21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаму палацы Сапегаў i Радзiвiлаў спрабуюць прысвоiць некаторыя з суседзяў?

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму палацы Сапегаў i Радзiвiлаў спрабуюць прысвоiць некаторыя з суседзяў?

Варшаве прайшла фотавыстава, на якой паказалi напаўразбураныя беларускiя помнiкi архiтэктуры. Некаторыя шараговыя палякi хапалiся за галаву: "Калi б гэтыя палацы былi ў нас, такога б не здарылася". Карэспандэнт "Звязды" разбiраўся, чаму суседзi лiчаць беларускiя помнiкi сваiмi i каму насамрэч належаць палацы Радзiвiлаў i Сапегаў.

Польскi прафесар: "Польшча ад Даўгаўпiлса да Адэсы"?

Неадназначную выставу "Святынi, палацы i прырода Крэсаў" зладзiлi ў цэнтры старой Варшавы на папулярнай турысцкай вулiцы Кракоўскае прадмесце. Крэсамi (у перакладзе на беларускую "ўскраiнамi" у Польшчы называюць тэрыторыi Беларусi, Украiны i Балтыi, якiя ўваходзiлi ў склад Рэчы Паспалiтай.

Паглядзець фотаздымкi з выявамi неадрэстаўраваных гiстарычных помнiкаў Беларусi, Украiны i Лiтвы мог кожны мiнак, у тым лiку i карэспандэнт "Звязды". I хоць аўтары выставы iмкнулiся да палiткарэктнасцi, нашым старажытным палацам i храмам дасталася па першае чысло.

— Гэтыя фотаздымкi — памяць пра даўнiя Крэсы, месцы, поўныя магii i настальгii, — тлумачыць адзiн з арганiзатараў выставы прафесар Крыстаф Хейке. — На працягу некалькiх апошнiх гадоў мы праехалi тысячы кiламетраў, ад Дынебурга (так палякi называюць Даўгаўпiлс. — "Звязда") на поўначы, да Адэсы на поўднi. Мы здымалi святынi, палацы i людзей Крэсаў. Сваiмi фотаздымкамi мы задакументавалi рэшткi свету, якi адышоў назаўсёды. Засталiся па iм толькi руiны. Гэтыя месцы непарыўна звязаныя з польскай Айчынай".

У вынiку выстава прастаяла каля трох месяцаў, i ажыятаж каля фотаздымкаў, здавалася, не праходзiў нiколi.

— О, Езус! — хiстала галавой пажылая панi, калi глядзела на фота абгарэлай скульптуры святога апостала з гродзенскага фарнага касцёла. — Як такое магло здарыцца?

Пад страшным фотаздымкам подпiс: "Уначы 13 лiпеня 2006 года ў гродзенскiм касцёле ўзнiк пажар. Агонь ахапiў частку алтара i накрыў чатыры драўляныя скульптуры".

Не лепей на фота выглядаў i Палац Пуслоўскiх у Косаве (1838 год): напаўразбураны, з "Iванамi, Славiкамi i Танямi" на сценах. Вельмi натуральна былi сфатаграфаваны рэшткi палаца ў Радзiвiлiмонтах, а таксама велiчныя руiны ружанскага палаца.

Наведвальнiкi выставы глядзелi на фотаздымкi з настальгiяй i, бывала, памiж сабой заўважалi: "Было б гэта пад Польшчай, не знiшчалася б на вачах..."Польскi журналiст:

"Варшаву можаце лiчыць часткова беларускай"Чаму з такiм сумам палякi глядзяць на палацы i храмы, якiя знаходзяцца ў так званых Крэсах?

Многiя тутэйшыя людзi дагэтуль упэўненыя, што тэрыторыя Заходняй Беларусi — спрадвечна польская зямля. Але да беларусаў ставяцца, як да родных.

— Тыя, што ведаюць гiсторыю, так не думаюць, — раскрывае другi бок медаля польскi журналiст Марцiн Полец, вялiкi прыхiльнiк беларушчыны. — I Рэч Паспалiтую нельга называць выключна польскай дзяржавай.

Журналiст павёў мяне ў бок старога горада Варшавы да помнiка Жыгiмонту Трэцяму Вазу.

— Гэты князь — лiтвiн, а так у тыя часы называлi беларусаў, — працягвае Марцiн Полец. — Жыгiмонт перанёс сталiцу Рэчы Паспалiтай з Кракава ў Варшаву, каб было блiжэй да Вiльнi — сталiцы Вялiкага Княства...

Польскi журналiст на чыстай беларускай мове расказваў i пра тое, што дзяржаўных моў у Рэчы Паспалiтай было таксама дзве — польская i беларуская. I толькi Канстытуцыя 3 мая, якая была прынята ў 1794-м (прыкладна за год да знiшчэння Рэчы Паспалiтай), зацвердзiла польскую мову як адзiную дзяржаўную.

— Таму недарэчна лiчыць палацы тых часоў польскiмi. Гэта наша супольная гiсторыя, — працягваў даказваць Марцiн Полец. — I ў Варшаве шмат палацаў, якiя будавалi ўраджэнцы Беларусi. Возьмем, напрыклад, рэзiдэнцыю прэзiдэнта Польшчы. Гэта быў палац Радзiвiлаў, чыё радавое гняздо знаходзiлася ў Нясвiжы. Радзiвiлы у свой час падарылi палац польскай дзяржаве пад рэзiдэнцыю. Нават у гэтым будынку вiдавочны беларускi след. I такiх палацаў не адзiн i не два. Можна сказаць, што Варшава таксама часткова беларуская.Беларускі гiсторык Сяргей Харэўскi:

"Палацы будавалiся за беларускiя падаткi"Бязглузда называць той самы палац у Ружанах выключна польскiм хоць бы i таму, што належаў ён Сапегам. А найслаўнейшы прадстаўнiк гэтага роду Леў Сапега быў адданым беларусам. Менавiта ён, займаючы пасаду канцлера, кiраваў падрыхтоўкай Статута ВКЛ 1588 года. Гэты легендарны збор законаў фактычна спынiў паланiзацыю нашай зямлi, забаранiў польскiм магнатам купляць тут зямлю, займаць высокiя дзяржаўныя пасады.

Тым не менш, нашчадкi Сапегаў цалкам паланiзавалiся i сёння называюць сябе палякамi. I паспрабуй у такiх умовах разбярыся, якi палац каму належыць.

— Палацы будавалiся беларускiмi людзьмi за падаткi, спагнаныя з беларусаў, — тлумачыць гiсторык архiтэктуры Сяргей Харэўскi. — Сотнi гадоў беларусы даводзiлi гэтыя палацы да ладу. I як у такiм разе iх можна называць польскiмi? Гэта супольная гiсторыя. Iншае пытанне, што мы дагэтуль не навучылiся ставiцца да гэтых каштоўнасцяў, як да свайго. I 70 працэнтаў такiх гiстарычных помнiкаў былi даведзены да стану руiнаў. Засталося не больш за 30 аб'ектаў, якiя сёння можна аднавiць у аўтэнтычным выглядзе.

Прэтэнзii польскiх навукоўцаў наконт зруйнаванага стану помнiкаў архiтэктуры "супольнай гiсторыi" вельмi зразумелыя. На думку Сяргея Харэўскага, яшчэ адна праблема ў тым, што старажытныя палацы i храмы часцей не рэстаўруюць, а наноў перабудоўваюць.

— Нельга, каб унiкальны помнiк архiтэктуры аднаўляў, напрыклад, салiгорскi будтрэст. Калi рабочыя прыязджаюць з кувалдамi i разбiваюць старадаўнiя кафляныя печы, руйнуюць дашчэнту сцены. А замест гэтага будуюць новае з сiлiкатнай цэглы i бетону. А пасля гэтага кажуць: "Беларусы, вось вам помнiк архiтэктуры, карыстайцеся". Гэта тое самае, што зрабiць копiю "Моны Лiзы" i выдаваць яе за арыгiнал".

Гэтак жа невытлумачальна летась зруйнавалi 200-гадовы помнiк архiтэктуры ў Мiнску па вулiцы Рэвалюцыйная, 17. Крымiнальная справа ўзбуджана не была, вiнаватых не пакаралi. А калi разабралiся, якое злачынства ўчынена, то вырашылi перабудаваць будынак у першапачатковым выглядзе, але з сучасных матэрыялаў. Але цi будзе гэта будоўля ўспрымацца як каштоўнасць?

Пакуль старажытныя палацы i храмы не знiшчаныя дашчэнту, мы яшчэ можам аднавiць iх па ўсiх рэстаўрацыйных канонах, а не вырабляць кантрафакт. Для сваiх жа дзяцей i каб суседскiя краiны не паказвалi на нас пальцам.Яўген Валошын.

Фота аўтара i Глеба Лабадзенкi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Варшаве прайшла фотавыстава, на якой паказалi напаўразбураныя беларускiя помнiкi архiтэктуры. Некаторыя шараговыя палякi хапалiся за галаву: "Кал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика