21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыццё за жыццё

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыццё за жыццё

Злачынцаў, якiя здзейснiлi серыю забойстваў пажылых грамадзян у Драгiчынскiм раёне, чакае суровая расплата.

Першы, 1978 года нараджэння, прыгавораны да смяротнага пакарання. На яго рахунку 6 забойстваў i сем разбояў (адзiн з iх у Гродзенскай вобласцi). У дачыненнi да другога суд вырашыў прымянiць такую меру пакарання, як пажыццёвае заключэнне. Мужчына 1981 года нараджэння здзейснiў 4 забойствы i столькi ж разбояў.

— Прычым 4 забойствы i 4 разбоi яны здзейснiлi разам у складзе арганiзаванай злачыннай групы, — удакладнiла старшы памочнiк пракурора Брэсцкай вобласцi Вольга ДЗМІТРУК. — На крывую сцяжынку мужчыны цыганскай знешнасцi ступiлi, каб завалодаць маёмасцю пацярпелых. Прыгавор яшчэ не ўвайшоў у сiлу i можа быць абскарджаны.

Надзея ДРЫЛА.

У суды Мiнска за першае паўгоддзе пададзена 115 iскаў аб высяленнi за даўгi па квартплаце

У суды Мiнска за першае паўгоддзе пададзена 115 iскаў аб высяленнi грамадзян, якiя маюць запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Пра гэта паведамiў генеральны дырэктар ГВА "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзiмiр Рэянтовiч на аператыўнай нарадзе ў Мiнгарвыканкаме. Акрамя таго, пададзена 2911 iскавых заяў аб утрыманнi пратэрмiнаванай запазычанасцi з зарплаты тых, хто не плацiў па рахунках больш за два месяцы. Усяго такiх мiнчан сёння 2947, вось толькi знайсцi 36, якiя засталiся, камунальнiкам не ўдалося, таму што няпамятлiвыя грамадзяне не жывуць па месцы рэгiстрацыi.

Уладзiмiр Рэянтовiч адзначыў, што сталiчныя камунальнiкi актывiзавалi работу з даўжнiкамi. За першае паўгоддзе гэтага года яны правялi фактычна столькi ж мерапрыемстваў, як за 9 месяцаў 2008-га. У вынiку дамаглiся неблагога вынiку. За жыллёва-камунальныя паслугi, атрыманыя ў маi, мiнчане цалкам разлiчылiся. Усяго ў чэрвенi сабрана 646 мiльёнаў рублёў, прычым у гэту суму ўвайшлi не толькi аплачаныя майскiя жыроўкi. Некаторыя жыхары сталiцы вярнулi даўгi за папярэднiя месяцы.

Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".

"Мiнск—Навiны". Кiнуў сякеру, узяўся за сеткi

Не падпарадкаваўся супрацоўнiкам Ганцавiцкай мiжрайiнспекцыi работнiк Клецкага лясгаса, якi ў працоўны час кiнуў працоўнае месца на высечцы i пайшоў здабываць сеткамi рыбу на сажалках ААТ "Рыбгас "Лактышы".

Пры затрыманнi браканьер збег з месца здзяйснення правапарушэння, аднак па наяўных фотаматэрыялах быў знойдзены.

Не падпарадкаваўся супрацоўнiкам Полацкай мiжрайiнспекцыi i работнiк ТАА "Лiнкор-гандаль", якi для абсталявання месца адпачынку здзейснiў незаконную высечку ў прыродаахоўнай зоне возера Вяркудскае Ушацкага раёна. Парушальнiк быў у нецвярозым стане, лаяўся, адмаўляўся назваць сябе, спрабаваў уцячы. Супрацоўнiк мiлiцыi, якi суправаджаў дзяржiнспектараў пры правядзеннi прыродаахоўнага рэйду, мусiў выкарыстаць наручнiкi. Парушальнiк быў дастаўлены ў медвыцвярэзнiк.

У абодвух выпадках на парушальнiкаў было складзена па некалькi адмiнiстрацыйных пратаколаў, у тым лiку за непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананнi ёю службовых паўнамоцтваў.

Падвяла цяга да ракаў

На адным i тым жа вадаёме Падгорнае Стаўбцоўскага раёна дзяржiнспектары на працягу пэўнага часу затрымалi за аднолькавае правапарушэнне — незаконную здабычу ракаў — двух браканьераў. Здзiўляе ў гэтых выпадках улоў затрыманых.

iнспектары на працягу пэўнага часу затрымалi за аднолькавае правапарушэнне — незаконную здабычу ракаў — двух браканьераў. Здзiўляе ў гэтых выпадках улоў затрыманых.

Так, вадзiцель Клецкага лясгаса з дапамогай ластаў i маскi паспеў налавiць 113 асобiнаў рака. А менеджар аднаго са сталiчных ТАА ў забаронены час, забароненым спосабам здабыў аж 160 вузкапалых ракаў. Тут трэба нагадаць, што з 15 кастрычнiка па 15 лiпеня лоўля вузкапалага рака забаронена. Такiм чынам прыродным рэсурсам браканьеры нанеслi ў абодвух выпадках урон у асаблiва буйным памеры. У дачыненнi да вадзiцеля ўжо ўзбуджана крымiнальная справа, у дачыненнi да менеджара гэта пытанне разглядаецца.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Злачынцаў, якiя здзейснiлi серыю забойстваў пажылых грамадзян у Драгiчынскiм раёне, чакае суровая расплата. Першы, 1978 года нараджэння, прыгавораны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика