21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ці можна ўтрымаць дзіця на алімэнты?

26.08.2009 15:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 мая 2009 Общество
Іна Студзінская, Радыё Свабода У чэрвені ў Беларусі набывае сілу закон “Аб унясеньні дапаўненьняў і зьменаў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях спагнаньня алімэнтаў на дзяцей”. У краіне будзе ўведзены алімэнтны мінімум – менш за пэўную суму нельга будзе плаціць за ўтрыманьне дзіцяці.

У Беларусі каля 140 тысяч афіцыйных платнікаў алімэнтаў. Яшчэ дзясяткі тысяч хаваюцца, ухіляюцца ад выкананьня свайго бацькоўскага абавязку, шукаюць спосабы, як не плаціць ці плаціць мінімум: уладкоўваюцца афіцыйна на палову ці чвэрць стаўкі, атрымоўваюць мізэрны заробак.

Ці шмат справаў аб алімэнтах разглядаюць суды? Судзьдзя аднаго са сталічных судоў кажа:

“Шмат, вельмі шмат ня сплачваюць алімэнтаў. А могуць плаціць па 20 – 30 тысяч рублёў у месяц. І цяпер лічыцца, што ён плаціў. Ён жа не ўхіляўся і, нават калі не працаваў, штосьці плаціў”.

Паводле зьменаў у заканадаўстве, па-ранейшаму на адно дзіця давядзецца плаціць 25% ад заробку, на дваіх 33%, на траіх і больш – 50%. Але цяпер вызначаны алімэнтны мінімум. Мінімальны памер алімэнтаў будзе прывязаны да бюджэту пражытковага мінімуму. На адно дзіця – 50%, на дваіх – 75%, на траіх і больш – 100%. Цяпер так званы БПМ для працаздольнага насельніцтва – 261 тысяча. За кожны дзень пратэрміноўкі пеня 0,3%, то бо 9% за месяц.

Адна зь лідэраў жаночага руху Тацяна Ваніна што да зьменаў заканадаўства кажа: Што такое 100 тысяч, 200 тысяч і нават 300 тысяч? Іх ня хопіць нават на два тыдні...

“Усё гэта – што слану драбіна. Што такое 100 тысяч, 200 тысяч і нават 300 тысяч? Іх ня хопіць нават на два тыдні. Мне проста жахліва думаць пра гэта. І мне шкада гэтых жанчын. Тут жа яшчэ іншая праблема: жанчыны разводзяцца, бацькі кідаюць дзяцей не таму, што не сышліся характарам. У асноўным разводы ў сем’ях, дзе мужчыны бязбожна п’юць. А з чаго ён будзе плаціць нават гэтыя капейкі, частку ад мінімальнага бюджэту ці ад заробку свайго? Як правіла, яны ня робяць, іх не трымаюць на працы з-за таго, што яны беспрабудна п’юць”.

Не ўвайшла ў закон прапанова аб утрыманьні дзяцей пасьля 18 гадоў, калі яны вучацца. У многіх краінах такая норма замацаваная – у Фінляндыі, Вугоршчыне, Нідэрляндах. Чэхіі. У Славеніі, калі чалавек вучыцца, алімэнты выплачваюцца да 26 гадоў.

Што да зусім неабавязковых бацькоў, яны могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці, тлумачыць судзьдзя:

“Ёсьць артыкул 174 Крымінальнага кодэксу, частка першая: “Ухіленьне бацькоў 3 месяцы на працягу году караецца папраўчымі работамі да двух гадоў ці абмежаваньнем волі да 3 гадоў”. І трэцяя частка: калі паўторна ўхіляюцца ці раней судзімыя бацькі, тады максымальны тэрмін – абмежаваньне волі ад году да чатырох”.

Алімэнты на ўтрыманьне дзяцей павіны плаціць і пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Міністэрства працы паставіла задачу працаўладкаваць да канца чэрвеня ўсіх несумленных бацькоў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 мая 2009 Общество Іна Студзінская, Радыё Свабода У чэрвені ў Беларусі набывае сілу закон “Аб унясеньні дапаўненьняў і зьменаў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях спагнаньня алімэнтаў на дзяцей”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика