Наведвальнасць мінскага інфапункта Савета Еўропы — 0,7 чалавека ў суткі
17 июня 2009 Общество
Павал Гіба, Еўрапейскае радыё для Беларусі Наведвальнікаў цікавіць, як звярнуцца ў еўрапейскі суд і атрымаць студэнцкія гранты Ад часу адкрыцця ў Мінску інфапункта Савета Еўропы прайшло ўжо 10 дзён. Супрацоўнік пункта Ігар Горскі кажа, што за гэты час іх наведалі 7 чалавек і тры дэлегацыі. Ігар Горскі: “З 9 чэрвеня інфапункт наведала 7 чалавек і тры дэлегацыі: з Францыі, Каралеўства Нідэрланды і Швейцарыі”. Дэлегацыі цікавяцца пытаннямі самага шырокага спектру: што такое інфапункт, якія яго функцыі, дзеля чаго ён быў створаны, — распавядае Ігар Горскі. Простыя ж наведвальнікі цікавяцца правамі чалавека і студэнцкімі праграмамі. Ігар Горскі: “Што тычыцца звычайных наведвальнікаў, то яны пытаюць пра правы чалавека, па тым, як функцыянуе Еўрапейскі суд па правах чалавека і якая схема зваротаў у гэты суд. А студэнтаў цікавяць студэнцкія абмены, студэнцкія праграмы, студэнцкія гранты і гэтак далей”. Паводле слоў Ігара Горскага, людзі пакуль блытаюць Савет Еўропы з іншымі еўрапейскімі органамі, але інфапункт менавіта дзеля гэтага і створаны, каб распавядаць усім цікаўным пра адрозненні. Таму ўсе жадаючыя могуць атрымаць тут разнастайныя бясплатныя брашуры. Гэта і ўводныя дакументы: "Што такое Савет Еўропы", "Савет Еўропы і Беларусь". Ёсць Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека і дакументы па розных кампаніях Савета Еўропы: па ахове нацменшасцяў, па чалавечай дыскрымінацыі, па бытавым гвалце ў сям'і, па смяротным пакаранні. Але па брашуры трэба спяшацца, бо праект не вечны, а будзе дзейнічаць толькі да сакавіка 2010 года, гаворыць Ігар Горскі. Ігар Горскі: “Зараз інфапункт — гэта першы крок на збліжэнне нашай краіны з Еўрасаюзам. Праект разлічаны на 1 год, у наступным сакавіку ён сканчаецца. І, хутчэй за ўсё, інфапункт будзе ператварацца ў штосьці большае”. Штосьці большае — гэта інфармацыйны офіс, які будзе выконваць больш функцый і мець персанал больш за 2 чалавекі, як зараз. А адтуль і да афіцыйнага прадстаўніцтва Савета Еўропы ў Беларусі рукой падаць. Даведка: Савет Еўропы — найстарэйшая ў Еўропе міжнародная палітычная арганізацыя. Яе асноўная мэта — пабудова адзінай Еўропы, якая засноўваецца на прынцыпах свабоды, дэмакратыі, абароны правоў чалавека. Зараз членамі структуры з’яўляюцца 47 еўрапейскіх краін. Беларусь на цяперашні час — кандыдат у члены Савета Еўропы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 июня 2009 Общество Павал Гіба, Еўрапейскае радыё для Беларусі Наведвальнікаў цікавіць, як звярнуцца ў еўрапейскі суд і атрымаць студэнцкія грантыАд часу адкрыцця ў Мінску інфапункта Савета Еўропы прайшло ўжо 10 дзён.
|
|