Блог Адама Глобуса. Званкі
7 мая 2009 ОтКлик
ТUT.BY Першае, што пачуў выйшаўшы з лякарні, дзе праляжаў апошнія два тыдні, быў званок з іншасвету “Вам тэлефануюць з радыё “Рацыі”. Спадар Глобус, чатыры гады мінула з таго дня, як памёр паэт Анатоль Сыс. Можа Вы ведаеце, які будуць ладзіцца мерапрыемствы з гэткай нагоды?” “Мерапрыемствы” - якое непаэтычнае, афіцыёзнае і бюракратычнае слова. Ці трэба паэту нябожчыку мерапрыемствы? “Нічога не магу сказаць пра мерапрыемствы ” - “А што Вы можаце сказаць у сувязі гэтай датаю?” Магу сказаць, што Анатоля даўно няма, а мне ўсё яшчэ даводзіцца яго валачы п’янога на сваіх плячах. Магу сказаць, што нябожчыкі не адпускаюць мяне, прыходзяць да мяне і просяць, каб я іх уваскрашаў у словах і малюнках. Магу, але гэта ж не рацыяльна, і для “Рацыі” не падыходзіць. Таму кажу інакш: “Сыс - адзін з найлепшых паэтаў, з якімі я таварышаваў. Найлепшае мерапрыемства для паэта зладжваецца тады, калі чытач разгортвае ягоную кнігу і пачынае чытаць лірыку. Астатяе - малаістотнае ” - “Ці дастаткова зроблена, дзеля ўшанавання памяці Анатоля Сыса?” Бог мой, хто ведае пра дастатковасць “Зроблена шмат ” Хочацца сказаць Ідзіце вы ўсе да чорта! Мне кепска, перад вачыма каламутны свет, мяне адпусцілі з лякарні, але працэс лекавання незавершаны, зрок яшчэ не аднавіўся, і калі ён адновіцца - невядома. Замест гэтага я дыктую ў тэлефон справаздачу пра мерапрыемствы. Тупа надыктоўваю і развітваюся з “Рацыяй”. Далей >>> Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 мая 2009 ОтКлик ТUT.BY Першае, што пачуў выйшаўшы з лякарні, дзе праляжаў апошнія два тыдні, быў званок з іншасвету
“Вам тэлефануюць з радыё “Рацыі”.
|
|