21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яны жывуць у розных краiнах, але вызвалялi Беларусь усе разам

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яны жывуць у розных краiнах, але вызвалялi Беларусь усе разам

Ветэраны з краiн СНД i далёкага замежжа сабралiся ў сталiчным музеi Вялiкай Айчыннай вайны, каб пазнаёмiцца з экспазiцыяй музея i, вядома ж, пагутарыць адзiн з адным, узгадаць падзеi больш як 65-гадовай даўнiны. Хаця прыехалi яны з розных краiн — Расii, Украiны, Лiтвы, Латвii, Эстонii, Iзраiля, Германii, Францыi, Вялiкабрытанii — але iх звязвае адно: усе яны калiсьцi вызвалялi Беларусь ад фашысцкiх захопнiкаў.

На гэтай iнтэрнацыянальнай сустрэчы прысутнiчаў i Павел Барадзiн, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii.

— Я катэгарычна супраць таго, каб перапiсвалася гiсторыя. Трацiна беларусаў, вялiзная колькасць расiян, казахаў, грузiнаў, узбекаў i прадстаўнiкоў iншых народаў аддалi жыццё за нашу будучыню, таму перапiсваць гiсторыю — гэта блюзнерства. Гэтага рабiць нельга. 3 лiпеня — гэта вялiкае свята не толькi для Беларусi, але i для ўсяго чалавецтва. Беларусь — вялiкая краiна, якая абаранiла ўвесь наш народ, стала магутным шчытом... Нiзкi паклон Беларусi...

Вiктар Ермакоў, генерал армii:

:

— Я прыбыў сюды ў складзе расiйскай дэлегацыi ад Мiнiстэрства абароны i ветэранаў узброеных сiл. Я стаўлюся да беларускага народа са шчырай i глыбокай павагай. I свята гэтае лiчу не толькi беларускiм, але i маiм. Бо мой бацька тут ваяваў, мне выпадала служыць. Я проста люблю гэтую краiну.

Барыс Федман з Iзраiля:

:

— Пра Беларусь можна казаць бясконца, бо беларусы — гэта народ, якi заўсёды быў i застаўся чалавечным. Гэта вельмi важна. Вы заўсёды ставiлiся добра да габрэяў, мы ведаем, што ў Беларусi нiколi не было пагромаў.

Васiль Васiлёнак, жыхар Смаленска:

— Сам я з 1929 года. У 1942 годзе, калi мне было 13 гадоў, я ўжо быў усю зiму на перадавой. Потым мы адступалi, потым зноў наступалi — i я прайшоў шляхамi вайны пры вызваленнi Смаленшчыны, Беларусi, Лiтвы, Кёнiгсбергу. Я быў проста салдатам, рабiў усё, што патрабавалася для Перамогi. Я практычна замяняў дарослага салдата, якiх на фронце так не хапала. А я дапамагаў. Нас выхавалi ў 30-я гады — "Гатоў да працы i абароны" — i мы, усе хлопцы, рвалiся ў бой. Мяне як сiрату камiсар дывiзii ўладкаваў у армiю, i я з 1942 года i да Перамогi быў у войску.

Раман Ягель, прэзiдэнт Саюза ветэранаў войскаў польскiх, прэзiдэнт Саюза iнвалiдаў Другой сусветнай вайны (ваяваў на тэрыторыi Беларусi, быў паранены пад Ленiно ў складзе Першай дывiзii iмя Касцюшкi):

(ваяваў на тэрыторыi Беларусi, быў паранены пад Ленiно ў складзе Першай дывiзii iмя Касцюшкi):

— Я вельмi рады, што прыехаў на гэтую гадавiну. Перамога дала нам магчымасць застацца жывымi, калi б не перамаглi — не было б Еўропы. Так што гэта вялiкi дзень не толькi для Беларусi i беларускага народа. Жадаю вам усяго найлепшага, каб жылi тут шчаслiва i радасна.

Аляксей Сарокiн, старшыня Каардынацыйнага савета "Мiжнароднага саюза "Садружнасць грамадскiх аб'яднанняў ветэранаў (пенсiянераў) незалежных дзяржаў":

— Я непасрэдны ўдзельнiк вызвалення Беларусi. У 1944 годзе ў 10 кiламетрах на поўнач ад Вiцебска мы прайшлi ў бок Прыбалтыкi i выйшлi на Палангу. Таму ўсiх удзельнiкаў, якiя маюць дачыненне да вызвалення Беларусi, сардэчна вiншую з гэтым вялiкiм святам. Беларускi народ змог пасля страшэннай разрухi аднавiць рэспублiку. I колькi разоў выпадае бываць на Беларусi — кожны раз бачу, як краiна паўстала. Не у крыўду iншым краiнам СНД, аднак на iх фоне Беларусь выглядае вельмi добра: па сацыяльных пытаннях, па пенсiйным i медыцынскiм абслугоўваннi ветэранаў, па клопаце пра iх.

Юлюс Лёнгiнас Дэкснiс, старшыня рэспублiканскага камiтэта Лiтоўскай арганiзацыi ўдзельнiкаў Другой сусветнай вайны:

— Тут праходзiла i вызваляла беларускую зямлю нашая 16-ая лiтоўская стралковая чырванасцяжная клайпедская дывiзiя. У гэтай дывiзii я служыў радавым байцом-разведчыкам. Мы праходзiлi праз Полацк, Гарадок i да мяжы з Лiтвой. Я адчуваю вялiкую радасць за Беларусь, бо за яе вызваленне ваявалi мае аднагодкi, мае саслужыўцы, ваявалi так жа гераiчна, як i за сваю лiтоўскую зямлю. Я ганаруся тым, што мяне запрашаюць на такiя святы. У краiнах Балтыi ёсць выпадкi праяўлення нацызму, але ў Лiтве гэта не так праяўляецца. Бо Лiтва па сваiм складзе i гiстарычным мiнулым больш прыязна ставiцца да iншых нацыянальнасцяў i не сiмпатызуе нацысцкiм праяўленням. А калi яны i бываюць, то мы, наша арганiзацыя, у якой зараз каля шасцi тысяч членаў, падаём голас пратэсту, i наш народ нас падтрымлiвае. Напрыклад, мы абураемся тым, што нядаўна наш сейм прыняў закон, якi забараняе насiць сiмволiку Савецкага Саюза i нацысцкай Германii. Мы лiчым, што паставiць гэтыя дзве сiмволiкi ў адзiн рад — гэта абраза пачуццяў ветэранаў, якiя вялi непрымiрымую барацьбу з гэтым злом чалавецтва — фашызма. Таму мы таксама выражаем свой пратэст, i вось гэты закон дапоўнены тлумачэннем, паводле якога ветэранам, якiя заслужылi савецкiя ўзнагароды, дазволена падчас святаў iх насiць. У нашых школах Другую сусветную вайну вывучаюць вельмi павярхоўна i, я сказаў бы, тэндэнцыйна. Павiнна быць па-iншаму. Але як будзе далей — залежыць ад складу ўрада, але пакуль мы жывыя — будзем змагацца за праўду, бо як бы нi хацелi трактаваць гiсторыю па палiтычных матывах, яна ўсё адно скажа сваё слова i сваю праўду.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ветэраны з краiн СНД i далёкага замежжа сабралiся ў сталiчным музеi Вялiкай Айчыннай вайны, каб пазнаёмiцца з экспазiцыяй музея i, вядома ж, пагутарыц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика