...
...
Да ўборкi ранняй бульбы прыступiла сельскагаспадарчае прадпрыемства "Усход" Гомельскага раёна. У першыя днi ўборкi ўраджайнасць перавысiла 200 ц/га, да сярэдзiны ўборачных работ прагназуецца яе павелiчэнне да 370 ц/га. Супрацоўнiкi брэсцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце знайшлi скрадзеныя ў цягнiку "Масква—Берлiн" пашпарты мэра Смаленска Эдуарда Качаноўскага i яго памочнiка. Пашпарты разам з iншымi рэчамi (фотаапарат, вiзiтоўкi, пластыкавыя карткi, а таксама грошы) знаходзiлiся ў сумцы ў памочнiка, якая i была скрадзеная. Прапажу выявiлi каля Брэста, дзе i звярнулiся ў мiлiцыю. Сумку без грошай знайшлi, пашпарты ўручылi ўладальнiкам. Заведзена крымiнальная справа. Генпракуратура краiны завяла крымiнальную справу ў дачыненнi да былога начальнiка следчага аддзела фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю Беларусi Генадзя Гапоненкi (злоўжыванне ўладай або службовымi паўнамоцтвамi). Ён узяты пад варту. Пра гэта БЕЛТА паведамiлi ў Генпракуратуры. Іншыя падрабязнасцi справы пакуль не паведамляюцца. Дырэктар Касцюковiцкага УКП "Бытпаслугi" асуджаны за прычыненне ўрону прадпрыемству ў памеры Br12,5 млн. Грошы былi ўзятыя з касы прадпрыемства i выкарыстаны на мерапрыемствы, не прадугледжаныя артыкулам расходаў. Яму прысуджана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на 2,5 года з адбываннем у папраўчай калонii ва ўмовах агульнага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады тэрмiнам 5 гадоў. 21-гадовая жыхарка вёскi Чучэвiцы Лунiнецкага раёна затрыманая па падазрэннi ў двайным забойстве — сваёй аднавяскоўкi 1973 г.н. i яе на год маладзейшага сужыцеля. Трагедыя здарылася падчас распiцця спiртнога, прадметам забойства стаў нож. Аўтобус ПАЗ згарэў у ноч з 7 на 8 лiпеня ў Слаўгарадзе. Пажар адбыўся на адкрытай пляцоўцы для захоўвання тэхнiкi прафесiйнага лiцэя. Аўтобус стаяў ушчыльную да будынка сталоўкi навучальнай установы, таму агнём былi пашкоджаны i вокны сталоўкi. Аўтобус згарэў цалкам. Магчымая прычына пажару — падпал. Лабавое сутыкненне легкавога аўтамабiля i ЗIЛа прывяло да гiбелi трох чалавек у Пухавiцкiм раёне. Вадзiцель БМВ, яго жонка i мацi загiнулi. ПОЎНЫ АБЗАЦ У Германii 6 палiцэйскiх машын 40 хвiлiн гналiся за трактарам, што рухаўся з хуткасцю 20 км у гадзiну. 23-гадовы немец прыехаў у начны клуб з сяброўкай на яе машыне, аднак дзяўчына з'ехала, не пажадаўшы забраць кавалера з сабой. Тады ён вырашыў транспартную праблему, украўшы трактар, што стаяў побач, i паехаў дадому. Правоў на кiраванне ў яго не было. Усе спробы палiцыi спынiць яго былi безвынiковымi. Нават упырскванне перцавага газу ў кабiну. На шляху трактара рассцiлалi стужкi з шыпамi, але тоўстыя шыны не прабiвалiся. Пасля таго, як п'яны "трактарыст" пратаранiў палiцэйскi аўтамабiль i сутыкнуўся з iншай машынай, вартавыя парадку пайшлi на радыкальныя меры — расстралялi колы з табельнай зброi i спынiлi неўтаймоўны трактар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Германii 6 палiцэйскiх машын 40 хвiлiн гналiся за трактарам, што рухаўся з хуткасцю 20 км у гадзiну. 23-гадовы немец прыехаў у начны клуб з сяброўк
|
|