На кіраўнікоў БНФ падаюць дрэвы
30 июня 2009 Калейдоскоп
Барыс ЖАЎТКОЎ, МЫ Незвычайны выпадак здарыўся з машынай старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, калі той наведваў Берасцейскую крэпасць. Як распавёў “Мы” старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі, па вяртанні з экскурсіі ён атрымаў сюрпрыз: на ягоным аўто ляжала дрэва. Палітык, дарэчы, прыйшоў у крэпасць не з забаўляльнымі мэтамі. Ён хадзіў аглядаць, як робяць дэкарацыі для фільма "Брэсцкая крэпасць". - Пабудавалі пантонны мост без дазвола Мінкульта, без археалагічных даследванняў, а гэта - тэрыторыя старога горада. Вярнуўся назад - пабачыў дрэва. Выклікаў МНС і міліцыю. Міліцыянты-дазнавацелі Ленінскага РАУС апісалі пашкоджанні і доўга абураліся, чаму іх выклікалі. Сам Шыманскі не лічыць тое, што адбылося, правакацыяй, звязанай з яго палітычнай дзейнасцю. Але ён збіраецца дамагчыся кампенсацыі матэрыяльных стратаў ад службаў, адказных за добраўпарадкаванне тэрыторыі. - Добра, што не пацярпелі людзі. Брэсцкую крэпасць рэгулярна адведваюць кіраўнікі рознага рангу. Калі б дрэва ўпала на якога чыноўніка - паляцелі б галовы, - зазначыў у каментары “Мы” Зміцер Шыманскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 июня 2009 Калейдоскоп Барыс ЖАЎТКОЎ, МЫ Незвычайны выпадак здарыўся з машынай старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, калі той наведваў Берасцейскую крэпасць.Як распавёў “Мы” старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі, па вяртанні з экскурсіі ён атрымаў сюрпрыз: на ягоным...
|
|