У суды Мiнска за першае паўгоддзе пададзена 115 iскаў аб высяленнi за даўгi па квартплаце
У суды Мiнска за першае паўгоддзе пададзена 115 iскаў аб высяленнi за даўгi па квартплаце
Пра гэта паведамiў генеральны дырэктар ГВА "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзiмiр Рэянтовiч на аператыўнай нарадзе ў Мiнгарвыканкаме. Акрамя таго, пададзена 2911 iскавых заяў аб утрыманнi пратэрмiнаванай запазычанасцi з зарплаты тых, хто не плацiў па рахунках больш за два месяцы. Усяго такiх мiнчан сёння 2947, вось толькi знайсцi 36, якiя засталiся, камунальнiкам не ўдалося, таму што няпамятлiвыя грамадзяне не жывуць па месцы рэгiстрацыi. Уладзiмiр Рэянтовiч адзначыў, што сталiчныя камунальнiкi актывiзавалi работу з даўжнiкамi. За першае паўгоддзе гэтага года яны правялi фактычна столькi ж мерапрыемстваў, як за 9 месяцаў 2008-га. У вынiку дамаглiся неблагога вынiку. За жыллёва-камунальныя паслугi, атрыманыя ў маi, мiнчане цалкам разлiчылiся. Усяго ў чэрвенi сабрана 646 мiльёнаў рублёў, прычым у гэту суму ўвайшлi не толькi аплачаныя майскiя жыроўкi. Некаторыя жыхары сталiцы вярнулi даўгi за папярэднiя месяцы. Святлана ФРАЛЯНКОВА, <І>"Мiнск—Навiны" <І>"Мiнск—Навiны"
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамiў генеральны дырэктар ГВА "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзiмiр Рэянтовiч на аператыўнай нарадзе ў Мiнгарвыканк
|
|