Capri — гэта гучыць прыгожа
Capri — гэта гучыць прыгожа
Гэтымi днямi айчынныя аматары зацягнуць цыгарэту атрымалi новую марку прадукцыi з лаканiчнай назвай Capri. Навiнка атрымала сваё адраджэнне на флагмане айчыннага тытунёвага рынку ГТФ "Нёман" дзякуючы кантрактнай вытворчасцi беларускага прадпрыемства з вядучым сусветным аператарам у сваёй галiне "Брыцiш Амерыкан Табака". Новая распрацоўка выпушчана ў дзвюх версiях — Сapri Rosso i Capri Azzuro, i з'яўляецца цыгарэтамi сярэдняга цэнавага сегмента — 1900 рублёў за пачак. На прэс-канферэнцыi, прысвечанай прэзентацыi новага прадукту ГТФ i БАТа, было адзначана, што прадуктыўнае супрацоўнiцтва абодвух бакоў у рамках рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы iмпартазамяшчэння iдзе ўжо 4 гады. За гэты час у Гродне наладжаны выпуск больш як паўтара дзясятка найменняў цыгарэт ЗП "Брыцiш Амерыкан Табака Трэйдынг Компанi". — Зараз зроблены чарговы крок да сумеснай работы з вядучым сусветным аператарам на тытунёвым рынку — запуск новай маркi цыгарэт Capri фармату Superslims, — сказаў генеральны дырэктар ААТ ГТФ "Нёман" Юрый Чарнышоў. — Вытворчасць Capri будзе здзяйсняцца на новым сучасным абсталяваннi, што дазволiць i ГТФ, i ЗП БАТ у чарговы раз пацвердзiць высокi ўзровень кантрактнай вытворчасцi мiжнародных брэндаў. У сваю чаргу дырэктар ЗП "Брыцiш Амерыкан Табака Трэйдынг Компанi" Эдуард Грамовiч адзначыў, што сёння беларускi тытунёвы рынак зацiкаўлены ў новым прадукце. Так, у 2008 годзе сегмент супертонкiх цыгарэт айчыннага тытунёвага рынку павялiчыўся амаль удвая, а за студзень-май 2009 года вырас на 1,71 i склаў 6,69 працэнтаў. Таму кампанiя абсалютна ўпэўнена ў поспеху Capri ў Беларусi. Кар."Звязды".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi айчынныя аматары зацягнуць цыгарэту атрымалi новую марку прадукцыi з лаканiчнай назвай Capri. Навiнка атрымала сваё адраджэнне на флагман
|
|