21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Акудовіч без кашулі, Хадановіч без штаноў

26.08.2009 16:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Беларускія літаратары даўно марылі зняць вопратку то з сябе, то адно з аднога. Першым выславіць даўнюю мару вырашыўся рэдактар літаратурна-мастацкага альманаха «Калоссе» Алесь Аркуш. У 2007 годзе ў сваім жывым журнале ён прапанаваў дзесяці беларускім літаратаркам распрануцца для фотагалерэі ў альманаху і гэтым выклікаць больш увагі да беларускай паэзіі і прозы. «Справа святая — дзеля айчыннай літаратуры, — выказаўся тады Аркуш. — Ясна, што паэткі-мадэрністкі тут адразу пралятаюць. Не здолеюць яны канкурыраваць з традацыяналісткамі».

Тады ідэя распрануць літаратарак дзеля папулярызацыя літаратуры атрымала хуткі розгалас. Мужчыны збольшага падтрымалі Аркуша, а вось абаронцы жаночых правоў ледзьве не пажыццёва ахрысцілі рэдактара «Калосся» гамафобам. Ішоў час, а ціхая мара беларускіх літаратараў пабыць экзгібіцыяністамі не толькі на пісьме, нікуды не знікала. Урэшце праз два гады пасля таго, як прагучала прапанова Алеся Аркуша, часопіс pARTisan сумесна з пісьменнікамі, а таксама фатографамі Андрэем Шчукіным і Дзянісам Нядзельскім наважыліся адзняць і выдаць цэлы «вечны» каляндар аголеных беларускіх літаратараў. На гэты раз выкарыстоўвалася толькі мужчынская натура. Каляндар атрымаў назву «Канец словаў», і хутка пачне актыўна распаўсюджвацца па краіне.

«Канец словаў» можна разумець па-рознаму — як вычарпанасць творчага акту, пэрспэктыву новага тэксту альбо невербальнае выказванне літаратара. Таму тут ёсць месца і аголеным азадкам, і тэкстам (у літарах і малюнках), і іх агульным кантэкстам — той прасторы, дзе ў галовах з’яўляюцца словы. ВОКЛАДКА — Валянцін Акудовіч

СТУДЗЕНЬ — Віктар Шалкевіч ЛЮТЫ — Віталь Рыжкоў «Падчас фотасесіі я думаў пра тое, што гэты чалавек, з якога мяне малявалі, ад нечага памёр. І гэтыя чорныя кропачкі на лёгкіх, і гэтыя ненатуральных — відаць, мёртвых — колераў унутраныя органы… У мяне бодзі-арт з дыягназам. Толькі я не ведаю — з якім». САКАВІК — Юрась Барысевіч «Я пагадзіўся на ўдзел таму, што вырашыў прынесці мужчынскае цела ў ахвяру жаночаму воку. Менавіта такі варыянт мне і прапанавалі, экстрэмальны — узімку голым паздымацца… Я не страшыўся мерзнуць. І нельга сказаць, што я быў ужо зусім голым. У мяне быў абутак — балея з цэментам. А з вопраткі ў мяне была рыдлёўка». КРАСАВІК — Севярын Квяткоўскі «Ідэя для нашага псеўдапурытанскага грамадзтва досыць хуліганская. А я люблю хуліганіць — інтэлектуальна, творча. І таму я з радасцю далучыўся. Я не эксгібіцыяніст. Але калі часам можна эпатаваць публіку, з задавальненнем гэта раблю». ТРАВЕНЬ — Анатоль Івашчанка «Я не лічу гэта хуліганcтвам. Магчыма, калі б мы пазавалі зусім голымі, ці калі б мы былі дзяўчатамі, — гэта было б па-хуліганcку». ЧЭРВЕНЬ — Андрэй Такінданг   ЛІПЕНЬ — Андрэй Хадановіч «У Беларусі аднойчы мусіць распрануцца кожны. Калі літаратары — святарныя каровы, настаўнікі жыцця, жывыя помнікі самім сабе, аголеная задніца — адзіны жывы атрыбут, які ўва ўсім гэтым ёсць. Нешта гарантавана «сваё». ЖНІВЕНЬ — Сяргей «Пістончык» Прылуцкі «У гэтым німа ні рэвалюцыі, ні правакацыі — эта проста жэст, сваеабразнае запрашэньне да разгавора на балезненыя цемы. (…) У голава ліціратара наліцо дадатковае аружые у барбе з пурытанствам і ліцамерыем». ВЕРАСЕНЬ — Андрэй Адамовіч КАСТРЫЧНІК — Усевалад Сьцебурака ЛІСТАПАД — Ільля Сін «Я адразу ўсведамляў, што гэта будзе не проста прыгожая выява, але — адлюстраванне маіх ідэяў. Тое, што можна пабачыць у календары, не столькі фотапартрэт, колькі своеасаблівая мастацкая акцыя, якая называецца «Апаганьванне іконы». Фота — тая форма, у якой гэта акцыя ўвасобілася». СНЕЖАНЬ — Лявон Вольскі

Прэм’ера-прэзентацыя арт-праекта адбудзецца 19 чэрвеня ў 18:00 у бар-клубе «6А». Арганізатары нагадваюць, што на прэзентацыі набыць каляндар можна будзе за 12 тыс. беларускіх рублёў, потым ён будзе даражэць. Неўзабаве «Канец словаў» будзе прадавацца ў «Падземцы» і іншых крамах сталіцы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Беларускія літаратары даўно марылі зняць вопратку то з сябе, то адно з аднога.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика