Мiнпрацы i сацабароны спадзяецца на павышэнне дапамогi па доглядзе дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў у 2
Мiнпрацы i сацабароны спадзяецца на павышэнне дапамогi па доглядзе дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў у 2009 годзе
Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi спадзяецца на павышэнне памеру штомесячнай дапамогi па доглядзе дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў ужо ў гэтым годзе. Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi начальнiк галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва мiнiстэрства Мiкалай Коханаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Узмацненне дзяржаўнай падтрымкi сем'яў у сувязi з нараджэннем i выхаваннем дзяцей прадугледжана мерапрыемствамi падпраграмы "Сацыяльная абарона сям'i i дзяцей" Прэзiдэнцкай праграмы "Дзецi Беларусi", iншымi нарматыўнымi прававымi актамi. "Крызiсы прыходзяць i адыходзяць, а меры стымулявання нараджальнасцi не страчваюць свайго прыярытэтнага значэння", — сказаў Мiкалай Коханаў. Цяпер памер дапамогi па доглядзе дзiцяцi да дасягнення iм узросту 3 гады складае 80 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва (з 1 мая па 31 лiпеня гэтага года гэты вiд дзяржпадтрымкi сем'яў — Br194 тыс. 860 у месяц). Прапануецца павялiчыць памер дапамогi да 100 працэнтаў БПМ. Дарэчы, сродкi на гэтыя мэты прадугледжаны ў Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацабароны. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнпрацы i сацабароны спадзяецца на павышэнне дапамогi па доглядзе дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў у 2 Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi спадзяецца на павышэнне памеру штомесячнай дапамогi па доглядзе дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў ужо ў г
|
|