Неразгаданая дзiцячая загадка базару
Неразгаданая дзiцячая загадка базару
Дзiцячая экспертыза
Хто пераможа: самы маленькi па росце або па ўзросце? — усё гадалi пасля конкурсных выступленняў юных талентаў гледачы i рэпарцёры. Учора блiжэй да чацвёртай гадзiны дня на "базары" сталi вядомыя пераможцы Мiжнароднага дзiцячага музычнага конкурсу "Вiцебск — 2009". За перамогу змагалiся 19 удзельнiкаў з 16 краiн свету. По добрай традыцыi журы конкурсу юных выканаўцаў на "базары" пасля кожнага конкурснага дня (а ўсяго, нагадаю, iх два) публiчна не выстаўляюць ацэнкi. Вось i думай! У першы дзень юныя таленты выконвалi песню на нацыянальнай мове. На другi — на свой выбар. Я з маiм памочнiкам i дзiцячым экспертам ад равеснiкаў — гледачоў старэйшым сынам маiм Мiшам, таксама меркавалi: хто самы рэальны кандыдат на перамогу? Натуральна, як патрыёты мы хварэлi за нашых Машу — самую юную, 7—гадовую ўдзельнiцу, i за Лалiту. Маша вельмi спадабалася публiцы ў першы конкурсны дзень — заўзятая такая, энергiчная, шчырая. 11—гадовая Лалiта ўжо спрактыкаваная канкурсантка, лаўрэат i дыпламант некалькiх конкурсаў, у тым лiку i за мяжой, таксама пакiнула самыя прыемныя ўражаннi. Але 11 — гадовы канкурсант з Украiны Андранiк Алексанян — самы маленькi па росце — такi моцны канкурэнт. Чулi б вы, як ён праспяваў на другi дзень конкурса на ўкраiнскай мове "Я кахаю толькi цябе"! Доўга гучалi апладысменты ў ягоны адрас. Так доўга, што ён выйшаў па просьбе вядучых на сцэну зноў. Да ведама: сёлета ён перамог у нацыянальным адборачным дзiцячым туры "Еўрабачання", а гэта, пагадзiцеся, высокi узровень... А 10—гадовы Шохрух Юнусаў з Таджыкiстана (гэтая краiна ўпершыню ўдзельнiчае ў дзiцячым конкурсе) настолькi ўпэўнена трымаўся на сцэне, што i сумненняў няма — адназначна можа заняць прызавое месца. Але якое? У другi дзень ён, як гаварыцца, "чыста" выканаў песню "Лодка". А як прыгожа спявала знакамiтую песню Каруза прадстаўнiца Італii Верджылiя Сiдзi... А дзевяцiгадовая "прынцэса" з Румынii Марыя — лаўрэат некалькiх прэмiй. Годны супернiк нашых дзяўчатак. Каб усё-такi раней выведаць пра балы за два дня, мы з маiм юным экспертам i калегам адразу пасля завяршэння другога конкурснага туру нават спрабавалi "выйсцi на кантакт" са старшынёй журы народным артыстам Беларусi Леанiдам Захлеўным. Ды не атрымалася... Цiкава, што "начальнiк" журы пасля першага конкурснага дня прызнаўся, што нiкому з удзельнiкаў не паставiў ацэнку, нiжэйшую за "8". Значыць нiхто тады яго асабiста "не расчараваў "? Зноў iнтрыга. На момант падрыхтоўкi гэтага артыкулу мы з экспертам усё "галаву ламалi" — хто ж атрымае Гран—пры? I, узнагароджаны 5 тысячамi долараў, зможа да таго ж выступiць у канцэрце закрыцця "базару" на яго галоўнай сцэне — у Летнiм амфiтэатры. Аляксандр ПУКШАНСКI. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто пераможа: самы маленькi па росце або па ўзросце? — усё гадалi пасля конкурсных выступленняў юных талентаў гледачы i рэпарцёры. Учора блiжэй да ч
|
|