Аўтуховіч ляжыць пад кропельніцай
27 мая 2009 Общество
Віталь ГАРБУЗАЎ, Народная воля Нягледзячы на тое, што стан здароўя пагаршаецца з кожным днём, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч не мае намеру спыняць галадоўку. Нагадаем, прадпрымальнікі з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага гэтага года. Іх абвінавацілі ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці. 16 красавіка, патрабуючы хутчэйшага разгляду справы ў судзе альбо змены меры ўтрымання, Аўтуховіч абвясціў галадоўку. Ідзе другі месяц галадоўкі. Стан здароўя Аўтуховіча пагаршаецца з кожным днём: "Па апошніх звестках Аўтуховіча абследавалі турэмныя медыкі. Зараз Аўтуховіч знаходзіцца пад кропельніцай. Яму з ягонай згоды ўводзяць глюкозу, каб хоць неяк падтрымаць аслаблы арганізм. Нягледзячы на гэта, Аўтуховіч не мае намеру спыняць галадоўку", — распавёў карэспандэнту "Народнай Волі" юрыст Алег Волчак. Дададзім, што тэрмін расследавання справы і тэрмін утрымання пад вартай ваўкавыскім прадпрымальнікам працягнулі да 3 чэрвеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 мая 2009 Общество Віталь ГАРБУЗАЎ, Народная воля Нягледзячы на тое, што стан здароўя пагаршаецца з кожным днём, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч не мае намеру спыняць галадоўку.Нагадаем, прадпрымальнікі з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага гэтага года. Іх...
|
|