Беларусбанк прадстаўляе... мастацкую самадзейнасць
Беларусбанк прадстаўляе... мастацкую самадзейнасць
Да нядаўнiх святочных падзей быў прымеркаваны фiнал фестываля-конкурсу мастацкай самадзейнасцi супрацоўнiкаў ААТ "АБ "Беларусбанк" "Зямлi роднай пяём мы славу". Правядзенне такога агляду-конкурсу рэспублiканскага маштабу — падзея традыцыйная, аднак кожны раз фiнальнае мерапрыемства ўражвае нечаканым размахам талентаў самадзейных спевакоў, музыкантаў, танцораў, чытачоў, якiя працуюць у вядучай крэдытна-фiнансавай установе краiны. Незлiчоную колькасць узнагарод у шэрагу намiнацый уручыў старшыня журы, намеснiк старшынi Праўлення, дырэктар дэпартамента персаналу Уладзiмiр Занько. Паводле слоў старшынi Праўлення ААТ "АБ "Беларусбанк" Надзеi Ермаковай, увогуле кожнае выступленне на заключным канцэрце, якi праходзiў, дарэчы, на сцэне Палаца культуры Мiнскага аўтамабiльнага завода, — ужо ёсць перамога, а галоўная ўзнагарода для адораных банкiраў — станоўчыя пачуццi ўдзячных гледачоў.Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да нядаўнiх святочных падзей быў прымеркаваны фiнал фестываля-конкурсу мастацкай самадзейнасцi супрацоўнiкаў ААТ "АБ "Беларусбанк" &quo
|
|