21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У архiў ветэрану ўсё адно давядзецца звяртацца...

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У архiў ветэрану ўсё адно давядзецца звяртацца... На пачатку чэрвеня 1944 года бацька быў мабiлiзаваны ў Чырвоную Армiю. З гэтага часу i па люты 1945 года ваяваў у складзе 3-й мiнамётнай роты 346-га стралковага палка 63-й дывiзii (5-й армii) 3-га Беларускага фронту. Браў удзел у вызваленнi Прусii. На пачатку 1945 года быў узнагароджаны ордэнам Славы ІII ступенi. Але ў сувязi з раненнем 18 лютага ўзнагарода не была ўручана. Пасля заканчэння вайны бацька са шпiталя паехаў дадому. У тым жа 1945 годзе сюды прыйшла папера на ўручэнне ордэна, аднак бацька не паехаў яго атрымлiваць... Далей было доўгае сумленнае жыццё, заканчэнне Гродзенскага сельскагаспадарчага iнстытута з дыпломам з адзнакай, праца галоўным аграномам у эксперыментальных базах. За гэты час бацька нiколi не звяртаўся па пасведчанне ўдзельнiка Вялiкай Айчыннай вайны, хоць я яму колькi разоў прапаноўваў. Цяпер ён захварэў i захацелася яму таго пасведчання. Схадзiў я ў ваенкамат. (А захавалася толькi адзнака ў ваенным бiлеце, што ён удзельнiчаў у баявых дзеяннях.) Там сказалi, што гэтага недастаткова, што трэба пiсаць запыты ў архiў Мiнiстэрства абароны i Дзяржаўны архiў Расii. А адказы iдуць у сярэднiм два гады. Можа, рэдакцыя магла б узяцца за гэтую справу, каб паскорыць працэс? Каб бацьку далi пасведчанне ўдзельнiка вайны, а яшчэ б было цудоўна — i каб ордэн уручылi?..    

Аляксандр Iосiфавiч Марцуль,

в. Рэзы Шчучынскага раёна.    

Практычна кожны з апошнiх гадоў з наблiжэннем Свята Перамогi i дня вызвалення Беларусi рэдакцыя атрымлiвае падобныя лiсты. І прыкра, што iх становiцца ўсё менш...

З iншага боку, i тут таксама шкада, дапамагчы ў такiх сiтуацыях ветэранам цяпер надзвычай цяжка: прайшло столькi гадоў... Хоць бываюць i шчаслiвыя выключэннi, ды i архiвы яшчэ, нягледзячы на доўгую пошукавую i даследчую работу, напэўна, хаваюць шмат таямнiц.

Адзiнае, удзельнiкi Вялiкай Айчыннай не могуць доўга чакаць...

А ў архiў у расiйскiм Падольску ветэрану ўсё адно, калi ён хоча атрымаць пасведчанне ўдзельнiка вайны, гэтак жа як i адшукаць пацвярджэнне наконт узнагароджання ордэнам (на першым этапе важна менавiта гэта) давядзецца звяртацца. Прычым асабiста, так што, на жаль, рэдакцыя тут дапамагчы не зможа пры ўсiм жаданнi. Гэта нам у чарговы раз пацвердзiлi супрацоўнiкi "ўзнагароднага" аддзела галоўнага ўпраўлення кадраў Мiнiстэрства абароны краiны.

Адзнакi ў ваенным бiлеце сапраўды недастаткова. Патрэбна архiўная даведка аб праходжаннi службы падчас вайны ў складзе дзейнай армii.

У запыце трэба паведамiць як мага больш iнфармацыi пра сябе: перыяды праходжання службы ў вайсковых часцях, iх нумары i iнш. Можна будзе даслаць i ксеракопiю таго ж ваеннага бiлета. "Звяздзе" ўдакладнiлi, што апошнiм часам адказы з Падольска пачалi прыходзiць хутчэй — недзе праз паўгода. Вядома ж, калi патрэбныя звесткi ў архiве маюцца або iх пошук не абцяжараны. Скажам, ён можа весцiся па спiсах узнагароджаных у алфавiтным парадку, дзе маюцца прозвiшчы i iмёны, месцы жыхарства. Такiм чынам можна адшукаць сведчанне таго, што канкрэтны чалавек быў узнагароджаны, але сама ўзнагарода яму не была ўручана. Пасля пацвярджэння гэтага факта можна будзе распачынаць пошукi i самога ордэна, зразумела, калi ён захаваўся ў архiвах...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку чэрвеня 1944 года бацька быў мабiлiзаваны ў Чырвоную Армiю. З гэтага часу i па люты 1945 года ваяваў у складзе 3-й мiнамётнай роты 346-га с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика