...
...
Дзецi шасцi i дванаццацi гадоў пацярпелi ў ДТЗ у Мiнску. Вадзiцель аўтамабiля "Фальксваген Пасат" на скрыжаваннi сутыкнуўся са скутарам, у вынiку быў паранены 12-гадовы пасажыр скутара. Вадзiцель такога ж аўтамабiля наехаў на 6-гадовага хлопчыка, якi пераходзiў дарогу. Хлопчык атрымаў раненнi. У аздараўленчым лагеры "Зорачка" пад Баранавiчамi прапалi тры мабiльнiкi. Мiлiцыя пачала шукаць зладзеяў i было выяўлена, што ў пакоях корпуса пабывалi вучнi Быценьскай школы-iнтэрната — залезлi праз форткi вокнаў. Тэлефоны вярнулi. У мiлiцыю з заявай звярнулася 81-гадовая жыхарка Бырысава. Яе 22-гадовая ўнучка за некалькi дзён да гэтага сышла з дому, i яе месцазнаходжанне было невядомае. Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца, знайшла ў шафе ў кватэры пенсiянеркi труп дзяўчыны з цялеснымi пашкоджаннямi. Мiлiцыя вызначыла, што ўвечары ў дзень знiкнення ўнучкi яе 33-гадовы сябар пасля сумеснага распiцця спiртных напояў збiў дзяўчыну да смерцi з-за рэўнасцi, пасля чаго цела схаваў у шафу. Падазроны затрыманы. ПОЎНЫ АБЗАЦШэраг турыстычных агенцтваў Францыi прапануюць кампенсацыю людзям, якiя не атрымалi дастатковай колькасцi сонца падчас адпачынку. Так, дзве кампанii будуць часткова кампенсаваць выдаткi турыстаў на паездку ў тым выпадку, калi колькасць сонечных дзён на працягу любога тыдня iх адпачынку складзе не менш чатырох. Яшчэ адна кампанiя будзе разлiчваць суму страхоўкi на падставе спадарожнiкавых звестак пра надвор'е ў тым рэгiёне, дзе адпачываў турыст. Сума кампенсацыi можа дасягаць 400 еўра. На мабiльны тэлефон цi электронную пошту адпачывальнiкаў будуць прыходзiць адпаведныя паведамленнi. Праз некалькi дзён пасля вяртання дадому яны могуць атрымаць чэк з кампенсацыяй. Летась па вынiках такой акцыi выдаткi на паездку былi часткова кампенсаваныя 10 % яе ўдзельнiкаў. Кiданне вясельнага букета з борта самалёта прывяло да крушэння лятальнага апарата. Самалёт упаў на iнтэрнат, дзе сабралася каля 50 чалавек. Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад iтальянскага горада Лiворна. Маладыя, якiя бралi шлюб, вырашылi зрабiць абрад кiдання вясельнага букета незамужнiм гасцям больш разнастайным — i арандавалi лёгкi самалёт. Кiдаць букет меўся пасажыр самалёта — 44-гадовы Iзiдора Пенсьеры. Самалёт пралятаў у гэты момант над рэстаранам, дзе сабралiся госцi. Але букет трапiў не да iх, а ў рухавiк самалёта, у вынiку чаго ён загарэўся. 60-гадовы лётчык, страцiўшы кантроль над самалётам, спiкiраваў на iнтэрнат, дзе было каля 50 гасцей. На шчасце, нiхто з гасцей не пацярпеў, толькi кiдальнiк атрымаў ЧМТ i пераломы абедзвюх ног. Такiм чынам, вяселле было сапсаванае, i на святочную вячэру нiхто не застаўся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэраг турыстычных агенцтваў Францыi прапануюць кампенсацыю людзям, якiя не атрымалi дастатковай колькасцi сонца падчас адпачынку. Так, дзве кам
|
|