ПАЛАЖЭННЕ
ПАЛАЖЭННЕ
ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Прэзiдыума Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыi i навукi 23.06.2008 № 24
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзеннi конкурсу на стварэнне Гiмна Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыi i навукi 1. Конкурс на стварэнне Гiмна Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыi i навукi (далей — конкурс, Гiмн галiновага прафсаюза, галiновы прафсаюз адпаведна) праводзiцца ў мэтах дэмакратычнага адбору мастацкiх твораў (тэкстаў i музыкi) для вызначэння Гiмна галiновага прафсаюза, заахвочвання творчай актыўнасцi па адлюстраваннi прафсаюзнай i галiновай тэматыкi ў музычным мастацтве. 2. Гiмн галiновага прафсаюза павiнен: 2.1. адпавядаць статусу галiновага прафсаюза як галiновага прафцэнтра — добраахвотнай грамадскай арганiзацыi работнiкаў устаноў i арганiзацый адукацыi i навукi, навучэнскай моладзi — паслядоўнiка i захавальнiка лепшых традыцый прафесiйных аб'яднанняў асветнiкаў i студэнцкiх таварыстваў Беларусi; 2.2. адлюстроўваць мэты, задачы, метады, прынцыпы i змест дзейнасцi галiновага прафсаюза, значэнне яго дасягненняў, бачанне перспектыў развiцця; 2.3. мець iнтанацыйна-меладычную якасць, запамiнальнасць, урачыстасць, рытм шэсця. 3. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты на беларускай мове i музыка да Гiмна галiновага прафсаюза (далей — творы). Тэкст твора павiнен складацца не больш чым з чатырох чатырохрадкоўяў i прыпеву. 4. Творы разглядае камiсiя па правядзеннi конкурсу на стварэнне тэксту i музыкi Гiмна Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыi i навукi (далей — камiсiя), склад якой фармiруецца з прадстаўнiкоў Цэнтральнага камiтэта, абласных i Мiнскага гарадскога камiтэтаў галiновага прафсаюза, кампазiтараў, паэтаў, музыказнаўцаў, фiлолагаў, дзеячаў беларускай культуры, мастацтва i зацвярджаецца пастановай Прэзiдыума Цэнтральнага камiтэта галiновага прафсаюза. 5. Конкурс з'яўляецца адкрытым, у iм могуць прыняць удзел як пэўныя асобы, так i творчыя калектывы. Творы падаюцца пад дэвiзам у запячатаным канверце, пазначаным тым жа дэвiзам i словамi "На конкурс" . У канверце павiнны быць тэкст i ноты твора, пазначаныя дэвiзам, пры наяўнасцi — гуказапiс на СD-носьбiце. У гэты канверт дадаткова ўкладаецца пазначаны дэвiзам i словамi "Звесткi аб аўтары (аўтарах)" другi запячатаны канверт. У iм павiнны быць пазначаныя дэвiзам звесткi аб аўтары (аўтарах): прозвiшча, iмя i iмя па бацьку, месца працы (вучобы), службовыя i хатнiя адрасы i тэлефоны, адрас электроннай пошты. Канверты, у якiх знаходзяцца звесткi аб аўтары (аўтарах), распячатваюцца пасля падвядзення камiсiяй вынiкаў конкурсу. Падача твораў лiчыцца згодай на iх публiкацыю, выкананне i трансляцыю ў час правядзення конкурсу на сайце галiновага прафсаюза i ў сродках масавай iнфармацыi. Дасланыя на конкурс матэрыялы не вяртаюцца. Творы, змест якiх не адпавядае патрабаванням гэтага Палажэння, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца. 6. Кожны з удзельнiкаў конкурсу мае права падаць на разгляд камiсii адзiн твор. 7. Творы падаюцца да 1 лiстапада 2009 года ў Цэнтральны камiтэт галiновага прафсаюза (220126, г. Мiнск, пр-т Пераможцаў, 21, пак. 1307) з пазнакай на канверце "Конкурс Гiмна БПРК". 8. Конкурс складаецца з адборачнага i фiнальнага тураў. У адборачным туры камiсiяй разглядаюцца ўсе дасланыя ў вызначаныя тэрмiны творы i вызначаюцца тры лепшыя з iх для праходжання ў фiнальны тур. Рашэннi камiсii ў адборачным туры прымаюцца шляхам галасавання, форму якога вызначае камiсiя. У фiнальным туры з вызначаных у адборачным туры трох лепшых твораў камiсiяй па вынiках абмеркавання шляхам тайнага галасавання вызначаецца твор-пераможца конкурсу, якi прапануецца камiсiяй для зацвярджэння ў якасцi Гiмна галiновага прафсаюза. Рашэнне камiсii лiчыцца прынятым, калi за яго прагласавала больш за палову членаў камiсii. 9. Пры разглядзе твораў камiсiя кiруецца наступнымi крытэрыямi: 9.1. адпаведнасць зместу тэксту ўмовам конкурсу; 9.2. мастацкi ўзровень твора; 9.3. адпаведнасць твора музычным канонам i прынцыпам напiсання гiмна. 10. Правядзенне конкурсу шырока асвятляецца на сайце галiновага прафсаюза, у сродках масавай iнфармацыi. Пры падрыхтоўцы да падвядзення вынiкаў адборачнага тура конкурсу тэксты дасланых у вызначаныя тэрмiны твораў размяшчаюцца на сайце галiновага прафсаюза, пры неабходнасцi i наяўнасцi адпаведнай магчымасцi па просьбе камiсii можа быць наладжана галасаванне на сайце з мэтай вызначэння найбольш упадабаных наведвальнiкамi сайта галiновага прафсаюза тэкстаў. Пры падрыхтоўцы да падвядзення вынiкаў фiнальнага тура конкурсу пры неабходнасцi i наяўнасцi адпаведнай магчымасцi па просьбе камiсii могуць ажыццяўляцца гуказапiс твораў у выкананнi адпаведных мастацкiх калектываў, шырокае абмеркаванне вызначаных у адборачным туры твораў на сайце галiновага прафсаюза. 11. Тэрмiн падвядзення вынiкаў адборачнага тура конкурсу — да 1 снежня 2009 года, фiнальнага тура конкурсу — да 1 лютага 2010 года. 12. Па вынiках конкурсу Прэзiдыум Цэнтральнага камiтэта галiновага прафсаюза сваёй пастановай зацвярджае Гiмн галiновага прафсаюза. Пры неабходнасцi са згоды камiсii на этапе падрыхтоўкi праекта пастановы Прэзiдыум Цэнтральнага камiтэта галiновага прафсаюза стварае часовую камiсiю па ўдасканаленнi тэксту твора-пераможцы конкурсу ў складзе адпаведных спецыялiстаў i прафсаюзных работнiкаў. У якасцi тэксту Гiмна галiновага прафсаюза зацвярджаецца тэкст, прапанаваны камiсiяй па ўдасканаленнi тэксту твора-пераможцы конкурсу. 13. Аўтар (аўтары) твора-пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломам (дыпломамi) i грашовай прэмiяй на падставе пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камiтэта галiновага прафсаюза. Астатнiя ўдзельнiкi конкурсу, творы якiх былi дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе, узнагароджваюцца дыпломамi. Асобныя ўдзельнiкi конкурсу пры наяўнасцi рэкамендацый камiсii на падставе пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камiтэта галiновага прафсаюза могуць быць узнагароджаны каштоўнымi падарункамi цi грашовымi прэмiямi. 14. Вынiкi конкурсу абвяшчаюцца на сайце галiновага прафсаюза, у сродках масавай iнфармацыi. 15. Пасля зацвярджэння Гiмна галiновага прафсаюза яго тэкст i ноты публiкуюцца на сайце галiновага прафсаюза, у галiновых i прафсаюзных сродках масавай iнфармацыi. Па заказу Цэнтральнага камiтэта галiновага прафсаюза ажыццяўляецца гуказапiс Гiмна галiновага прафсаюза ў выкананнi адпаведнага мастацкага калектыву. 16. Правядзенне конкурсу i ўзнагароджанне яго ўдзельнiкаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў прафсаюзнага бюджэту адпаведных арганiзацыйных структур галiновага прафсаюза.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
аб правядзеннi конкурсу на стварэнне Гiмна Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыi i навукi
|
|