21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усход — далёка не ўсё

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усход — далёка не ўсё

За апошнi час доля расiйскага рынку ў агульным экспарце беларускай малочнай прадукцыi скарацiлася з 94 да 80 %. Пры гэтым дыверсiфiкацыя паставак працягнецца i надалей. У прыватнасцi, як паведамiў мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Сямён Шапiра, вядзецца актыўны пошук новых спажыўцоў у краiнах Персiдскага залiва, Лацiнскай Амерыкi, Афрыкi, ва Украiне, у Малдове, Казахстане, Туркменiстане i iншых постсавецкiх дзяржавах.

Якiя нашы "лiшкi"?

Невялiкая па памерах Беларусь вырабляе 1 % сусветнага аб'ёму малака, экспартуе 2 % зноў-такi сусветнага аб'ёму сыру i 4 % масла. Гэта стала непасрэдным вынiкам захавання буйной вытворчасцi, прычым, паводле слоў мiнiстра, такi падыход правiльны. Большасць постсавецкiх краiн зрабiла стаўку на прыватнiка, аднак з-за старэння насельнiцтва прыватны статак працягвае скарачацца. Беларусь не з'яўляецца выключэннем — толькi за мiнулы год колькасць кароў на вясковых падворках зменшылася з 250 да 220 тысяч. Аднак гэта падзенне з лiшкам лiквiдаваў грамадскi сектар: сёння ў iм налiчваецца 1 мiльён 220 тысяч кароў, яшчэ год таму гэта лiчба складала 1 мiльён 205 тысяч.

Тым часам, з улiкам павелiчэння надояў, склалася сiтуацыя, калi вытворчасць у Беларусi ўдвая перавышае рэкамендаваную норму "ўнутранага" спажывання — 320 кiлаграмаў малочных прадуктаў на чалавека ў год. А адсюль — i актуальнасць тэмы экспарту.

Расiяне "б'юць"... саляркай

Працяглы час праблем не ўзнiкала, беларускае малако купляла Расiя. Тым самым суседняя краiна забяспечвала стабiльную работу сваiх жа прадпрыемстваў — па сутнасцi ўласная сельская гаспадарка забяспечвала крыху больш за 80 % ад патрэбы перапрацоўшчыкаў. Дэфiцыт сыравiны кампенсоўвала Беларусь. I ў тым лiку за кошт сухога малака, якое выраблялася без выкарыстання дабавак, простым выпарваннем вадкасцi. Да чэрвеня такая раскладка, здаецца, задавальняла ўсiх. А далей пачалiся абвiнавачваннi — маўляў, Беларусь залiшне датуе сваiх вытворцаў i такiм чынам мае магчымасцi дэмпiнгаваць на рынку.

— Сапраўды, датацыi для галiны ёсць, але далёка не ўсе яны звязаныя з цэнаўтварэннем — бюджэтныя грошы iдуць на тую ж мелiярацыю цi вапнаванне глебы, — адзначыў Сямён Шапiра. — Да таго ж сцвярджаць, што палiтыку найбольшага спрыяння не выкарыстоўвае i суседняя краiна, нельга. Фактычна лiтр малака ў нас каштуе як тры лiтры саляркi, тады як у Расii — толькi як паўтара. I гэта — iстотная канкурэнтная перавага расiйскiх сялян.

Хто перамог у "малочнай вайне"?

Цi не галоўнае патрабаванне расiйскага боку — прыбраць са свайго рынку беларускае сухое малако, прынамсi, улетку. Пры гэтым, зазначыў Сямён Шапiра, не варта шукаць выключна палiтычныя падтэксты. На першым плане аказаўся чыста эканамiчны iнтарэс — з-за нiзкай цаны на беларускае малако расiйскiя перапрацоўшчыкi адмаўлялiся ад натуральнага малака сваiх жа вытворцаў. Зрэшты, у нашым Мiнсельгасхарчы паставiлiся да праблемы з разуменнем. Тым больш што рэальная кан'юнктура рынку прывяла да таго, што вытворчасць сухога малака была стратнай.

У вынiку з'явiўся кампрамiс: Беларусь скарачае пастаўкi сухога малака, але пры гэтым павялiчвае экспарт сыру на 15 % i экспарт натуральнамалочнай прадукцыi — кефiру, ёгуртаў, смятаны. Такiм чынам, наша краiна дакладна не прайграла. Хутчэй, наадварот: паводле новага балансу, беларускi экспарт малочнай прадукцыi ў Расiю... узрасце на 130 мiльярдаў рублёў.

Дарэчы, мiнiстр паведамiў: паводле дамоўленасцi, беларускiя перапрацоўшчыкi малака далi на выпрабаванне расiянам 550 узораў сваёй прадукцыi. На сёння 102 узоры ўжо атрымалi санiтарна-гiгiенiчнае заключэнне, а 78 — i новыя расiйскiя сертыфiкаты адпаведнасцi.

Праверкi стануць узаемнымi

Мiж тым, лiтаральна ў апошнiя днi з'явiлася новая праблема. На гэты раз ужо з боку Рассельгаснагляда. Расiйская ветэрынарная служба забаранiла пастаўкi сыру з 11 беларускiх заводаў. З афiцыйным тлумачэннем — залiшняе ўтрыманне ў прадукцыi антыбiётыкаў.

На сёння праблема нiбыта знiкла — пастаўкi сыру аднавiлiся. Аднак пытаннi засталiся.

— У Беларусi дзейнiчаюць больш строгiя патрабаваннi, чым у Еўрасаюзе цi ЗША, — падкрэслiў Сямён Шапiра. — Аднак новыя расiйскiя стандарты вызначаюць: утрыманне антыбiётыкаў павiнна быць нулявым. Гэта ўмова амаль нерэальная — не сакрэт, што каровы хварэюць цi часам ядуць вiльготнае, крыху з цвiллю, сена. Таму мы перакананыя: новыя правiлы не вытрымае нiхто, i ў тым лiку — непасрэдна расiйскiя вытворцы.

Да слова, мiнiстр адзначыў: у найблiжэйшы час Беларусь таксама наладзiць татальную праверку еўрапейскiх i расiйскiх прадуктаў харчавання на тыя ж антыбiётыкi i iншыя кампаненты — тэхнiчныя магчымасцi тут ужо ёсць. Праўда, пакуль у Мiнсельгасхарчы ўсё ж лiчаць за лепшае ўстрымацца ад далейшых больш радыкальных крокаў.

Не прадаваць, аднак... мяняцца?

Яшчэ адна вострая тэма — прыватызацыя беларускiх малочных прадпрыемстваў расiянамi. Пазiцыя Мiнсельгасхарча на гэты конт адназначная: продажу заводаў, а тым больш за бесцань, не будзе.

Разам з тым Сямён Шапiра заўважыў: нiхто не супраць укладання грошай у перапрацоўку i ў тым лiку — грошай з-за мяжы. Аднак на пэўных умовах. Так, iнвестарам можа прапаноўвацца доля ў капiтале айчынных заводаў або iншы варыянт — абмен акцыямi памiж беларускiмi i замежнымi прадпрыемствамi.

Праблема — толькi "Растсельмаш"

I з апошняга. Як вядома, днямi ўрад Расii прыняў рашэнне — увесцi для падтрымкi "Растсельмаша" павышаныя мыты на iмпарт сельгастэхнiкi. I ў прыватнасцi, сельгастэхнiкi з Беларусi. Аднак у Мiнсельгасхарчы перакананыя: такi крок пазбаўлены логiкi.

— Сёлета ў Беларусi плануецца купiць для вёскi паўтары тысячы камбайнаў, прычым гэта — далёка не дастатковая лiчба, — зазначае Сямён Шапiра. — У той жа час для такой буйной краiны, як Расiя завод у Растове здольны вырабiць усяго 4 тысячы машын. Адпаведна, атрымлiваецца: праблема не ў сельгастэхнiцы з Беларусi, а ў магутнасцях "Растсельмаша". Прычым зразумела: у рэшце рэшт гэта праблема будзе вырашацца за кошт "Лексiёнаў" i "Джон Дзiраў".

Сяргей ГРЫБ

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнi час доля расiйскага рынку ў агульным экспарце беларускай малочнай прадукцыi скарацiлася з 94 да 80 %. Пры гэтым дыверсiфiкацыя паставак прац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика