Вочкi патрабуюць разгрузкi
Вочкi патрабуюць разгрузкi
(Працяг. Пачатак у нумарах за 23, 24 ліпеня.) На вашы пытаннi адказала галоўны дзiцячы афтальмолаг Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, доктар медыцынскiх навук, дацэнт кафедры афтальмалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Вiкторыя КРАСIЛЬНIКАВА. — Мiнск, Лiля. Цi карысныя для вачэй БАДы? I яшчэ. Дзiцяцi 2 гады. Якой павiнна быць прафiлактыка зроку ў дзяцей, калi ў бацькоў ёсць паталогiя — блiзарукасць? — Адносна БАДаў мая думка вельмi стрыманая. Напрыклад, летам усе дабаўкi можна атрымаць у выглядзе натуральных прадуктаў. Ужываць тыя ж чарнiцы, яблыкi, увогуле садавiну i агароднiну. Гэта больш карысна, чым з дабаўленнем нейкiх хiмiчных рэчываў. Я адзначыла б, што нядрэнныя прэпараты "Чарнiцы-мiкст", "Чарнiцы-фортэ", у якiх у канцэнтраваным выглядзе ўтрымлiваецца экстракт ягады. Iх могуць прымаць i дзецi, i дарослыя. Але дзiцяцi ў два гады лепш даваць чарнiцы ў натуральным выглядзе. Адзiнае, што трэба памятаць: вiтамiны з раслiн, напрыклад, з той жа морквы, засвойваюцца толькi пры дабаўленнi тлушчаў — смятаны цi алею, паколькi з'яўляюцца тлушчарастваральнымi. Што датычыцца прафiлактыкi блiзарукасцi... Так, яна мае тэндэнцыю перадавацца ў спадчыну, але не перадаецца яе ступень. Таму прафiлактыку добрага зроку ў дзiцяцi трэба пачынаць ужо цяпер. Калi ў дзiцяцi ёсць схiльнасць да мiяпii, то не давайце яму вельмi дробныя цацкi. Яны павiнны быць вялiкiмi i яркiмi, каб iх можна было разглядаць на дастатковай адлегласцi ад вока. Бо калi вы дасце дробныя прадметы, якiя неабходна разглядаць блiзка, дзiця будзе ўвесь час уключаць у працэс разглядання гэтага прадмета акамадацыйную мышцу вока, якая не прыстасаваная ў маленькiх дзяцей для работы на блiзкай адлегласцi. Яшчэ: кнiжкi малому таксама трэба даваць з вялiкiмi, выразнымi лiтарамi, а не з дробным шрыфтам. Калi вы пераходзiце да чытання, дзiця трэба навучыць правiлам гiгiены зроку. Яно павiнна ведаць, што нельга чытаць лежачы на падлозе. Чытаць трэба седзячы. Акрамя таго, трэба змяняць зрокавыя нагрузкi. Напрыклад, на працягу 5—10 хвiлiн вы разглядаеце кнiжку, потым — адпачынак, змена дзейнасцi на актыўную гульню. I, безумоўна, нi ў якiм разе не прывучайце дзiця з 2 гадоў да камп'ютарных гульняў. З узростам колькасць усялякiх дадатковых абмежаванняў будзе крыху павялiчвацца. Але калi вы адразу навучыце дзiця здароваму ладу жыцця, у далейшым гэта дапаможа пазбегнуць многiх праблем з вачыма. — Гомель, Антанiна Пятроўна. Маёй дачцэ 5 гадоў. Калi яна прыходзiць з вулiцы, у яе слязяцца i свярбяць вочы. З чым гэта можа быць звязана? — Хутчэй за ўсё, у дзiцяцi вясенне-летнi катар. Гэта алергiчная рэакцыя, звязаная з цвiценнем траў, дрэў, раслiн. Для выяўлення алергена неабходна звярнуцца да алерголага, каб ён паставiў алергiчныя пробы i выявiў непасрэдна той алерген, якi выклiкае такую рэакцыю. А каб прызначыць лячэнне, трэба звярнуцца да акулiста па месцы жыхарства. Спецыялiст прызначыць прэпараты, якiя пагашаюць гэтую рэакцыю. Для прафiлактыкi такога стану звычайна за два тыднi да пачатку меркаванага цвiцення траў прызначаюцца антыгiстамiнныя прэпараты, якiя дазволяць поўнасцю лiквiдаваць непрыемныя адчуваннi, i ваша дзiця будзе здаровае. — Салiгорск, Таццяна Фёдараўна. У маёй 15-гадовай дачкi вельмi дрэнны зрок, вялiкая блiзарукасць, прыроджаная мiяпiя правага вока. Вучыцца з такiм зрокам цяжка. Як нам лячыцца? — Перш за ўсё ваша дзiця павiнна быць абследавана ў акулiста i не толькi па месцы жыхарства, але i абавязкова ў афтальмолага ў Рэспублiканскiм кансультацыйным цэнтры. Гэта можна зрабiць у 4-й гарадской клiнiчнай бальнiцы, дзе будуць выкананы больш тонкiя даследаваннi, якiя немагчыма зрабiць ва ўмовах палiклiнiкi. Таксама можна звярнуцца ў Мiнскую абласную дзiцячую клiнiчную бальнiцу, якая таксама валодае ўсiмi сучаснымi метадамi дыягностыкi захворванняў вока. Для палягчэння вучобы неабходна, калi ёсць паказаннi, аформiць групу iнвалiднасцi. I вучыцца ў спецыялiзаванай школе для дзяцей з аслабленым зрокам. Палохацца такiх школ не трэба. У шэрагу выпадкаў дзецi атрымлiваюць тут нават лепшую адукацыю, чым у агульнаадукацыйных школах. Бо з iмi па спецыяльных методыках займаюцца iндывiдуальна, класы невялiкiя i ўвагi вучням надаецца больш. Абавязкова трэба назiрацца ў афтальмолага па месцы жыхарства, сачыць за захаваннем гiгiены зроку. А ў далейшым неабходна правiльна выбраць прафесiю, якая была б больш звязана са слыхам, чым са зрокавай работай. Напрыклад, такiя дзецi добра вучацца i бываюць вельмi запатрабаваныя, калi iдуць у медыцынскiя каледжы, дзе набываюць спецыяльнасць мануальнага тэрапеўта. Сёння ў навучальных установах ёсць групы для дзяцей з аслабленым зрокам. — Мiнск, Вера Леанiдаўна. Зараз вельмi папулярныя кантактныя лiнзы. Цi не шкодныя яны? Цi ёсць супрацьпаказаннi для iх? I якiя асаблiвасцi нашэння кантактных лiнзаў? — Баяцца кантактных лiнзаў не варта, калi вы ўпэўнены, што ваша дзiця захоўвае ўсе гiгiенiчныя меры перасцярогi пры выкарыстаннi кантактных лiнзаў: мые рукi перад тым, як надзець цi зняць кантактныя лiнзы, захоўвае iх у спецыяльных кантэйнерах, выкарыстоўвае добрыя прэпараты для ачысткi лiнзаў. Асноўнае супрацьпаказанне для нашэння кантактных лiнзаў — абмежаванне нашэння пры вiрусных захворваннях цi iншых хваробах, калi аслаблены iмунiтэт. Калi вам зроблена проба манту, то да заканчэння тэрмiну яе дзеяння таксама нельга насiць лiнзы. Такiя абмежаваннi патрэбны прыкладна на працягу тыдня. Акрамя таго, трэба ведаць, што кантактныя лiнзы поўнасцю не заменяць акуляры. Апошнiя, як варыянт запасной карэкцыi, павiнны заўсёды быць пад рукой. — Гродна, Нiна. У майго 13-гадовага сына рэзка ўпаў зрок. Зараз ён 0,3—0,6. Афтальмолаг выпiсаў акуляры, але яны не дапамагаюць, становiцца горш. Што рабiць? — Перш за ўсё такое дзiця павiнна быць грунтоўна абследавана ў акулiста па месцы жыхарства. Гэтае абследаванне павiнна ўключаць у сябе як праверку вастрынi зроку, так i праверку рэфракцыi або праламляльнай здольнасцi вока (цыклаплэгii) ва ўмовах пашыранай зрэнкi. Калi зрок знiзiўся да 0,3—0,6 нядаўна, то гэта можа быць стан, якi называецца спазм акамадацыi. Пры гэтым працэс можа мець абарачальны характар i пры пэўных умовах зрок можна яшчэ аднавiць. Трэба стварыць спрыяльныя ўмовы для работы на блiзкай адлегласцi, абмежаваць работу з камп'ютарам, павялiчыць фiзiчныя нагрузкi, больш рухацца, вельмi добра дапамагае плаванне. Што датычыцца акуляраў. Усё залежыць ад таго, як яны падабраныя. Калi маецца спазм акамадацыi, сапраўды акуляры могуць толькi пагаршаць стан. Падбор акуляраў павiнен праводзiцца толькi пасля цыклаплэгii. — Капыльскi раён, Мiкалай Iванавiч. Скажыце, доктар, якiя прадукты садзейнiчаюць умацаванню зроку? — Гэта прадукты, якiя ўтрымлiваюць вiтамiны А, С, Е — так званы антыаксiдантны комплекс, вiтамiны групы В. Вельмi карысныя чарнiцы, iх можна ўжываць у дастаткова вялiкай колькасцi, потым морква, якая ўтрымлiвае вiтамiн А, але ён засвойваецца толькi ў тлушчах з алеем, маслам, смятанай, маянэзам. Рэкамендуюцца прадукты з вiтамiнам В, якi карысны для сятчаткi i рагавiцы. Вiтамiны групы В ёсць у мясных прадуктах, пячонцы, злакавых. У дзяцей павiнен быць больш шырокi рацыён. Нiякiх дыет i аднастайнай ежы. Больш тварагу, кiсла-малочных прадуктаў, у якiх шмат кальцыю, ёсць калiй. Менш вяндлiны, саленняў, макароны, кашаў. — Мiнск, Ганна Васiльеўна. Хачу папытацца наконт сваiх дзяцей. У 11-гадовага сына мiяпiя высокай ступенi з астыгматызмам. Цi можна яму насiць лiнзы? У 10-гадовага сына была дальназоркасць. Цяпер прайшла, зрок у яго ўдалячынь — адзiнка. Але адно вока пачало касiць, што можна з гэтым зрабiць? — Кантактныя лiнзы з высокай ступенню астыгматызму насiць можна. Дзiцяцi нават будзе больш прыемна i зручна, бо ў яго не абмяжоўваецца поле зроку, i прадметы ён убачыць у нармальную велiчыню. Калi хлопчык будзе захоўваць гiгiенiчныя правiлы нашэння лiнзаў i iх догляду, то ўсё будзе добра. Але пры гэтым вы не павiнны забываць, што на ўсялякi выпадак у яго абавязкова павiнны быць акуляры. Напрыклад, калi ён прастудзiўся цi знаходзiцца там, дзе нельга памыць рукi... Што да другога хлопчыка, то тут у вас праблема ў наступным. Вы павiнны ведаць, якая ў яго была дальназоркасць i цi не засталася яна, нягледзячы на тое, што ён бачыць на адзiнку ўдалячынь. У дзяцей можа быць так званая схаваная дальназоркасць, пры якой яны бачаць удалячынь на адзiнку, але пры рабоце на блiзкай адлегласцi вачам не камфортна. Вочы пачынаюць стамляцца i тады, каб адно вока адпачыла, другое проста пачынае адыходзiць убок. Цяпер, на канiкулах, вы абавязкова павiнны правесцi поўнае абследаванне сына. Праверыць яго рэфракцыю на цыклаплегii. Калi абследаванне пакажа, што застаецца невялiкая дальназоркасць, то яму абавязкова патрэбны акуляры для чытання, iнакш вока будзе адхiляцца. Акуляры для чытання створаць спрыяльныя ўмовы для работы на блiзкай адлегласцi, i вока стане роўна. Святлана БАРЫСЕНКА, Вольга ШАЎКО. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вашы пытаннi адказала галоўны дзiцячы афтальмолаг Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, доктар медыцынскiх навук, дацэнт кафедры афтальма
|
|