Падпаляўнiчага затрымалi ў заказнiку
Падпаляўнiчага затрымалi ў заказнiку
Жыхар Мiнска наладзiў незаконнае падводнае паляванне на самым глыбокiм возеры Беларусi — Доўгiм. Доўгае, што ў Глыбоцкiм раёне, з'яўляецца гiдралагiчным заказнiкам рэспублiканскага значэння i там, натуральна, забароненыя iнтэнсiўныя спосабы лоўлi рыбы, да якiх адносiцца i падпаляванне. Браканьер з дапамогай гiдракасцюма i стрэльбы для падводнага палявання паспеў падстрэлiць усяго толькi аднаго шчупака ды i тое недамерка, калi яго спынiлi работнiкi Глыбоцкай мiжраённай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету. Па рашэннi суда недысцыплiнаваны падпаляўнiчы можа пазбавiцца гiдракасцюма i ўсёй экiпiроўкi. Як паведамiў "Звяздзе" начальнiк Глыбоцкай мiжрайiнспекцыi Аляксей ПРОТАС, лiтаральна днямi давялося затрымлiваць i браканьераў з агнястрэльнай зброяй. Падчас прыродаахоўнага рэйду сумесна з супрацоўнiкамi Глыбоцкага аддзялення Беларускага таварыства паляўнiчых i рыбаловаў ў паляўнiчых угоддзях Полацкай леса-паляўнiчай гаспадаркi былi затрыманы два жыхары Полацка. Парушальнiкi ажыццяўлялi паляванне без дазваляльных дакументаў як на права палявання, так i на права нашэння i захоўвання зброi. Канфiскаваны дзве паляўнiчыя стрэльбы. Браканьераў чакае суд. Сяргей АЛЯКСАНДРАЎ. НАПАД НА ПРАДАЎШЧЫЦУУ краму в. Тартакi, якая знаходзiцца за 25 км ад Баранавiчаў, зайшоў невядомы i, выкарыстаўшы момант, калi там не было пакупнiкоў, некалькi разоў ударыў цяжкiм прадметам прадаўшчыцу па галаве. Неўзабаве ў краму зазiрнулi наведвальнiкi i ўбачылi, што прадаўшчыца сядзiць на падлозе i крычыць. Яны выклiкалi мiлiцыю. У вынiку аператыўных дзеянняў удалася затрымаць у Слонiме жыхара Гродна. Пры iм была сякера, якую затрыманы ўкраў у леснiкоў. Сякерай ён i бiў прадаўшчыцу. А ў краме ён украў батон каўбасы, бутэльку вады, хлеб ды 200 тыс. рублёў. Прадаўшчыца ў цяжкiм стане знаходзiцца ў бальнiцы, а следчыя працуюць з затрыманым. Сымон Свiстуновiч. Кантрабанда на... лёсцыБясследны спосаб перамяшчэння тавару праз мяжу вынайшлi кантрабандысты. Пра гэта паведамiў начальнiк прэс-службы Лiдскага пагранатрада маёр Алег Анацкi. У Воранаўскiм раёне беларускiм i лiтоўскiм памежнiкам сумеснымi намаганнямi ўдалося прадухiлiць унiкальную спробу пераправiць кантрабандны тавар з Беларусi ў Лiтву. Двое сутак група правяла ў засадзе, але парушальнiкi не аб'явiлiся. Аднак выпадкова была знойдзена нацягнутая капронавая лёска. Пацягнуўшы за яе, памежнiкi выцягнулi вяроўку, тая ў сваю чаргу прывяла да схаваных у яме пад галiнкамi i лiсцем сумак. У iх памежнiкi знайшлi 1 тыс. пачкаў цыгарэт з акцызнымi маркамi РФ. Кантрабандысты, знаходзячыся па абодва бакi мяжы, збiралiся волакам перацягнуць тавар з Беларусi ў Лiтву, пры гэтым самi б фiзiчна мяжу не парушылi. Паводле слоў Алега Анацкага, памежнiкам упершыню давялося сутыкнуцца з такiм дасканалым спосабам кантрабанды. Таццяна ВІШНЕЎСКАЯ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Мiнска наладзiў незаконнае падводнае паляванне на самым глыбокiм возеры Беларусi — Доўгiм. Доўгае, што ў Глыбоцкiм раёне, з'яўляецца гiдрал
|
|