У НАС СВАЁ, АЙЧЫННАЕ БЕЛАЕ ЗОЛАТА
У НАС СВАЁ, АЙЧЫННАЕ БЕЛАЕ ЗОЛАТА
Аляксандр ТАНАНА, начальнiк аддзела збыту. — На сусветным рынку iснуе некаторая няпэўнасць, нявызначанасць. Але "дома", у вашай "зоне ўплыву", усё больш-менш дакладна, наладжана? — Так, з рэалiзацыяй у межах рэспублiкi ўсё больш-менш зразумела. Праблемы пачынаюцца пры арганiзацыi паставак на экспарт. Калi сiтуацыя i далей будзе развiвацца такiм чынам, то давядзецца больш прадаваць у сваёй рэспублiцы. Праўда, гэта таксама не выйсце, бо калi знешнiя рынкi будуць закрыты, нават часова, гэта мiнус развiццю. — Ну, а на ўнутраным — якiя рэзервы? "Прарывацца" ў Гомельскую вобласць цi iншыя месцы, дзе да гэтага не гандлявалi? — Ёсць рэзервы павелiчэння продажу i на "спрадвечна нашых" тэрыторыях. Просты прыклад: па тэлебачаннi, наогул у СМI вядзецца настойлiвая, калi не сказаць больш, прапаганда (не рэклама, а менавiта прапаганда) пiва, а некаторыя выданнi ўмудраюцца рэкламаваць нават спiртныя напоi i табачныя вырабы. Калi з такiм iмпэтам расказваць людзям пра карысць малочнай прадукцыi, на складах наогул нiчога не застанецца. Вякамi нашы дзяды i прадзеды харчавалiся малаком, сырам, маслам, тварагом, неслi iх з сабой у поле, кармiлi маленькiх дзяцей. I вырасталi як дубы. А ў нас зараз з'явiўся такi шырокi выбар харчовай прадукцыi, што мы гатовы забыцца на святое — на Малако. А яно стаiць побач з яшчэ адным вызначальным словам — Хлеб, якi ўсяму галава. У апошнi час Саюз малочнiкаў пачаў актыўна прапагандаваць малочную прадукцыю, правёў фестываль малака, з'явiлася сацыяльная рэклама, i гэта цалкам правiльна. Мы разам з iм выпусцiлi сваю праграму на Сталiчным тэлебачаннi, яе паўтаралi некалькi разоў. Пастаралiся пераканаць гледача ў неабходнасцi павелiчэння спажывання. А што да ёмiстасцi беларускага рынку, то яна дазваляе нарошчваць i вытворчасць, i рэалiзацыю прадуктаў з "белага золата". (Я зыходжу з таго, што ў краiнах Сярэдняй Азii сваё "белае золата", а ў нас — сваё.) Шмат мiфаў з'яўляецца на рынках у вынiку карпаратыўнай барацьбы. Напрыклад, аб шкодзе малака для пажылых людзей. Гэта таксама адбiваецца на аб'ёмах рэалiзацыi. Так што агрэсiўнай палiтыцы канкурэнтаў трэба супрацьпаставiць шчыры i сумленны расказ аб цудзе прыроды — малацэ, i вялiкай гаме карысных i смачных прадуктаў з яго. Думаю, што нават для тых краiн, якiя зачапiў фiнансавы крызiс, прадуктамi першай неабходнасцi ўсё ж застануцца i малако пiтное, i кефiр, i iншая параўнальна недарагая малочная прадукцыя. Чалавеку ўсё гэта проста неабходна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр ТАНАНА, начальнiк аддзела збыту. — На сусветным рынку iснуе некаторая няпэўнасць, нявызначанасць. Але "дома", у вашай "зон |
|