21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзімір Сцяпан. АЎТАР. Бацькі і дзеці

26.08.2009 15:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Уладзімір Сцяпан. Празаік, паэт, кінасцэнарыст, мастак. Нарадзіўся ў пасёлку Касцюкоўка Гомельскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «жывапісец». Працаваў мастаком-афарміцелем, з 1987 па 2003 год — у творчым аб'яднанні «Тэлефільм» Беларускага тэлебачання. Піша прозу, абразкі, грэгерыі і хайку. Новыя творы друкуе на сайце litara.net, у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і «Полымя,» а таксама ў сваим блогу ul-sciapan.livejournal.com. З’яўляецца адным з аўтараў зборнікаў «Жнівеньскі праспект» (1988), «Тутэйшыя» (1989). Выпусціў кнігі прозы «Вежа» і «Сам-насам» (абедзьве 1990). У 2008 годзе ў часопісе «Маладосць» друкаваўся прыгодніцкі раман У.Сцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень анёла». Сябра СП Беларусі з 1991 года. Бацькоў не выбіраюць.

Мой бацька працаваў электрыкам. У яго была чорная скураная сумка на доўгім рэмні, каб перакідаць праз плячо. У той сумцы месціліся скруткі рознакаляровага дроту, сіняя і чорная ізаляцыйная стужка, абцэнгі і пасаціжы, некалькі адвёртак, шрубы, гайкі, нож-складанчык, забеспячальнікі і шмат яшчэ чаго цікавага і неабходнага. Мне падабалася глядзець, як мой бацька рамантуе старую праводку, як мяняе драты, альбо разбірае электралічыльнік. А яшчэ ў той сумцы быў агульны сшытак і аловак, вялікія гумовыя пальчаткі шэрага пластылінавага колеру… Бацька часцяком браў мяне з сабой на працу. Мы хадзілі па вясковых хатах і правяралі «электрычнасць». Здаралася, што затрымліваліся надоўга, калі патрабаваўся рамонт. Бацька прасіў мяне шасцігадовага шчоўкнуць выключальнікам. Я ўздымаўся на дыбачкі, клацаў, і пад столлю ўспыхвала лямпачка. І гаспадары, і электрык, а найбольш я — радаваліся. Мы ішлі па наступным адрасе…

У майго аднакласніка і суседа па пад’ездзе Віталіка, бацька быў па прафесіі чырвонадрэўшчык. Ён мог зрабіць з дошачак, і брусочкаў дзіцячы зэдлік, паліцу, а мог выштукаваць ваконную раму і зашкліць яе. Акуратна і спрытна прыціснуць шкло штапікам. Віталік свайму бацьку дапамагаў. Габляваў дошкі, пілаваў, падмятаў духмяныя габлюшкі. Віталік не зрабіўся чырвонадрэўшчыкам, а я не зрабіўся электрыкам.

Мы з Віталікам зайздросцілі Шурку, бо яго бацька працаваў шафёрам вялізнага чорнага крана. Дзядзька Стась часта браў Шурку з сабой. Хлопец сядзеў у кабіне, праз шкло, пераможна пазіраў на нас. Бібікаў гучна, круціў абгорнуты сіняй ізаляцыйнай стужкай руль. Шурку было добра, ён з бацькам ездзіў па ваколіцах і нават пару разоў наведаў Жлобін і Доўск. Назвы гарадкоў гучалі зманліва і прывабна, як сталіцы экзатычных дзяржаў на выспах Ціхага акіяна… Шурка зрабіўся шаферам «дальнабойшчыкам».

Але і Шурка, і я з Віталікам зайздросцілі Эдзіку з 4-га «А». Эдзікаў бацька служыў маёрам у ракетнай частцы. Частка была абгароджаная вышэзным бетонным парканам, над якім іржавелі скруткі калючага дроту. Тэрыторыя ахоўвалася салдатамі, якія па святах з’яўляліся ў Палацы Культуры шклозавода на танцах. Бацька-маёр калі-нікалі браў свайго сына на службу. Эдзік з захапленнем расказваў пра аўтаматы і пісталеты, пра вялікі лакатар і лесвіцу пад зямлю, дзе месціцца штаб. А яшчэ ён еў смачную салдацкую кашу і страляў з сапраўднага аўтамата. Ну як тут не пазайздросціш?

Былі ў мяне знаёмыя хлопцы бацькі якіх працавалі настаўнікамі, дактарамі, зваршчыкамі, кранаўшчыкамі, грузчыкамі, мастаком… Бацькі бралі дзяцей з сабой на працу. Вядома, калі гэта не пагражала здароўю, калі было бяспечным. Дзеці вучыліся ад бацькоў не на словах, а на справе. Яны ведалі чым займаюцца дарослыя, як зарабляюць грошы.

Я магу і сёння разабраць электралічыльнік, магу адрамантаваць выключальнік — бацька навучыў. І гэтае ўмельства мне ніколі не шкодзіла. Як не шкодзіла Віталіку, Шурку і Эдзіку тое, чаму яны навучыліся ад сваіх бацькоў.

Навошта я пра гэта напісаў?

Апошнім часам журналісты, і тыя, каму «неляніва», пішуць і абураюцца, што прэзідэнт паўсюль бярэ з сабой свайго малодшага сына Колю. На суботніку разам працуюць, да вайскоўцаў ездзяць… Вось, нават у Рым паляцелі на сустрэчу Папам… І маленькі хлопчык падараваў каталіцкаму святару свой буквар…

Не разумею, што тут кепскага. Згадайце сябе малым. Не паверу, што вам не хацелася ездзіць разам з бацькам па яго справах. Не паверу, што вам было нецікава.

Няма нічога заганага, калі сын глядзіць, як працуе яго бацька. Чаму, калі бацька садоўнік і паказвае, тлумачыць дзіцёнку, як трэба садзіць дрэўца, як правільна яго прышчапляць і абкопваць, то гэта правільна? Ці калі бацька артыст, а сын прысутнічае на рэпетыцыях і спектаклях, то гэта не выклікае ў журналістаў абурэння. Абсалютна па-чалавечы зразумела і прыймальна.

Між іншым, у знакамітага на ўвесь свет Пабла Пікаса бацька быў мастаком, але пра гэта ведаюць толькі абазнаныя. У Себасцьяна Баха — музыка. А вось у Вінцэнта ван Гога бацька быў святаром, але сын пайшоў іншым шляхам.

Бацькоў не выбіраюць. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика