Новым падпiсчыкам — новыя прызы
Новым падпiсчыкам — новыя прызы
Падпiска-2009
Учора ў сценах рэдакцыi прайшоў чарговы штоквартальны розыгрыш прызоў сярод нашых падпiсчыкаў. Прыемна, што настольныя гадзiннiкi з лагатыпам "Звязды", каляровыя тэлевiзары "Вiцязь", а таксама халадзiльнiк "Атлант" "разышлiся" па ўсёй Беларусi. А вяршыцелямi людскiх лёсаў па традыцыi сталi нашы госцi. На гэты раз звяздоўскiя прызы знайшлi сваiх новых гаспадароў з лёгкай рукi намеснiка дырэктара Мiнскага фiлiяла РУП "Белпошта" Алены Трубач (на фота злева), начальнiка Мiнскага аб'яднанага цэнтра паштовай сувязi Алены Ішчук i нашага пастаяннага падпiсчыка Анастаса Семяновiча, якi адданы газеце "Звязда" больш за 40 гадоў i зараз знаходзiцца на заслужаным адпачынку. Падрабязнасцi розыгрышу i спiсы пераможцаў — у наступным нумары газеты. Кар. "Звязды".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў сценах рэдакцыi прайшоў чарговы штоквартальны розыгрыш прызоў сярод нашых падпiсчыкаў. Прыемна, што настольныя гадзiннiкi з лагатыпам "З
|
|