Дом Масквы ў Мінску
Дом Масквы ў Мінску
Дом Масквы, якi адкрыўся ўчора ў Мiнску, дапаможа рэгiёнам Расii набыць новыя магчымасцi для эфектыўнай рэалiзацыi сумесных з Беларуссю праграм. Аб гэтым заявiў на цырымонii адкрыцця культурна-дзелавога цэнтра "Дом Масквы" першы намеснiк мэра расiйскай сталiцы Уладзiмiр Рэсiн. Учора першы вiцэ-мэр Масквы разам з выконваючым абавязкi мэра Мiнска Мiкалаем Ладуцькам перарэзалi чырвоную стужку, азнаменаваўшы адкрыццё дома. Культурна-дзелавы цэнтр знаходзiцца ў адным з самых маляўнiчых месцаў беларускай сталiцы — на вулiцы Камунiстычнай недалёка ад ракi Свiслач. У будынку размяшчаюцца шматпрофiльныя функцыянальныя памяшканнi павышанай камфортнасцi з сучасным офiсным абсталяваннем, кiнаканцэртнай залай на 300 месцаў, канферэнц-залай, бiблiятэкай, студыйнымi памяшканнямi, выставачнымi заламi, мiнi-атэлем класа трох зорак i аўтастаянкай. У доме ёсць рэстаран, кавярня, прадугледжаны памяшканнi прадстаўнiцтваў кампанiй, арыентаваных на супрацоўнiцтва з Масквой. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дом Масквы, якi адкрыўся ўчора ў Мiнску, дапаможа рэгiёнам Расii набыць новыя магчымасцi для эфектыўнай рэалiзацыi сумесных з Беларуссю праграм. |
|