...
...
Платныя паслугi за паскоранае афармленне пашпартоў i iншых мiграцыйных дакументаў уводзяцца ў Мiнску з 1 лiпеня. Паскоранае афармленне пашпарта будзе каштаваць Br20 тыс., столькi ж — больш хуткае афармленне пасведчання на права жыхарства. Паскоранае афармленне новага пашпарта ўзамен згубленага абыдзецца ў Br30 тыс., столькi ж трэба будзе заплацiць за больш хуткае афармленне пашпарта грамадзянiна Беларусi для выезду за мяжу на пастаяннае месца жыхарства. 20-гадовы сланiмчанiн купаўся ў гарадскiм возеры Альбярцiнскае i, ныраючы, выявiў скрыню. У ацынкаванай, моцна пацярпелай ад карозii скрынi знаходзіліся 272 патроны розных калiбраў i тратылавая шашка, таксама значна пацярпелая ад вады. Знаходка адпраўленая на крымiналiстычную экспертызу, якая дапаможа вызначыць, колькi часу скрыня знаходзiлася ў вадзе. 5 аўтамабiляў канфiскавана за суткi ў цыгарэтных кантрабандыстаў на беларускай мяжы. Кошт перавозiмага грузу склаў больш за Br5 млн, а аўтамабiлi каштуюць у некалькi разоў больш — Br40 млн. Жонка дырэктара аднаго з прадпрыемстваў Бабруйскага раёна атрымлiвала рэальную зарплату за фiктыўную працу. Кiраўнiк фiктыўна ўладкаваў сваю жонку на прадпрыемства эканамiстам. На працягу 10 месяцаў яна атрымлiвала грошы. Такiм чынам яна "зарабiла" каля Вr11 млн, што прызначалiся для выплаты зарплаты працаўнiкам прадпрыемства. Пракуратура Бабруйскага раёна завяла крымiнальную справу, паведамляе БЕЛТА. ПОЎНЫ АБЗАЦУсё часцей у апошнi час неплацельшчыкi i камунальнікi вырашаюць спрэчкi ўрукапашную. У Данецку абанент запазычыўся камунальным служачым крыху больш за 300 грыўняў — менш за 50 долараў. Сума параўнальна невялiкая, аднак аплачваць яе данчанiн не меў намеру. Таму гасцям з "Данецкводаканала", якiя прыйшлi адключаць ваду, ён наладзiў зусiм не цёплы прыём. Як толькi ён убачыў, што слесар адчынiў калодзеж, каб абрэзаць водаправод, пабiў i аблаяў жанчыну-кантралёра, а затым дасталося i слесару, што паспеў залезцi ў калодзеж. У дадатак неплацельшчык закрыў люк i прыцiснуў яго нагамi. Слесар, тым не менш, паспеў абрэзаць трубу з пiтной вадой. Затым у падзеi ўмяшалася мiлiцыя, а слесара адправiлi ў бальнiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё часцей у апошнi час неплацельшчыкi i камунальнікi вырашаюць спрэчкi ўрукапашную. У Данецку абанент запазычыўся камунальным служачым крыху б |
|