Калегія аблсуда адмяніла рашэнне раённага суда аб прызнанні нумару "Archе" экстрэмісцкім
7 мая 2009 Культура
Мікола Бугай, Наша Ніва Справа вернутая на паўторны разгляд у суд Маскоўскага раёну Брэста. 7 мая ў абласным судзе Брэста адбыўся разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні шэрагу публікацый у № 7-8 недзяржаўнага інтэлектуальнага часопіса "Arche" "экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню". Перасуд быў прызначаны на 6 красавіка, але перанесены на 7 мая па ініцыятыве судовай калегіі па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда. Рэдактар часопісу "Archе" Валер Булгакаў, які прысутнічаў на працэсе, адзначыў, што суддзі карысталіся ў часе працэсу беларускай мовай. Судовая нарада доўжылася ўсяго 5 хвілінаў. Гэта можа азначаць, што рашэнне было перадвызначаным. Нагадаем: 25 лютага суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Міранюк задаволіла заяву упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці ад 30 снежня 2008 г. аб прызнанні выдання экстрэмісцкім. " Праведзеным аналізам устаноўлена, што ў часопісах утрымліваюцца звесткі, якія дыскрэдытуюць дзейнасць органаў улады і кіравання Рэспублікі Беларусь, узмацняюць сацыяльна‑палітычную напружанасць і супрацьстаянне ў грамадстве, стымулююць здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў, і тым самым ствараюць пагрозу бяспецы Рэспублікі Беларусь", — сцвярджалася ў заяве за подпісам начальніка УКДБ, палкоўніка Леаніда Дзядкова. Меліся на ўвазе артыкулы палітолагаў, прысвечаныя палітычнай сітуацыі ў Беларусі і выбарам 2008 году. Слуханні тады праходзілі ў закрытым рэжыме і доўжыліся ўсяго адну гадзіну. "Arche" — адно з апошніх беларускамоўных і адначасова адно з усяго некалькіх апазіцыйных да лукашэнкаўцаў выданняў, што захаваліся. Дзякуючы сваёй якасці, "Arche" адзіным з беларускіх выданняў далучанае да еўрапейскае сеткі інтэлектуальных часопісаў "Eurozine". Рэдактар часопісу "Archе" задаволены рашэннем калегіі Брэсцкага абласнога суда. На ягоную думку, канчатковая перамога часопіса стала б важным прэцэдэнтам для абароны права на свабоду выказвання і меркавання. У справе "Arche" запыт у беларускі МЗС дасылаў офіс упаўнаважанага па свабодзе СМІ пры АБСЕ. Гэтую справу перад беларускімі ўладамі ўзнімалі таксама дыпламаты краінаў Еўрасаюзу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 мая 2009 Культура Мікола Бугай, Наша Ніва Справа вернутая на паўторны разгляд у суд Маскоўскага раёну Брэста.7 мая ў абласным судзе Брэста адбыўся разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні шэрагу публікацый у № 7-8 недзяржаўнага інтэлектуальнага часопіса "Arche"...
|
|