Дзмітрый Мядзведзеў павiншаваў беларускi народ з 65-годдзем вызвалення ад фашысцкiх захопнiкаў
Дзмітрый Мядзведзеў павiншаваў беларускi народ з 65-годдзем вызвалення ад фашысцкiх захопнiкаў
Прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў павiншаваў увесь беларускi народ з 65-й гадавiнай вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, паведамiлi ў прэс-службе Крамля. "Гэта сапраўды вялiкая дата нашай агульнай гiсторыi, — гаворыцца ў вiншаваннi. — Буйнейшая ваенная аперацыя "Баграцiён" па вызваленнi Беларусi дала магчымасць савецкiм войскам выйсцi да межаў Радзiмы. Паспяховае наступленне мела вялiкае стратэгiчнае значэнне для выгнання агрэсара з роднай зямлi. А ў канчатковым вынiку — для будучай Перамогi". Дзмiтрый Мядзведзеў падкрэслiў, што памяць аб гэтым подзвiгу — свяшчэнная для нашых народаў, якiя цаной вялiкiх стратаў адстаялi свабоду i незалежнасць агульнай Айчыны. Ён адзначыў, што вельмi важна берагчы пранесеныя праз цяжкiя выпрабаваннi дружбу i ўзаемную павагу, якiя застаюцца надзейнай асновай для далейшага развiцця нашых сувязяў. "Цвёрда настроены на паслядоўную рэалiзацыю курсу на далейшае ўмацаванне эканамiчнай базы расiйска-беларускiх адносiнаў, нарошчванне ўзаемадзеяння ў сацыяльнай i гуманiтарнай сферах, у галiне абароны i бяспекi, у мiжнародных справах", — падкрэслiў Прэзiдэнт Расii. "Перакананы, што гэты падыход адпавядае iнтарэсам сацыяльнага i дэмакратычнага прагрэсу, садзейнiчае далейшаму павышэнню дабрабыту грамадзян Расii i Беларусi, умацаванню iх духоўнага, культурнага i гiстарычнага адзiнства", — гаворыцца ў пасланнi Дзмiтрыя Мядзведзева.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў павiншаваў увесь беларускi народ з 65-й гадавiнай вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, паведамiлi |
|