12 лiпеня ПЁТР І ПАВЕЛ, ПЯТРЫ I ПАЎЛЫ,
12 лiпеня ПЁТР І ПАВЕЛ, ПЯТРЫ I ПАЎЛЫ,
ПЯТРОЎ ДЗЕНЬ, ПЯТРОЎКI,ПЁТР — РЫБАЛОЎ,ПЯТРОК, ПЯТРА, ПЯТРОЎКА Пётр i Павел спёкi дадалi. У Пятроўку суха i дзень вялiкi. Дзень памяншаецца, спякота павялiчваецца. Худы парсюк i ў Пятроўку мерзне. Прыйдзе Пятрок (12 лiпеня) — адарве лiсток, а Iлля (2 жнiўня) прыйдзе i па два адарве. Прыйшоў Пятрок — апаў лiсток, прыйдзе Iлля — ападзе два, а як прыдзе Спас, то скiне i ўсiх нас. Пётр i Павел час прыбавiў, Iлля прарок (2 жнiўня) два адабраў. Калi пасля Пятрова дня салоўка спявае яшчэ больш за 4 днi, то зiма пачынаецца пасля Пакравоў (14 кастрычнiка). Каля зязюля закуе пасля Пятрова дня, значыць, лета будзе добрае, працяглае i снег не хутка ляжа. Калi дождж на Пятра — жнiво будзе мокрае. Калi Петра з Паўлам плачуць — дык людзi i праз тыдзень сонца не ўбачуць. Калi на Пятра дождж, то на Новы год будзе страшная мяцелiца. Дзень Пятра — старажытнае земляробчае свята, якое заканчвае летнi цыкл святкаванняў. У славян Пятроў дзень, як i Купалле, перш за ўсё звязаны з сiмволiкай сонца. Iснавала павер'е, што ў гэты дзень сонца "йграе", адбiваецца ў рацэ рознымi колерамi, скача па небе ўверх-унiз. l Моладзь напярэдаднi Пятра ўсю ноч праводзiла ў лесе — "сустракала" сонца, палiла вогнiшча да самага ўзыходу сонца, спявала, вадзiла карагоды. Увогуле ў гэту ноч шмат забаўлялiся: рабiлi перашкоды на дарогах, пужалi выпадковых прахожых. На свiтаннi iшлi ў такiя месцы, адкуль было добра вiдаць узыход сонца. Падчас узыходу сонца спявалi песнi, усхваляваныя прыгажосцю гэтага моманту. l Сырам i малаком частавалi пастухоў у гэты дзень, каб каровы заўсёды былi з малаком. l Святыя Пётр i Павел у культуры ўсходнiх славян вядомы як ахоўнiкi рыбнага промыслу. Таму ў прыбярэжных паселiшчах гэта было яшчэ адно свята рыбакоў. l У гэты дзень было асобае стаўленне да вады. У некаторых рэгiёнах iснаваў звычай хадзiць да крынiц — ранiцай выпiць крынiчнай вады i памыцца, пакоўзацца па ранiшняй расе. l Катэгарычна забаранялася ў Пятроў дзень купацца. У народзе свята верылi, што ў гэты дзень вада "забiрае" ахвяры Бога. l У некаторых рэгiёнах лiчылася, што вада Пятрова дня змывае ўсе грахi, таму iшлi купацца ў рэках i азёрах. Акрамя святочных частаванняў, гульняў i карагодаў, дзень Пятра распачынаў вялiкi цыкл сельскагаспадарчых работ. l У Пятроў дзень самы гарачы час сенажацi. l З Пятрова дня "зарнiца хлеб зарыць". l Пятроўка—навознiца. З гэтага дня пачыналi вывозiць гной пад "пар". l Добры ўраджай збожжавых прадказвала тое, калi да гэтага дня зязюля i салавей змаўкалi: "Калi высыплецца ячмень, зязюля падавiцца зернем i больш не куе". l На Пятра ўпершыню "падкопвалi" маладую бульбу. l Адвячоркам гэтага дня было прынята ўсёй сям'ёй збiрацца дома, а стол пакiдаць непрыбраным, каб "усе памерлыя продкi таксама разгавелiся". Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пётр i Павел спёкi дадалi. У Пятроўку суха i дзень вялiкi. Дзень памяншаецца, спякота павялiчваецца. Худы парсюк i ў Пятроўку мерзне. Прыйдзе Пятр
|
|