21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыёмны час урача прызначаны толькi для пацыентаў

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыёмны час урача прызначаны толькi для пацыентаў

Упарадкаваць наведванне арганiзацый аховы здароўя прадстаўнiкамi фармацэўтычных фiрмаў вырашыла Мiнiстэрства аховы здароўя — адпаведны лiст за подпiсам мiнiстра аховы здароўя Васiля Жарко атрымалi начальнiкi ўпраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў, старшыня Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама i кiраўнiкi рэспублiканскiх арганiзацый аховы здароўя.

Цяпер усе наведваннi работнiкамi фармацэўтычных фiрмаў медыцынскiх устаноў i распаўсюджванне iмi рэкламных матэрыялаў могуць ажыццяўляцца толькi па ўзгадненнi з яго кiраўнiком. А для таго, каб урачы ўсё ж такi атрымлiвалi карысную iнфармацыю аб новых лекавых сродках, прапануецца задзейнiчаць для гэтага вытворчыя нарады, канферэнцыi i "пяцiхвiлiнкi". Галоўнае, каб прамоўтары не адцягвалi ўвагi ўрача ад пацыентаў.

У Мiнiстэрстве аховы здароўя i раней не хавалi сваёй заклапочанасцi не заўсёды этычным прасоўваннем сваёй прадукцыi замежнымi кампанiямi, якая выяўлялася ў прамым цi ўскосным стымуляваннi ўрачоў i фармацэўтычнымі работнiкаў, каб тыя пры прызначэннi i выдачы рэкамендацый захоўвалi iнтарэсы толькi пэўных вытворцаў. Але ў такой "звышактыўнасцi" фармацэўтычных кампанiй быў i яшчэ адзiн малапрыемны бок: пацыенты пачалi скардзiцца ў мiнiстэрства, што вiзiты прадстаўнiкоў фармiндустрыi адбiраюць ва ўрача той час, якi медыцынскi работнiк павiнен быў выдзелiць для стасункаў з пацыентамi. Не сакрэт, што ўрачы пярвiчнага звяна i так лiтаральна задыхаюцца ад нагрузак. Таму для пацыентаў увядзенне абмежавальных мераў на наведванне фармацэўтычнымі прадстаўнiкамi ўрачоў падчас прыёмных гадзiн адназначна пойдзе на карысць. Але многiя медыкi негатыўна паставiлiся да ўвядзення забароны, хоць бы таму, што iнфармацыю аб усiх навiнках у галiне фармакалогii яны атрымлiвалi раней менавiта ад фармвытворцаў. З-за сваёй загружанасцi радавыя ўрачы не маюць часу, каб чытаць спецыялiзаваную лiтаратуру, мiж iншым, фармакалагiчная галiна iмклiва развiваецца. Цяпер iм застаецца спадзявацца на службу клiнiчных фармаколагаў, якая пачала стварацца ў Беларусi.

Дарэчы, у Польшчы ўвядзенне аналагiчнай забароны прывяло да таго, што скаргi пачалi пiсаць самi ўрачы, спрабуючы адстаяць свае правы на атрыманне карыснай iнфармацыi, не выходзячы з уласнага кабiнета...

Надзея НІКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упарадкаваць наведванне арганiзацый аховы здароўя прадстаўнiкамi фармацэўтычных фiрмаў вырашыла Мiнiстэрства аховы здароўя — адпаведны лiст за подпiса
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика