Рэгіянальныя выдаўцы аб’ядналіся ў асацыяцыюУ Беларусі афіцыяльна зарэгістраваная Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыя», — паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Пасведчанне аб рэгістрацыі Асацыяцыі ў Брэсцкім аблвыканкаме атрымаў 15 ліпеня кіраўнік выдавецкага дому «Інтэкс-прэс» Уладзімір Янукевіч, які ўзначаліў новую некамерцыйную арганізацыю ў галіне СМІ. «Мы можам і павінныя аб’ядноўвацца, — падкрэсліў спадар Янукевіч у гутарцы з прэс-службай БАЖ. — Рэгіяналы ніколі не былі канкурэнтамі на інфармацыйным полі». У асацыяцыю «Аб’яднаныя масмедыя» увайшлі выдаўцы такіх газет, як «Intex-Press» (Баранавічы), «Борисовские новости», «Газета Слонімская», «Газета для вас» (Івацэвічы), «Інфа-кур’ер» (Слуцк), «Информ-прогулка» (Лунінец), «Вольнае Глыбокае», «Брестский курьер», «Вечерний Бобруйск», «Рэгіянальная газета» (Маладзечна). У планах асацыяцыі — семінары для выдаўцоў, рэдактараў і журналістаў, скіранаваныя на павышэнне іх прафесійнага ўзроўню. Далучыцца да выдаўцоў-заснавальнікаў можа любы беларускі рэгіянальны выдавец. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі афіцыяльна зарэгістраваная Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыя», — паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
|
|