Зямля пад божымi крыламi
Зямля пад божымi крыламi
Вернiкi хрысцiянскiх канфесiй моляцца за мiр у Беларусi Урачыстыя богаслужэннi, прысвечаныя 65-й гадавiне вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, прайшлi ўчора ў сталiцы. Спачатку ў архiкатэдральным касцёле iмя Найсвяцейшай Панны Марыi службу вёў Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi архiбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч. — Успамiнаючы словы Ісуса, якi казаў: "Там, дзе двое цi трое сабралiся ў маё iмя, я знаходжуся сярод iх", сёння мы молiмся за ўсiх тых, хто ўдзельнiчаў у вайне i абараняў нашу радзiму ад ворага, — зазначыў Мiтрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч. — Мы павiнны памятаць пра iх i прасiць благаславення Божага — каб нiколi гэта не паўтарылася. Каб мы навучылiся бачыць у кожным чалавеку свайго брата, сваю сястру, не гледзячы на рознiцу ў веравызнаннях. Мы жывём на адной зямлi i ў нас адзiн Бог. I сёння, калi свету пагражаюць выклiкi бязвер'я i абыякавасцi, гэта вельмi актуальна. Трэба задумацца над тым, што будзе з намi заўтра. А палове дзявятай служба распачалася ў Свята-Духавым кафедральным саборы, якую ўзначалiў Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт. — У перамозе ў гэтай вайне немалая доля належыць Царкве, — падкрэслiў Уладыка Фiларэт. — Памятаючы словы св. Патрыярха Сергiя, якi ў дзень пачатку Вялiкай Айчыннай вайны напiсаў свой зварот да народа i заклiкаў усiх стаць на абарону сваёй Айчыны, сёння мы здзейснiлi малебен, падчас якога ўспамiналi ўсiх святых беларускай зямлi. Дзякуй Богу, свята 65-ай гадавiны будзе радасным, светлым i вартым таго подзвiгу, якi здзейснiў наш народ. Iлья Лапато.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вернiкi хрысцiянскiх канфесiй моляцца за мiр у Беларусi Урачыстыя богаслужэннi, прысвечаныя 65-й гадавiне вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх за |
|