21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Іван ЮХНО: МЫ ТОЛЬКІ ЗА СУМЛЕННУЮ КАНКУРЭНЦЫЮ

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іван ЮХНО: МЫ ТОЛЬКІ ЗА СУМЛЕННУЮ КАНКУРЭНЦЫЮ

Для параўнальна невялiкага райцэнтра малочны завод — горадаўтваральнае прадпрыемства, якое кормiць не адну сотню пастаўчан, даючы iм працу. Гэта калi лiчыць разам з сем'ямi.

I ў лiтаральным сэнсе кормiць не адну тысячу жыхароў рэгiёна, сталiцы i Мiншчыны сваёй натуральнай i надзвычай якаснай прадукцыяй (спецыялiсты адзначаюць удалае спалучэнне высокай харчовай каштоўнасцi i выключных смакавых уласцiвасцяў). Што дазволiла ёй стаць пераможцам рэспублiканскага конкурсу "Лепшая прадукцыя года 2008", заваяваць дыплом "За стабiльна высокую якасць, выключныя смакавыя ўласцiвасцi i шырокi асартымент" i зусiм арыгiнальны дыплом "За майстэрства тэхнолагаў прадпрыемства, якiя змаглi гарманiчна аб'яднаць высокую якасць з вытанчаным смакам..." — абодва на абласных выставах-ярмарках.

Ёсць яшчэ адзiн рэдкi дакумент — Ганаровая грамата Дзяржстандарта "За вялiкi ўклад у развiццё стандартызацыi". Як вядома, дзе стандарты, там i якасць.

А пра тое, што брэнд "Паставы-гарадок" шырока вядомы i за межамi сiнявокай Беларусi, сведчаць залатыя медалi маскоўскай выставы "Усерасiйская марка (III тысячагоддзе) знак якасцi ХХI стагоддзя".

Наш суразмоўца — дырэктар ААТ "Пастаўскi малочны завод" Iван Юльянавiч ЮХНО.

— Iван Юльянавiч, ведаючы прадукцыю вашага прадпрыемства шмат гадоў i толькi з самага лепшага боку, выкажам меркаванне, што менавiта яе высокiя спажывецкiя ўласцiвасцi сталi прычынай шырокага прызнання брэнду "Паставы-гарадок".

— Што ж, якасцi малака i малочных прадуктаў на заводзе традыцыйна ўдзяляецца самая сур'ёзная ўвага. А пачынаецца ўсё з дабротнасцi сыравiны. Апошнiм часам, як вядома, уведзены новы гатунак малака "Экстра", i цэлы шэраг гаспадарак раёна ажыццяўляе свае пастаўкi менавiта гэтай гатунковасцi. I мы ўжо зараз бачым, што колькасць такога малака будзе павялiчвацца. Значыць, перапрацоўшчыкам стане лягчэй атрымаць высакаякасны прадукт.

Кантроль з нашага боку за гэтай пазiцыяй становiцца больш жорсткiм. Напрыклад, згодна з правiламi прыёмкi аналiз на наяўнасць антыбiётыкаў зусiм нядаўна рабiўся адзiн раз у дзесяць дзён. Зараз уведзены лiнейны кантроль, i мы правяраем кожную партыю. Для нас гэта стратна, бо штодня прымаем 210 тон малака i павiнны ўзяць 70 проб. Але iдзём на такiя выдаткi. Прыборы, на якiх мы працуем, сучасныя, дакладныя. Нядаўна быў выпадак, калi ў адным з рэгiёнаў прынялi ад насельнiцтва 1 тону 400 лiтраў малака, i гаспадыня здала 10 лiтраў з утрыманнем антыбiётыкаў. Гэтую 1 тону 400 лiтраў мы раздалi па людзях назад, а самi "вылiчылi", хто здаў "некандыцыю", ад якой канкрэтна каровы.

Якасць нашай гатовай прадукцыi павiнна яшчэ больш палепшыцца, бо ў хуткiм часе завяршаем рэканструкцыю цэха натуральнамалочнай прадукцыi з яе новымi лiнiямi па вытворчасцi малака, кефiру. Вядзём яе стараннямi нашых умелых спецыялiстаў з уласнай будаўнiчай брыгады пры падтрымцы i дапамозе ўсяго калектыву.

На сваёй малочнай вытворчасцi ставiм новае iтальянскае i нямецкае абсталяванне для перапрацоўкi — пастэрызацыйныя ўстаноўкi, гумагенiзатары, аўтаматы для фасоўкi. I ўсё гэта — абсталяванне другога пакалення, больш высокапрадукцыйнае i высокатэхналагiчнае. Скажам, калi ўжо аператар выстаўляе тэмпературу, то адхiлення не будзе нi на градус.

Тры новыя лiнii ўстаноўлены i на ўчастку прыёмкi малака, манцiруем чацвёртую. З'явiлiся новыя рэзервуары, ёмiстасцi для захоўвання малака, новыя модулi сiстэмы ахалоджвання. I пачала дзейнiчаць цэнтралiзаваная мыйка, зробленая па новых патрабаваннях.

Правядзём крышку пазней i абнаўленне кампрэсарнай. Пабудуем новыя ачышчальныя збудаваннi — адбыўся тэндэр i вызначана арганiзацыя, якая паставiць абсталяванне i сучасныя тэхналогii: iтальянская фiрма "Еўраплант".

Так што ажыццяўляемы адначасова шэраг мер — устаноўка найноўшага тэхналагiчнага абсталявання, увядзенне больш строгiх правiлаў прыёмкi, больш жорсткi санiтарны кантроль з дапамогай дасканалага кантрольнага прыборнага парка — усе гэтыя i iншыя крокi павiнны прынесцi свой плён. Атрымаем у вынiку цалкам сучаснае прадпрыемства, якое будзе мець магчымасць у перспектыве нарошчваць аб'ёмы, даваць яшчэ лепшую прадукцыю i спакойна, стабiльна працаваць, без аглядак на "грымасы" рынку. Хаця i зараз (цьфу, цьфу) не маем нараканняў ад спажыўцоў. Але калi затаптацца на месцы, то хто ведае...

А працаваць зараз нiхто не перашкаджае — дамаўляйся, заключай дагаворы, прымай нармальныя маркетынгавыя рашэннi i гандлюй. Мы пачалi працаваць з Шаркаўшчынай, Мiёрамi, Браславам — з той зонай, i прадаём там шмат прадукцыi. Паспяхова гандлююць усе тры нашы фiрменныя крамы ў самiх Паставах. Шчыльна супрацоўнiчаем з усiмi санаторыямi i дамамi адпачынку, што размешчаны ў раёне возера Нарач, з многiмi iншымi курортнымi мясцiнамi Беларусi, пастаўляем туды сваю лекавую, па сутнасцi, прадукцыю.

Сёлета пачалi працаваць на сталiчнай Камароўцы: спачатку занялi адно гандлёвае месца, потым тры, зараз дамаўляемся пра чацвёртае. Наведвальнiкi Камароўкi цудоўна раскупляюць нашу прадукцыю, маем нармальны збыт. Бачым магчымасцi пашырэння гандлю ў сталiцы (напрыклад, на буйным рынку ў Ждановiчах) i iншых гарадах Беларусi, а таксама ў вёсках. Мы пачалi больш сваёй прадукцыi завозiць праз райспажыўсаюзы ў вясковыя крамы, i вяскоўцы з задавальненнем бяруць нашы малочныя прадукты. Нават аддаюць перавагу смятане i тварагу з брэндам "Паставы-Гарадок". Так што трэба працаваць, i ўсё будзе ладзiцца.

— Сыравiнная зона ў вас ранейшая? Малака хапае?

— Малака хапае, зона тая ж, але мы яе як бы расшырылi за кошт таго, што стала больш здаваць малака насельнiцтва, якое дзяржава належным чынам заахвоцiла: плюс да аплаты ўведзена прэмiраванне за высокiя паказчыкi. А мы ў сваю чаргу своечасова i стабiльна разлiчваемся з людзьмi — адзiн раз у дзесяць дзён. I скаргаў на тое, што з iмi не так разлiчылiся, не паступае. Малако людзi здаюць ахвотна, кароў завялi нават тыя, хто раней iх не меў. Таму i маем прырост: у параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года — 131 працэнт.

Магчыма, прычына яшчэ i ў тым, што збiраць малако даручылi не СВК, не калгасам, а прадпрымальнiкам, i яны зарэкамендавалi сябе найлепшым чынам. I мы самi закрываем чатыры маршруты. Усяго занятыя 12 машын, чатыры з iх нашы. Такiм чынам ахоплены ўвесь раён.

Гаспадаркi раёна таксама даюць нядрэнную прыбаўку малака — 138 працэнтаў да ўзроўню мiнулага года. Таму за май выпуск таварнай прадукцыi ў нас склаў 134,4 працэнта, а гэта высокi паказчык. За пяць месяцаў — 129, таксама нядрэнна.

I ўвогуле назiраецца тэндэнцыя павелiчэння нарыхтоўкi малака — як па гаспадарках, так i ад насельнiцтва.

— Iван Юльянавiч, вось вы збiраецеся пашыраць гандаль у iншых рэгiёнах краiны. А што змянiлася з забаронай гандлёвым арганiзацыям прымаць на рэалiзацыю "чужую прадукцыю", якую некаторыя абласныя начальнiкi ажыццяўляюць з дапамогай "тэлефоннага права"?

— Як было, так усё i засталося. Прадукцыя з Вiцебскай вобласцi як не прадавалася ў Гродзенскай i Брэсцкай абласцях, так i не прадаецца. У Магiлёўскай абмежавана прадавалася, абмежавана i прадаецца. А ў Вiцебску, мiж iншым, рэалiзуецца i гродзенская, i брэсцкая. Рэгiянальныя чыноўнiкi самым бессаромным чынам парушаюць прамое распараджэнне Прэзiдэнта спынiць ганебную практыку забароны гандляваць на беларускiм рынку беларускiм таварам.

Шчыра кажучы, мы не разумеем, навошта гэта патрэбна. Мы ў зоне свайго "ўплыву" нiчога не робiм, каб абмежаваць работу канкурэнтаў — дарэчы, знакамiтых, таксама з традыцыямi. I тым не менш доля нашай прадукцыi ў раёне перавышае 90 працэнтаў. Людзi прывыклi да высокай якасцi i дамашняга смаку нашых малочных прадуктаў, паважаюць iх i аддаюць перавагу. Так што цалкам сумленным чынам можна ўтрымлiваць свой сегмент рынку.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для параўнальна невялiкага райцэнтра малочны завод — горадаўтваральнае прадпрыемства, якое кормiць не адну сотню пастаўчан, даючы iм працу. Гэта калi
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика