21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У вераснi тарыфную стаўку першага разраду павысяць — Калi дазволiць сiтуацыя

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У вераснi тарыфную стаўку першага разраду павысяць — Калi дазволiць сiтуацыя

Пытанне аб магчымым павышэннi ў Беларусi тарыфнай стаўкi I разраду будзе разглядацца, хутчэй за ўсё, у вераснi, паведамiў на сустрэчы з журналiстамi з нагоды Дня эканамiста мiнiстр Мiкалай Зайчанка. Кiраўнiк мiнiстэрства нагадаў, што тарыфную стаўку першага разраду планавалася павысiць з 1 чэрвеня, аднак дадатковы аналiз сiтуацыi, у прыватнасцi, i з улiкам уплыву дадатковых даходаў на ўзровень iнфляцыi, не дазволiў гэта зрабiць.  

 

"Хутчэй за ўсё, — заўважыў мiнiстр, — да канкрэтнага абмеркавання гэтага пытання мы вернемся ў вераснi, калi сiтуацыя ў эканомiцы дазволiць, у тым лiку i ўзровень iнфляцыi". Ён згадаў таксама пра тое, што леташнiм снежнем у краiне вымушаны былi пайсцi на непапулярны крок i знiзiць тарыфную стаўку першага разраду пасля таго, як месяцам раней яна была павышана. Мiж iншым, што датычыцца росту цэнаў, то Мiнэканомiкi спадзяецца, што па вынiках года яны не выйдуць за прагнозныя межы: паводле слоў Мiкалая Зайчанкi, сiтуацыя са спажывецкiмi цэнамi ў другой палове года дазволiць утрымаць iнфляцыю, i яна не перавысiць 11 працэнтаў супраць леташнiх 13,3 працэнта. Тым больш што Урад пакуль не збiраецца прымаць нiякiх рашэнняў адносна павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугi, рост якiх з'яўляецца, паводле слоў мiнiстра, вельмi iнфлятагенным складнiкам. Што ж датычыцца найблiжэйшых перспектыў, то ў чэрвенi ўзровень iнфляцыi ацэньваецца ў 0,4 працэнта, гэта значыць, у першым паўгоддзi спажывецкiя цэны ў нашай краiне вырастуць на 7,3 працэнта. "Гэты ўзровень, — зазначыў ён, — адпавядае ўзроўню аналагiчнага перыяду мiнулага года". Шмат спадзяванняў i на тое, што лiпень i жнiвень будуць спрыяльнымi месяцамi з пункту гледжання iнфляцыi. Наогул, у жнiўнi магчыма нават дэфляцыя за кошт таго, што адбудзецца сезоннае знiжэнне цэнаў на плодаагароднiнную прадукцыю.

Мiкалай Зайчанка не адмаўляе таго, што Беларусь рэальна адчувае подых крызiсу. Прычым спецыялiсты цяпер не бяруцца дакладна сцвярджаць i тое, цi пройдзены пiк сусветнага крызiсу. Напрыклад, сусветныя эксперты па фiнансавых i эканамiчных рынках нават пагаршаюць свае папярэднiя ацэнкi наконт яго ўплыву на эканамiчнае развiццё. "Калi ў кастрычнiку-лiстападзе мiнулага года ў рэспублiцы распрацоўвалiся антыкрызiсныя меры, мы таксама стратэгiю i тактыку сваёй антыкрызiснай палiтыкi выбудоўвалi, зыходзячы з таго, што пiк крызiсу прыйдзецца на сакавiк-чэрвень, а потым пачнецца ажыўленне, — падкрэслiў мiнiстр. — На жаль, сёння я не магу сказаць, што мы выйшлi на такую траекторыю эканамiчнага развiцця, калi ёсць працэс ажыўлення i ажыўлення, у першую чаргу, на знешнiх рынках". Для эканомiкi ж нашай краiны сiтуацыя на знешнiх рынках, дзе попыт звужаецца, з'яўляецца асноўным дэстабiлiзуючым фактарам. Не сакрэт, што найбольш крызiс закрануў прамысловасць, асаблiва сельскагаспадарчую i аўтамабiлебудаванне. Разам з тым, у некаторых яе галiнах назiраюцца i станоўчыя тэндэнцыi. У якасцi прыкладу Мiкалай Зайчанка прывёў прамысловасць будаўнiчых матэрыялаў, якая пераарыентавала свае пастаўкi на ўнутраны рынак, за кошт чаго iстотна павялiчылiся тэмпы будаўнiцтва жылля. Мiж iншым, у рэспублiцы ў першым паўгоддзi пабудавана тры мiльёны квадратных метраў жылля, што складае больш за 125 працэнтаў да адпаведнага леташняга перыяду. Неблагiя вынiкi дае i сельская гаспадарка, дзе за шэсць месяцаў чакаецца тэмп росту 107 працэнтаў. Развiваецца i сфера паслуг. Гэтыя сферы i будуць своеасаблiвымi кампенсатарамi, якiя дазволяць захаваць дынамiку ВУП. Паводле ацэнкi Мiнэканомiкi, па вынiках паўгоддзя прырост ВУП складзе 1,6-1,8 працэнта супраць 1,4 працэнта за пяць месяцаў. А вось па вынiках года тэмп росту ВУП можа скласцi 100—102 працэнты. Як адзначыў Мiкалай Зайчанка, "мы не бачым сектараў, якiя могуць правалiцца глыбей, чым ёсць цяпер: утрымаць, падтрымаць эканомiку — вось якую задачу мы ставiм, каб яна iмгненна адрэагавала на паляпшэнне знешняй каньюнктуры". Цяперашнюю ж сiтуацыю ён назваў няпростай, але падкантрольнай i прагнознай.

Выкладаючы пазiцыю Мiнэканомiкi адносна размоў вакол павышэння стаўкi падатку на дабаўленую вартасць, мiнiстр агучыў два варыянты, якiя прапануюцца. "Альбо нiчога не рабiць, гэта значыць не мяняць стаўку ПДВ, альбо адмянiць абаротныя падаткi, убраць падатак з продажаў, — сказаў ён. — Але пры гэтым у якасцi кампенсацыi разгледзець павелiчэнне стаўкi ПДВ з 18 да 20 працэнтаў, а не да 22".

Каментуючы магчымасць рэзкай дэвальвацыi беларускага рубля ў сувязi з пашырэннем прагнознага калiдора хiстання нацыянальнай валюты, Мiкалай Зайчанка выключыў падобны сцэнарый. Паводле яго слоў, цяперашняя сiтуацыя на валютным рынку стабiльная, таму што пры куплi i продажы замежнай валюты дасягнутая збалансаванасць. Калi дэвальвацыя i будзе адбывацца, то яна будзе вялацякучай. "Пашырэнне калiдора хiстання курсу, — лiчыць ён, — правiльнае рашэнне, але зараз я не бачу нiякiх сур'ёзных змяненняў, якiя здольныя ўзмацнiць дэвальвацыйныя працэсы".

Нязменнай пакуль будзе i працэнтная палiтыка па дэпазiтах, згодна з якой падтрымлiваецца прывабнасць укладаў менавiта ў нацыянальнай валюце. "У нас цяпер растуць уклады як у нацыянальнай валюце, так i ў замежнай, — падкрэслiў мiнiстр. — Гэта значыць, прывабнасць укладаў ёсць. Можна было б разгледзець пытанне аб панiжэннi стаўкi рэфiнансавання, але пакуль мы гэтага рабiць не будзем. Пачакаем да восенi, паглядзiм, наколькi гэтыя тэндэнцыi ўстойлiвыя". Акрамя таго, Мiкалай Зайчанка абверг чуткi наконт хуткага павышэння кошту бензiну i дызпалiва. У прыватнасцi, ён заўважыў, што пакуль гэтае пытанне не абмяркоўваецца.

Яшчэ адно пытанне, якое было зададзена мiнiстру, датычылася таго, на чым у перыяд крызiсу можна эканомiць. "Я зыходжу з таго, што лепшае, што кожны з нас можа зрабiць у гэты перыяд, — эканомiць на iмпартных таварах, а больш падтрымлiваць i купляць прадукцыю нашай, беларускай вытворчасцi, — падзялiўся сваiм меркаваннем Мiкалай Зайчанка. — Прынамсi, я гэта iмкнуся рабiць: проста кажучы, забаранiў жонцы купляць iмпартныя прадукты". Падрыхтаваны праект дакумента, якi заклiканы стымуляваць попыт на айчынныя спажывецкiя тавары. У адпаведнасцi з iм банкi павiнны будуць выдаваць спажывецкiя крэдыты на куплю беларускiх тавараў па значна меншай працэнтнай стаўцы — 10 працэнтаў. Цяпер гэта — 22-23 працэнты гадавых у беларускiх рублях.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне аб магчымым павышэннi ў Беларусi тарыфнай стаўкi I разраду будзе разглядацца, хутчэй за ўсё, у вераснi, паведамiў на сустрэчы з журналiстамi з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика