Калiдор зацьменняў — час фатуму
Калiдор зацьменняў — час фатуму
7 лiпеня адбылося паўценявое месяцавае зацьменне, якое "адкрыла" цэлы калiдор зацьменняў (22 лiпеня пройдзе сонечнае кальцавое зацьменне, 6 жнiўня — яшчэ адно месяцавае паўценявое). Як сцвярджаюць астролагi, у гэты прамежак часу з намi будуць адбывацца непазбежныя, фатальныя падзеi, якiя немагчыма прадухiлiць. У гэты перыяд усё, што з намi адбудзецца, будзе мець адбiтак прадвызначанасцi лёсу. Падзеi "калiдора зацьменняў" даюцца нам для ўсведамлення i выпраўлення сваiх памылак, становяцца фундаментам для фармiравання нашай будучынi. Астролагi раяць пiльна сачыць за ўсiмi змяненнямi, якiя адбываюцца ў нашым жыццi ў гэты перыяд, нават самымi, здавалася б, дробнымi, прыслухоўвацца да свайго ўнутранага рытму. Пасля 6 жнiўня гнёт фатальнасцi значна аслабее, i ў нас зноў з'явiцца свабода выбару. Месяцавае зацьменне, чый уплыў будзе адчувацца на працягу тыдня (паводле iншых сцвярджэнняў, аж да сонечнага зацьмення 22 лiпеня!), раскрывае пытаннi, якiя месяцамi (а то i гадамi) заставалiся схаванымi. Месяцавае зацьменне ў астралогii азначае прарыў у адносiнах, час, калi "ўсе карты выкладзеныя на стол". Калi вы былi занятыя пошукам кагосьцi цi чагосьцi — вы знойдзеце гэта падчас уплыву месяцавага зацьмення. На першы план выходзяць пытаннi ўзаемаадносiнаў i кантактаў: нехта ў гэты час пакладзе канец свайму свабоднаму iснаванню i абярэцца шлюбам цi пазнаёмiцца з будучым абраннiкам, нехта, наадварот, верне сабе незалежнасць, скасаваўшы шлюб. У гэты час трэба вельмi ўважлiва ўспрымаць любую iнфармацыю — абсалютна нечакана перад намi могуць раскрыцца некаторыя таямнiцы. Пры гэтым трэба памятаць, што ўплыў зацьмення скажае наша ўяўленне аб рэальнасцi. Ёсць рызыка праявiць залiшнюю саманадзейнасць, неасцярожнасць, паглыбiцца ў высвятленне адносiнаў, дарэмна расходаваць энергiю i грошы, паддацца спакусам. Для змякчэння верагоднага негатыўнага ўплыву зацьмення неабходна канцэнтрацыя ўвагi, цярпенне i памяркоўнасць. Самае важнае — iмкнуцца пазбягаць агрэсii i негатыву ў любой форме. Падчас месяцавага зацьмення добра развiтацца з усiм, што ўжо не патрэбна (дрэннымi звычкамi, рысамi характару, сумненнямi ў сваiх сiлах i здольнасцях). Цiкава, што прадвызначанасць нашага лёсу ў час "калiдору зацьменняў" зусiм не нагода для пасiўнасцi i iнертнасцi. Астролагi тлумачаць, што падчас месяцавага зацьмення трэба быць асцярожнымi, але прадпрымаць больш актыўныя дзеяннi, скiраваныя на аб'ект нашых памкненняў, не баяцца рызыкаваць. Логiка тут простая: гэта ўсё адно перыяд фатуму, i чаму быць, таго не мiнуць. Пачынаючы з 9 лiпеня Сонца будзе фармiраваць гарманiчны планетарны аспект з Сатурнам, што павiнна сцiшыць эмацыйную нестабiльнасць, выклiканую месяцавым зацьменнем. Пасля ўваходжання Марса ў знак Блiзнятаў, якое адбудзецца 12 лiпеня, распачнецца адзiн з найбольш плённых перыядаў лета. Гэта час творчасцi i актыўных дзеянняў на карысць iндывiда i грамадства. З'явяцца шанцы для пошуку кампрамiсаў для ўрэгулявання канфлiктаў, якiя раней узнiклi. Уваходжанне Меркурыя ў задыякальны знак Ільва (18 лiпеня) плюс сукупнасць гарманiчнага планетарнага аспекту памiж Сонцам i Уранам палепшаць клiмат у грамадстве на ўсiх узроўнях — ад дзяржаўнага да сямейнага. Пазiтыўны ўплыў касмiчных целаў будзе адчувацца да канца другой дэкады месяца. Аднак уплыў маладзiка i сонечнага зацьмення 22 лiпеня, узмоцнены пераходам Сонца ў задыякальны знак Ільва i дысгарманiчным аспектам памiж Венерай i Сатурнам, зноў абвостраць сiтуацыю. Верагодныя ўспышкi эмоцый, узаемных прэтэнзiй, зрыў намечаных планаў. Канец месяца чакаецца сумбурным. Падрыхтавала Iна АРЭХАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 лiпеня адбылося паўценявое месяцавае зацьменне, якое "адкрыла" цэлы калiдор зацьменняў (22 лiпеня пройдзе сонечнае кальцавое зацьменне, 6
|
|