21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэрыторыя нізкiх цэнаў

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэрыторыя нізкiх цэнаў

Гутарым з дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Гандлёвы дом "Гомельскi" Галiнай Барбаровiч, i першае пытанне, якое задалi ёй, было: з якiмi поспехамi iдзе калектыў да свайго прафесiйнага свята? Адказ быў кароткi: стараемся. У гэтым месяцы, напрыклад, таваразварот на дзвесце мiльёнаў рублёў перавышае паказчык чэрвеня. Наогул жа ў сярэднiм за кожны месяц ён складае паўтара мiльярда рублёў, што з'яўляецца нядрэнным вынiкам. Нарошчванне таваразвароту, дадае Галiна Фёдараўна, адбылося ў значнай ступенi пасля таго, як у гандлёвых установах укаранiлi самаабслугоўванне. Пакупнiк, дзякуючы гэтаму, сам знаходзiць, што яму трэба, што яго можа задаволiць: якасць тавару, цэны i г.д.

ААТ "Гандлёвы дом "Гомельскi" было створана ў 2000 годзе на базе крамы № 4 "Прадуктовыя тавары". Пасля правядзення ў 2004 годзе капiтальнага рамонту i рэканструкцыi былi адкрыты крамы "Унiверсам", "24 гадзiны", "Трыкатаж, абутак", "Карысныя рэчы", нарыхтоўчыя цэхi па вырабе кулiнарнай прадукцыi, кандытарскiх i хлебабулачных вырабаў. Усе рознiчныя прадпрыемствы аснашчаны сучасным гандлёва-тэхналагiчным абсталяваннем, камп'ютарна-касавымi сiстэмамi разлiку, плацежнымi тэрмiналамi.

Каб павялiчваць рознiчны таваразварот, калектыў "Гомельскага" праводзiць сумесныя акцыi-распродажы па знiжаных цэнах, выстаўкi-продажы, выстаўкi-дэгустацыi, пашыраныя продажы тавараў з выкарыстаннем гнуткай сiстэмы знiжак. Вось яны:

пенсiянерам у перыяд з 8 да 12 гадзiн — на 5 працэнтаў;

пры разлiку за харчовыя тавары трымальнiкам пластыкавых картак ААТ "Белiнвестбанк" — на 2,5 працэнта;

на кулiнарныя i кандытарскiя тавары ўласнай вытворчасцi ў перыяд з 8 да 11 i з 17 да 22 гадзiн — на 15 працэнтаў;

на агульную суму чэка звыш 50 тысяч рублёў — на 2 працэнты.

Вядома ж, праводзiцца i водпуск тавараў у крэдыт i растэрмiноўку, i хто-нiхто з пакупнiкоў карыстаецца гэтай паслугай. Галiна Фёдараўна звярнула ўвагу на тое, што знiжкi дзейнiчаюць на 60 працэнтаў тавараў, i кошт iх меншы на 8—10—15 працэнтаў. А дасягаецца гэта дзякуючы паразуменню з пастаўшчыкамi (мяса-малочнымi прадпрыемствамi — вытворцамi, у асноўным), якiя таксама робяць знiжку сваёй прадукцыi. У вынiку цэны на асобныя тавары ў акцыянерным таварыстве (мяса птушкi, кансервы гароднiнныя i г.д.) таннейшыя, чым у многiх гандлёвых арганiзацыях краiны.

У крамах ААТ заўсёды ў шырокiм асартыменце ўсе тавары, вялiкi выбар iх, як харчовых, так i прамысловых. Адкрыта летняя кавярня, латок па продажы свежых фруктаў i гароднiны, тавараў школьнага асартыменту. Дзейнiчае вялiкая крама "Тавары для дому", пачаўся рамонт рэстарана "Пунсовая кветачка".

У гандлёвым доме "Гомельскi" 188 работнiкаў. Шмат хто з iх назаўсёды звязаў свой лёс з гандлем. Сама Галiна Фёдараўна працуе ў iм з 1971 года. Як кажуць, стрыжнем прадпрыемства з'яўляюцца намеснiк дырэктара таварыства Аляксандр Вiвальнюк, галоўны бухгалтар Таццяна Галаева, начальнiк планавага аддзела Валянцiна Капiтанава i гандлёвага — Таццяна Грачышкiна, таваразнаўцы Тамара Салай, Людмiла Любезная, Вольга Аўчарэнка, загадчык вытворчасцi Ірына Бераснёва, электрык Вiктар Заяц, кандытар Людмiла Цiтова, кухар Лiлiя Сакалова. Толькi пахвальных слоў заслугоўваюць загадчыца крамы "Унiверсам" Таiсiя Сядая i яе намеснiк Палiна Шышына, прадавачкi Алена Курлiна, Людмiла Самышына, Палiна Волкава, загадчык крамы "24 гадзiны" Вадзiм Берчанка. На iх раўняецца ўвесь калектыў.

УНН 400093001 Матэрыялы паласы падрыхтаваў Уладзімір Пернікаў. Фота Вячаслава Сухадольскага.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гутарым з дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Гандлёвы дом "Гомельскi" Галiнай Барбаровiч, i першае пытанне, якое задалi ёй,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика