзi", "Опеля
|
|