21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР. Хор Салеева

26.08.2009 16:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Аляксей Стрэльнікаў. 25 год. Тэатральны аглядальнік.
Хаджу ў тэатр. Пішу пра яго. Размаўляю пра яго. Але люблю, напэўна, ТАЕТР. Тэрмін вынайшаў Б.Брэхт: маўляў, займайцеся самі сваім ТЭАТРАМ, а мы паспрабуем стварыць нешта іншае. Хор у старажытнагрэчаскім тэатры размяшчаўся на архестры, паміж гледачом і выканаўцам. Функцыі яго былі самымі рознымі. Ён быў і дзейнай асобай, і каментаваў дзеянне, расказваў сапраўдныя жахі ды патаемныя думкі герояў. У спецыяльнай літаратуры часта сустракаецца формула: хор паводзіў сябе, як ідэальны глядач. Па сутнасці, хор — гэта зададзеная аўтарам рэфлексія, аўтарэцэнзія.

Гэтае становішча паміж гледачом і выканаўцам за апошнія стагоддзі ў чымсці заняла тэатральная крытыка. На гэтым тыдні споўнілася 70 год прафесару Салееву, адному з найбольш харызматычных культурных дзеячоў Беларусі. Скарыстаемся з гэтай нагоды, каб паразважаць пра саму прыроду феномену «беларуская крытыка».

Любоў Вадзіма Салеева менавіта да тэатральнага мастацтва (сярод яго цікаўнасцяў можна назваць і кіно, і літаратура) тлумачыцца тым, што ён паходзіць з тэатральнай сям'і. Роднасную павязанасць з тэатрам цяжка назваць абсалютнай прыкметай тых, хто піша пра тэатр, у нас не так шмат акцёрскіх ці рэжысёрскіх дынастый. Але прыклад іншага буйнога крытыка Таццяны Арловай, дачкі аднога з найвялікшых акцёраў і рэжысёраў, тэатральнага выкладчыка, паказвае, што прышчэпленая ў дзяцінстве і юнацтве любоў да тэатра, разуменне яго прыроды, для крытыка незамяняльныя. Можна пераглядзець сотні спектакляў, прачытаць цэлыя бібліятэкі, але здольнасць эмацыйна адгукацца на дзею, распазнаваць адценні, нюансы акцёрскіх інтанацый, не вывучыш. Для мяне, тэатральнага неафіта, гэта галоўны аргумент, чаму я магу не пагаджацца з меркаваннямі абодвух гэтых крытыкаў, але заўсёды гэтыя самыя меркаванні ўлічваю.

Тэатр мастацтва сінтэтычнае. У кожнага тэатральнага крытыка ёсць свая спецыяльнасць. Нехта лепш разбіраецца ў драматургіі, хтосьці ў сцэнаграфіі. Прафесар Салееў глядзіць спектакль з пункту гледжання дасведчанага гледача. Усеагульна прызнанай тэорыі тэатра на сёння няма, кожны глядач прыходзіць у тэатральную залу са сваёй. Таму ў аўдыторыі мусяць прысутнічаць людзі адукаваныя, дасведчаныя ў шматлікіх тонкіх аспектах. Доктар філасофскіх навук Вадзім Салееў не раз станавіўся адвакатам пры нападках на тэатр агрэсіўных гледачоў, бо ён умее падвесці пад любы мастацкі твор патрэбную філасофскую платформу. Гэта не значыць аднак, што ён падтрымлівае ўсё і ўся. Ён верыць у тэатр, які робіць чалавека лепшым. Яго жыццёвы аптымізм становіцца эстэтычнай платформай.

Тым не менш, для прафесара Салеева тэатральная крытыка хутчэй хоббі, па асноўнай сваёй спецыяльнасці ён філосаф-эстэтык, актыўна займаецца даследчай і выкладчыцкай дзейнасцю, адгукаючыся ў друку хіба толькі на буйныя падзеі тэатральнага працэсу. Па вялікім рахунку, большасць тэатральных крытыкаў у Беларусі зараз існуюць у тым жа рытме. Зрэшты, хор таксама складаўся з вольных грамадзян і выступаў усяго некалькі разоў на год. І пры гэтым не губляў сваёй значнасці.

Публікацыі, рэцэнзіі, агляды, даклады на канферэнцыях сёння змянілі сваю функцыю. Раней менавіта ў друкаваным выглядзе праходзіла культурная палеміка, лідары думак выказваліся, спрачаліся паміж сабой, стваралі і абвяргалі тэорыі. Апошні раз гэтая «залатая эпоха» мільганула ў 1960-1970-х гадах, калі «адліга» ўдыхнула ў людзей веру ў тое, што словам, выказваннем можна вырашыць самыя розныя праблемы. Крытыкі пісалі пра тэатр, але артыкулы ў іх атрымліваліся пра жыццё. Ці то сапраўды тэатр быў такім, ці то справа не толькі ў ім... Сёння такой веры ў слова няма. Найчасцей публікацыя сама па сабе з'яўляецца тоеснай падтрымцы («чорны» піяр таксама піяр), а сінонімам адмоўнай рэцэнзіі стала маўчанне. Тым больш каштоўным сталі менавіта вусныя выступленні, абмеркаванні, круглыя сталы.

Рэдкія крытыкі адчуваюць сябе ўтульна падчас публічных абмеркаванняў. Выступаць ім прыходзіцца перад прафесійнымі артыстамі і рэжысёрамі, якія доўга навучаліся таму, каб выглядаць пераканаўчымі. Крытыкі і тэатразнаўцы вывучаюць прадмет, а не форму яго падачы. Класны артыст заўсёды пераспрачае класнага крытыка. Выключэнне з гэтага правіла якраз Вадзім Салееў. І вінаватыя ў гэтым або артыстычныя гены, або тэмперамент, набыты ў дзяцінстве, праведзеным сярод мірнага абхазскага народу, але яго прысутнасць на абмеркаваннях і круглых сталах значна іх ажыўляе. Прафесар Салееў не любіць выступаць першы і не пасаромеецца выказаць сваю нязгоду з папярэднімі выступоўцамі. Ён не цураецца рэзкіх выказванняў, але разам з тым імкнецца да вонкавай карэктнасці і тактоўнасці. Вадзіму Аляксеевічу лёгка даецца спрачацца з акцёрамі, але ён будзе ладзіць сваркі дзеля ўласных амбіцый. Ён абавязкова дасць выказацца апаненту, калі тое пойдзе на карысць дыскусіі. Ён, як ніхто, умее падвесці вынікі, рэзюмаваць выступленні.

Адзін Салееў варты цэлага хору. Прынамсі варты называцца яго правадыром, ці, як тое называлася ў старажытнай Грэцыі, карыфеем. Шкада, што такіх карыфееў у нас няшмат. Мажліва, у гэтым крыецца адказ на пытанне, чаму хор у антычным тэатры існаваў нядоўга. Спектакляў станавілася ўсё больш, а карыфееў больш не станавілася... Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
     
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Аляксей Стрэльнікаў. 25 год.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика