21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаму беларускiя артысты не спяваюць па-беларуску?

26.08.2009 16:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 июня 2009 Культура
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК, Звязда Адчуваю, што ў адказ тут жа запярэчыць хор галасоў: як гэта не спяваюць, вы, шаноўны аўтар, мабыць, проста не ў тэме! Але сутнасць у тым, што я каторы год знаходжуся менавiта ў гэтай тэме, таму задам завочна яшчэ адно пытанне: адкажыце, паклаўшы руку на сэрца, як часта вы чуеце песнi на беларускай мове па радыё (не ўлiчваючы правадную сетку), слухаеце фонам у кавярнях цi рэстаранах, бачыце клiпы на гэтыя песнi на кожным з айчынных тэлеканалаў?

Я не спрачаюся — ёсць вялiкае мноства ансамбляў народнай песнi i танца, музычных гуртоў, якiя выконваюць аўтэнтычныя песнi альбо пераасэнсоўваюць i перапрацоўваюць беларускi фальклор, ёсць цiкавыя альтэрнатыўныя выканаўцы, ёсць нават шэраг "жывых класiкаў" беларускага року. Але гэта толькi невялiкая частка агульнай музычнай прасторы краiны, якая практычна не перасякаецца са знакамiтымi 75 працэнтамi беларускай музыкi, што павiнна гучаць у радыёэфiры i што большасць з нас слухае штодня. Сярод iх, гэтых 75 працэнтаў папулярнай музыкi, якiя толькi песнi не гучаць — на рускай, англiйскай, французскай, iтальянскай... I зрэдку, нiбыта ў выглядзе выключэння — на беларускай. Гэта чаму ж адна з самых мiлагучных моў у свеце трапiла ў такую нямiласць, i што перашкаджае артыстам яе выкарыстоўваць на сцэне? Дапусцiм...

...Не ўмеюць?

Парадокс: тыя ж самыя артысты, якiя пачыналi творчы шлях з конкурсаў у Маладзечне i Вiцебску i блiскуча выконвалi там беларускiя песнi (многiм гэтыя песнi, узгадаем, прыносiлi Гран-пры i першыя месцы), пасля замацавання ў статусе "зоркi" маюць у рэпертуары ў лепшым выпадку па 1-2 гэтыя песнi, выконваючы iх хiба ў зборных тэматычных канцэртах. Не верыце? Прыгадаем наўскiдку: Аляксей Хлястоў — "Погляд дзявочы" (2008), песня нi разу не выдавалася; Палiна Смолава — "Рэха жураўлiнае" (2005), пасля "Славянскага базару" гучыць у асноўным на канцэртах; Iна Афанасьева — "Заранiцы" (2004, з Валерыем Дайнекам)... Спiс можна працягваць доўга. З другога боку, безумоўна, ёсць Iрына Дарафеева, ёсць "Сябры", "Песняры" — але што яны супраць армii цалкам рускамоўных поп-выканаўцаў, у якiх беларускага — толькi пашпарт?

Прычым, што дзiўна, у некаторых выпадках гэтыя ж самыя выканаўцы ахвотна i з задавальненнем пераходзяць на беларускую — дзеля навагодняй пастаноўкi АНТ, мюзiкла "Батлейка", нават "Мурку" на родную мову пераклалi!

Можна было б меркаваць, што будучых спевакоў i спявачак з дзяцiнства выхоўваюць на горшых узорах расiйскай папсы, створаных па схеме "два прытопы, тры прыхлопы". Але ж насамрэч усё не так. Нашы дзецi, наадварот, шмат у чым дадуць фору дарослым — i ў чысцiнi маўлення, i ў шчырасцi выканання. Таму i прывозяць з мiжнародных конкурсаў i фестываляў дыпломы, граматы, кубкi ды iншыя прызы i ўзнагароды. Вядомы педагог, мастацкi кiраўнiк Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў iмя У. Мулявiна Святлана Стацэнка, якая падрыхтавала не аднаго юнага пераможцу, кажа, што выкананне песень на беларускай мове — адна з умоў большасцi гэтых конкурсаў:

— На мiжнародных фестывалях, калi мы з дзецьмi выязджаем у iншую краiну, ад арганiзатараў пераканаўчая просьба, каб песня была на беларускай мове. Бо на рускай i так усе спяваюць, а хочацца ж падкрэслiць геаграфiю i каларыт удзельнiкаў: каб башкiры спявалi па-башкiрску, украiнцы — па-ўкраiнску, беларусы — па-беларуску...

— Чаму ж за межамi краiны беларусы блiскуча спяваюць на роднай мове, а ў самой Беларусi — так рэдка i неахвотна?

— Цяжка так адразу адказаць. Напрыклад, у Ксенii Сiтнiк ёсць у рэпертуары беларускiя песнi, увогуле ў кожнага дзiцяцi, з якiм я займаюся ў студыi, абавязкова яны ёсць у рэпертуары. Я люблю ўсе народныя i стылiзаваныя песнi, тым больш, назва музычнага цэнтра — iмя Мулявiна — шмат да чаго абавязвае, ды я сама, можна сказаць, вырасла на творчасцi "Песняроў". Вельмi добра памятаю той момант, калi мая старэйшая сястра вучылася ў Мiнску ў педунiверсiтэце, а я вучылася ў школе, i яна мне аднойчы сказала: "Света, калi добра закончыш чвэрць, прыедзеш у Мiнск на канiкулы i мы пойдзем на "Песняроў". Божа мой, я клалася спаць i ўставала з гэтай думкай!.. А цяпер узначальваю цэнтр, якi носiць iмя гэтага вялiкага Песняра, i ад гэтага я шчаслiвая бязмежна, i таму спрабую iсцi па яго шляху — рабiць апрацоўкi народных песень, хоць, натуральна, мне да Мулявiна як да неба, але я вельмi стараюся. Каб не быць галаслоўнай — напрыклад, у Пiцеры мая вучанiца Даша Надзiна выконвала "А ў полi вярба" ў маёй апрацоўцы, i старшыня журы, вельмi вядомая i аўтарытэтная дама, выкладчык Дзяржаўнага iнстытута тэатральнага мастацтва (ГИТИС) Людмiла Афанасьева, пахвалiла нас: "Гэта шэдэўр! Прышлiце мне, калi ласка, гэты музычны матэрыял, буду вучыць са сваiмi студэнтамi як узор".

А што датычыцца дарослых — вось я аналiзую сваё дзяцiнства: у нас беларуская мова была двойчы на тыдзень, а дзецi вайскоўцаў былi ўвогуле вызваленыя ад гэтых урокаў. I цяпер я думаю па-руску, хоць вельмi люблю беларускую мову, аднак не ўмею чыста i правiльна гаварыць на ёй... На жаль, мы яшчэ з савецкiх часоў вельмi мала падтрымлiвалi сваю мову, у адрозненне ад той жа Украiны — i вось цяпер маем такую сiтуацыю. Калi спатрэбiлася б, я магу сабрацца i мэтанакiравана вывучыць беларускую, але з кiм на ёй буду размаўляць, каму што даказваць? Вельмi крыўдна за гэта, з аднаго боку, але з другога — я не ведаю, як трэба выпраўляць сiтуацыю.

Я таксама не ведаю, як выпраўляць — можа, часцей ладзiць такiя маштабныя праекты, як цяперашнi адбор вакалiстаў у Прэзiдэнцкi аркестр РБ "Новыя галасы Беларусi"? Гэта таксама кропля ў моры — але ўсё лепш, чым нiчога, усё напамiн, што нашы выканаўцы ўмеюць спяваць па-беларуску — прыгожа, пранiкнёна, пачуццёва.

...Не хочуць?

Мо не трэба капаць так глыбока, i сiтуацыя простая як двойчы два: пераходзячы з узроўню фiлармонiй у вялiкi i заманлiвы шоу-бiзнэс, артысты проста не жадаюць спяваць на беларускай, адхрышчваюцца ад яе як чорт ад ладану? А потым выдаюць з выглядам знаўцы, як гэта зрабiў у свой апошнi прыезд у Мiнск рэпер Сярога: "Беларуская мова — мёртвая, на ёй нiхто не размаўляе, у нас, напрыклад, рэгiён зусiм не беларускамоўны. То навошта на ёй спяваць?".

Цiкава, што б адказаў на гэта Сяргею Пархоменку лiдар цалкам беларускамоўнага "Старога Ольсы" Змiцер Сасноўскi — мiж iншым, таксама гамяльчанiн. Або — навошта далёка хадзiць? — цяперашнi падапечны прадзюсара Сярогi Максiм Сапацькоў, якому ў тым лiку песняроўская "Веранiка" прынесла ў 2003 годзе Гран-пры на "Славянскiм базары ў Вiцебску".

I ўсё ж чарвячок сумнення закрадаецца ў душу — вiдаць, далёка не адзiн Сярога, якi даўно ўжо не жыве ў Беларусi, так думае, але i яшчэ шэраг нашых артыстычных землякоў. Цi шмат у эстрадным цэху тых, хто лiчыць iнакш? Дакладнага адказу не ведаю, але што такiя людзi ёсць, бясспрэчна. Нездарма ж 12 выканаўцаў i гуртоў, якiя раней не спявалi на беларускай, з радасцю першаадкрывальнiкаў пагадзiлiся на ўдзел у праекце "Тузiн. Перазагрузка", у межах якога 12 хiтоў перакладаюцца на беларускую i набываюць новае гучанне.

— Мы працавалi над перакладам англамоўнай песнi "It`s not about us" з альбома "Taboo", — падзялiўся адзiн з удзельнiкаў праекта, лiдар i вакалiст гурта "Atlantica" Алекс Дэвiд. — Першапачаткова я прапанаваў iншую песню, "Alpha and Omega", i хоць ад яе адмовiлiся, думаю ў перспектыве таксама перакласцi яе на беларускую мову. Не тое каб раней мы свядома i наўмысна не спявалi на беларускай, проста дагэтуль былi занятыя англамоўным матэрыялам. Але iдэя беларускага альбома ў нас таксама ёсць, толькi яна знаходзiцца ў латэнтным стане, бо ўзнiкаюць сур'ёзныя пытаннi аўтарства. Сам я, на жаль, не беларускамоўны аўтар, а рабiць "шыла" не хочацца — трасянкi i без таго хапае ў навакольным жыццi. Чаго хацелася б? Праехацца з экспедыцыяй па Палессi i запiсаць песнi не на класiчнай мове, а на мясцовых дыялектах. У маёй галаве дагэтуль жыве незабыўны вобраз 1993 цi 1994 года, калi ў Пiнску праходзiў фестываль палескай песнi "Етвязь". Хутка зрабiць падобны беларускамоўны альбом не ўдасца, ён патрабуе не паўгода i, магчыма, нават не год працы, але аднойчы мы за яго дакладна возьмемся.

...Не могуць?

Часта выканаўцы ў прыватных размовах удакладнялi: маўляў, нiчога не маем супраць таго, каб спяваць па-беларуску, але дзе возьмеш добрых песень, у сэнсе — аўтараў? Да "замшэлых" эстрадных класiкаў з ура-патрыятычнай скiраванасцю звяртаюцца нямногiя, а тыя аўтары, хто ўмее пiсаць лёгка, разумна, сучасна, без залiшняга пафасу i зразумелай мовай — альбо адначасова з'яўляюцца выканаўцамi i пiшуць самi для сябе, альбо ва ўсiх нарасхват, хоць у чаргу станавiся. Ну i проста — мала iх, нашчадкаў Купалы i Багдановiча, чые вершы можна пакласцi на музыку i быць упэўненым — атрымаецца хiт...

Самi аўтары, якiя працуюць у галiне поп-музыкi, прытрымлiваюцца iншага меркавання. "Скажу так: аўтар здольны добра пiсаць на беларускай — i хоча, i пiсаў бы, — сцвярджае Яраслаў Ракiцiн, вядомы па працы з гуртом "Чук i Гек", спявачкай Уладай, прадзюсарскiм цэнтрам "Спамаш" i г.д. I тут жа расшыфроўвае, чаму пра ўсё гэта кажа ва ўмоўным ладзе. — На жаль, беларуская мова ў нас чамусьцi не запатрабаваная. Бо ў асноўным заробак беларускiх артыстаў — гэта не зборныя i нават не сольныя канцэрты, а выступленнi на карпаратывах; а беларускiя карпаратывы, калi i праводзяцца, то iх мiзэрная колькасць, недастатковая для таго, каб артысты маглi нармальна зарабляць. Я таксама пiсаў нейкi час песнi па-беларуску, аднак пакуль што яны ўсе адкладзеныя на няпэўны час — не знайшлося ахвотных iх выканаць, а сам я не рызыкну гэтым займацца, буду рабiць тое, што лепш атрымлiваецца".

I як быццам не паспрачаешся — аўтар, ён лепш за каго iншага ведае, што ў яго часцей купляюць i з якiх твораў, што выконваюцца найчасцей, потым iдуць аўтарскiя адлiчэннi. Але разам з тым цяжка мне паверыць, што рознаўзроставая кампанiя людзей любой прафесii, сабраўшыся за святочным сталом — з асабiстай нагоды цi на карпаратыў, — будзе хорам спяваць, скажам, "Сэрца прыгажунi" Анi Шаркуновай (пры ўсiм прыхiльным стаўленнi да спявачкi). Хутчэй усё ж нехта адзiн зацягне, а iншыя падхопяць, на ляту прыпамiнаючы словы, беларускамоўныя "Бывайце здаровы, жывiце багата", "Касiў Ясь канюшыну" цi "Вы шумiце, шумiце нада мною, бярозы". Скажаце — не так?

Вось некаторыя разумнiкi каторы год актыўна сцвярджаюць: дзеля таго, каб выйграць "Еўрабачанне", нам варта адправiць каго-небудзь, хто спявае па-беларуску, прадэманстраваць сваю нацыянальную душу i каларыт, i ўсё — перамога за намi. Прабачце, спадарства, не пагаджуся. "Каго-небудзь", хто спявае на беларускай, у нас, дзякаваць Богу, хапае. Але патрэбна знайсцi тых, у каго музыка i тэкст бездакорна шчырыя, хто спявае выдатна i, галоўнае, разумее, аб чым спявае — як модна казаць, што за "месэдж" нясе слухачам. А для таго, каб знайсцi такiх людзей i даць iм вырасцi да найвышэйшага ўзроўню, зноў жа — трэба больш пiсаць беларускiх песень.

...Не даюць?

I тут мы вяртаемся зноў да таго, з чаго пачыналi. Цi часта вы чуеце беларускамоўныя песнi па радыё?

Выканаўцы i некаторыя музычныя крытыкi сцвярджаюць, што гэта эфiрная палiтыка большасцi FM-станцый: якой бы добрай нi была прапанаваная табой песня, але калi яна беларускамоўная, шанцы трапiць у ратацыю трэба падзялiць на сто. У якасцi прыкладу варта ўзгадаць беларускамоўную праграму гурта "J:Mopc" — "Адлегласць", якую з рэдкiм аднадушшам многiя радыёстанцыi праiгнаравалi. I гэта гаворка iдзе пра адзiн з рэальна папулярных айчынных калектываў. Што тады рабiць пачаткоўцам, якiм даюць зразумець, што лепшае выйсце — спяваць на рускай цi на англiйскай? Альбо гэта ўсё ж толькi зручны мiф, i нiкога музычныя рэдактары на радыё не заварочваюць з-за "нефарматнай" мовы выканання?

