3 ліпеня — МЯФОДЗІЙ-ПЕРАПЯЛЯТНIК
3 ліпеня — МЯФОДЗІЙ-ПЕРАПЯЛЯТНIК
Калi на Мяфодзiя дождж, то ён будзе iсцi 40 дзён. l Святога Мяфодзiя ў народзе звалi Перапялятнiкам, i ў гэты дзень абавязкова наладжвалi свята прыхiльнiкаў перапялiнага промыслу — паляўнiчых. l На Мяфодзiя кожны паляўнiчы iмкнуўся злавiць перапёлку, якая будзе гарантыяй удалага паляваня на працягу ўсяго года. Асаблiва каштоўным быў белы "князь" — самец перапёлкi. Пасля палявання наладжвалi святочны стол. l Каб стаць добрым паляўнiчым, раiлi ўзяць ваду з трох калодзежаў, частку яе вылiць з левага боку ад сябе, астатняй памыць стрэльбу i сказаць: "Гром б'е, блiскавiца палiць, святы Пётр свiнец правiць!". l Адзiн раз на год — у Iванаў дзень (7 лiпеня) — неабходна было сабраць траву Адамава галава. Яе сушылi i захоўвалi ў патаемным месцы да будучага Вялiкадня. У Вялiкi Чацвер (чацвер на Перадвелiкодным тыднi) гэтай травой абкурвалi стрэльбу i iншыя прылады для палявання. l Лiчылася, што стрэльбу, як i чалавека, можна "зачараваць", i ў такiм выпадку нават самы дакладны паляўнiчы не здолее трапiць у цэль. Калi такое здаралася, стрэльбу пакiдалi на ноч у парозе, каб ранiцай праз яе першай пераступiла жанчына. l Добрым знакам лiчылася, калi шлях паляўнiчаму перабяжыць воўк, i наадварот — калi заяц. l Калi сабака iдзе на паляванне з радасцю, паляўнiчага чакае поспех; калi ж iмкнецца дадому, круцiцца на адным месцы, то лепей паляванне нават не распачынаць. l Лiчылася, што самым удалым паляванне бывае на маладзiку. l Таксама лiчылася вялiкiм грахом паляваць у нядзелю i ў вялiкiя царкоўныя святы. l Сталыя паляўнiчыя раiлi на святочныя, "святыя" днi не пакiдаць стрэльбу з патронамi, iнакш яна не будзе дакладна смалiць. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi на Мяфодзiя дождж, то ён будзе iсцi 40 дзён. l Святога Мяфодзiя ў народзе звалi Перапялятнiкам, i ў гэты дзень абавязкова наладжвалi свята |
|