У нагу з Рыйгiкагу
У нагу з Рыйгiкагу
Беларуска-эстонскiя мiжпарламенцкiя сувязi маюць задзел для актывiзацыi Эстонiя стане яшчэ блiжэйшай да Беларусi: у Мiнску адкрыецца дыпламатычнае прадстаўнiцтва гэтай краiны, беларуская мiсiя ўвосень таксама пачне работу ў Талiне, паведамiў Уладзiмiр Вельман, кiраўнiк дэпутацкай групы Рыйгiкагу (эстонскага парламента) па парламенцкiх сувязях з Беларуссю, падчас сустрэчы ў Палаце прадстаўнiкоў. Група была ўтвораная ў Рыйгiкагу ў канцы зiмы 2009 года, яна мае шырокае прадстаўнiцтва. Эстонскаму боку хацелася б ведаць вектар руху Беларусi, усталяваць трывалыя, адкрытыя кантакты: "Мы з цiкавасцю гатовы гутарыць на любыя тэмы". Замежны госць адзначыў, што намячаецца паляпшэнне беларуска-эстонскiх стасункаў па афiцыйнай лiнii. І парламенцкiя кантакты, на яго думку, павiнны некалькi апярэдзiць гэта паляпшэнне. Эстонскi палiтык падкрэслiў таксама пазiтыўныя тэндэнцыi ў адносiнах Беларусi з ЕС. У гэтым кантэксце, натуральна, адбываецца i пацяпленне двухбаковых адносiнаў. Парламенцкiя кантакты ўплываюць на развiццё эканамiчнага супрацоўнiцтва — упэўнены Сяргей Маскевiч, старшыня пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах i сувязях з СНД. Узровень даверу фармiруецца, калi ёсць стасункi на ўзроўнi парламентаў. Дэпутат дадаў, што ў Беларусi мноства прадпрыемстваў з эстонскiм капiталам. "У нашых стасунках вялiкiя рэзервы, але ёсць i задзел". Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуска-эстонскiя мiжпарламенцкiя сувязi маюць задзел для актывiзацыi Эстонiя стане яшчэ блiжэйшай да Беларусi: у Мiнску адкрыецца дыпламатычнае п
|
|