— Паняцце фармату апошнiм часам для большасцi радыёстанцый вельмi нiвелiравана, — лiчыць Святлана Нарэйка, галоўны рэдактар УРРП "Новы стыль", якое рэтранслюе ў Вiце бску радыёстанцыi "Еўропа плюс" i "Рэтра ФМ". — У нас на "Еўропе плюс Вiцебск" перавага пры адборы матэрыялу аддаецца танцавальнай музыцы, а мова ў такiм выпадку не прынцыповая, бо для вяшчання ў нас заяўлена некалькi моў, у тым лiку беларуская. Так што музыканту не адмаўляюць у ратацыi з-за таго, што ў яго песнi на беларускай. Як правiла, прычынай адмовы становiцца нiзкая якасць самога матэрыялу — банальна, але нават фанетычныя памылкi ў словах песень, няякасныя аранжыроўкi (некаторыя выканаўцы пiшуць песнi не на прафесiйных студыях, а ў хатнiх умовах). Хочацца, несумненна, i падтрымаць музыкантаў, але i прапанаваць слухачу якасны музычны матэрыял. Будуць якасныя песнi на беларускай мове — i яны абавязкова з'явяцца ў радыёэфiры. Для другой нашай станцыi, "Рэтра ФМ Вiцебск", выбар музычнага матэрыялу з прычыны больш вызначанага кiрунку абмежаваны, i слухач iншы, больш сталы, але i там даволi шмат беларускамоўных песень гучыць. I людзi часта тэлефануюць i дзякуюць нашаму музычнаму рэдактару за падбор матэрыялу.

Дарэчы, у першыя гады нашай працы выбар менавiта беларускага музычнага матэрыялу быў вельмi абмежаваны, але цяпер сiтуацыя карэнным чынам змянiлася, i можна выбiраць лепшае. Аднак на беларускай мове, як мне здаецца, нашы выканаўцы баяцца спяваць — калi прасоўваць праект далей за межы краiны, трэба вучыць i выкарыстоўваць у творчасцi розныя мовы.

...I не трэба?

Падсумоўваючы ўсе гэтыя гутаркi i ўласныя высновы, я толькi яшчэ больш заблыталася. Атрымлiваецца, нiхто артыстам спяваць на беларускай мове не перашкаджае — а яны ўсё адно не пяюць, як прынцыповы салоўка ў клетцы. Тады што трэба — не толькi не перашкаджаць, але яшчэ дапамагаць? Можа, мае рацыю прадзюсар Уладзiмiр Максiмкаў, якi апошнiя некалькi гадоў дэкларуе неабходнасць стварэння дзяржаўнага прадзюсарскага цэнтра, што выконваў бы дзяржаўны ж заказ — забяспечваў падтрымку i раскрутку беларускiх артыстаў? А мо варта стварыць спрыяльны рэжым для беларускамоўных калектываў i выканаўцаў — iльготныя цэны на запiс у студыi, арэнду пляцовак для рэпетыцый i выступленняў, i г.д.? У рэшце рэшт, магчыма, трэба пайсцi далей у рэгуляваннi радыёэфiру i ў межах рэкамендаваных 75 працэнтаў усталяваць, скажам, 20 працэнтаў не толькi беларускай па паходжаннi, але i беларускамоўнай музыкi?.. Зрэшты, не — як паказала практыка, апошняя iдэя спрацуе толькi на шкоду — ад нiзкаякасных песень, што запоўняць эфiр, любовi да мовы (i да радыё заадно) у слухачоў дакладна не прыбавiцца. Тады што ж варта памяняць у кансерваторыi, каб беларуская мова на поп-сцэне перастала ўспрымацца як экзотыка, каб артысты ўсё ж заспявалi на ёй?!

"А каму гэта трэба? — спакойна хмыкнуў у адказ на маю роспач яшчэ адзiн прадзюсар. — Шоу-бiзнэс жыве па рынкавых законах: песнi на беларускай дрэнна прадаюцца, значыць, яны не запатрабаваныя, артысты i аўтары на гэтым не зарабляюць, i тады навошта iх выконваць — для галачкi?".

Многае можна было б на гэта адказаць. I тое, што культура, няхай нават масавая — гэта не тое ж самае, што бiзнэс з прыстаўкай "шоу". I тое, што не ўсё на свеце вымяраецца грашыма. I тое, што мова наша ўжо цяпер пад пагрозай знiкнення. I што новыя пакаленнi таксама трэба выхоўваць не на гламуры, а на нацыянальных традыцыях — сказана ж, "не пакiдайце мовы сваёй каб не ўмёрлi"... Але — каму гэта трэба?

Як вы лiчыце?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 июня 2009 Культура Вiкторыя ЦЕЛЯШУК, Звязда Адчуваю, што ў адказ тут жа запярэчыць хор галасоў: як гэта не спяваюць, вы, шаноўны аўтар, мабыць, проста не ў тэме!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика