21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiцэнзаванне: працэдуры спрашчаюцца, тэрмiны атрымання — скарачаюцца

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лiцэнзаванне: працэдуры спрашчаюцца, тэрмiны атрымання — скарачаюцца

"Меркаваннi адносна павышэння стаўкi падатку на дабаўленую вартасць падзялiлiся, i пазiцыя прэм'ера была дастаткова катэгарычная — не падымаць", — паведамiў дырэктар Дэпартамента па прадпрымальнiцтве Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi Аляксандр Лiхачэўскi, адказваючы на пытанне карэспандэнта "Звязды". Нагадаем, што апошнiм часам было шмат размоў вакол гэтага пытання: напачатку прапаноўвалася павялiчыць ПДВ з 18 да 22 працэнтаў, потым iшла гутарка ўжо пра магчымы варыянт з павышэннем да 20 працэнтаў. Аднак пакуль, зазначыў Аляксандр Лiхачэўскi, спецыялiсты ў гэтым сэнсе да нейкага адзiнага меркавання не прыйшлi.

Наогул жа на сустрэчы дырэктара Дэпартамента па прадпрымальнiцтве Мiнэканомiкi з журналiстамi гутарка iшла аб рэалiзацыi Плана першачарговых мерапрыемстваў па лiбералiзацыi ўмоў ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi ў гэтым годзе. Дакумент уключае 75 такiх мерапрыемстваў, з якiх сёлета да выканання прынята 71. У прыватнасцi, Аляксандр Лiхачэўскi паведамiў, што Урадам дапрацоўваецца праект указа, якiм прадугледжаны комплекс захадаў па спрашчэннi лiцэнзавання прадпрымальнiцкай дзейнасцi i скарачэнне вiдаў работ i паслуг, якiя лiцэнзуюцца. Дакумент будзе ў найблiжэйшы час накiраваны ў Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта краiны. Праект раней ужо знаходзiўся на разглядзе, але быў вернуты з дадатковымi прапановамi скарацiць колькасць лiцэнзаваных вiдаў дзейнасцi. Згодна з дакументам, перагледжаныя арганiзацыйныя падыходы, перш за ўсё, у бок скарачэння i спрашчэння працэдур. Так, плануецца, што тэрмiны разгляду заяў аб выдачы лiцэнзiй будуць скарочаныя з 30 да 15 дзён, разгляд заяў аб iх працягваннi скароцiцца да 10 дзён з 30, разгляд заяў на выдачу дублiкатаў лiцэнзiй — з 15 да 3 дзён. А колькасць вiдаў дзейнасцi, якiя лiцэнзуюцца, скароцiцца з цяперашнiх 53 на 8-9, колькасць вiдаў работ i паслуг, якiя ўваходзяць у iх склад, — больш як на 50. Праектам таксама прадугледжваецца адмянiць лiцэнзаванне рознiчнага гандлю i грамадскага харчавання, за выключэннем гандлю падакцызнымi таварамi — алкагольнымi i тытунёвымi вырабамi.

Паводле слоў Аляксандра Лiхачэўскага, на нядаўняй нарадзе ў прэм'ер-мiнiстра Беларусi прынятае рашэнне, што з 1 студзеня 2012 года будзе адменена лiцэнзаванне перапрацоўкi i рэалiзацыi рыбы i морапрадуктаў. Пакуль рыхтуецца праект адпаведнага ўказа, суб'екты гаспадарання павiнны правесцi перааснашчэнне магутнасцяў i перайсцi на адпаведныя тэхнiчныя нарматыўныя акты. Таксама ў найблiжэйшы час плануецца адмянiць кватаванне на iмпарт свежамарожанай рыбы i морапрадуктаў, за выключэннем перапрацаваных.

Закранаючы тэму стварэння ў рэспублiцы спрыяльных умоў для вядзення бiзнэсу, Аляксандр Лiхачэўскi падкрэслiў, што праца, мэта якой трапiць у лiк 30 краiн з найлепшым клiматам для бiзнэсменаў, працягваецца. У рэспублiцы, нагадаем, створана рабочая група, у склад якой уваходзяць прадстаўнiкi ключавых органаў дзяржкiравання, якiя iнфармуюць Сусветны банк аб паказчыках дзелавога асяроддзя. Да 1 лiпеня адбылiся сустрэчы з экспертамi Сусветнага банка, якiм была даведзеная iнфармацыя па ўсiх дзесяцi паказчыках, якiя ўлiчвае банк для ацэнкi спрыяльнасцi асяроддзя, i гэта iнфармацыя афiцыйна накiраваная ў дырэкцыю Сусветнага банка. На думку Аляксандра Лiхачэўскага, дынамiка руху Беларусi ў трыццатку лепшых захаваецца.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Меркаваннi адносна павышэння стаўкi падатку на дабаўленую вартасць падзялiлiся, i пазiцыя прэм'ера была дастаткова катэгарычная — не падымац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика