Жывот балiць...
Жывот балiць...
Гастрыты, язвы, калiты, набываючы хранiчны характар, iстотна знiжаюць якасць жыцця, робяць чалавека залежным ад лекаў. Справiцца з некаторымi праблемамi можна з дапамогай народнай медыцыны. Для паляпшэння апетыту, зняцця спазмаў i боляў прыгатуйце наступны настой: 2 ст. лыжкi насення кропу залiце ў тэрмасе 0,5 л кiпеню, настойвайце 30—40 хвiлiн, працадзiце, пiце па паўшклянкi за паўгадзiны да яды 3 разы на дзень. Пры гастрыце з павышанай кiслотнасцю дапамагае мёд (1 ст. лыжка), разведзены ў шклянцы вады. Раствор трэба прымаць за дзве гадзiны да яды 2—3 разы на дзень на працягу двух месяцаў. Пры гастрыце з панiжанай кiслотнасцю паспрабуйце пiць сок чорных парэчак па 50 мл перад ядой 3 разы на дзень на працягу месяца. Пры язве страўнiка прымайце адвар бульбы без солi па 1/2 шклянкi 3 разы на дзень. На кожны прыём гатуйце свежы адвар. Пры язве дванаццацiперснай кiшкi эфектыўная наступная сумесь: бялок свежага яйка ўзбiце з 1 ч. лыжкай цукровай пудры i 1 ст. лыжкай алiўкавага алею; прымайце сумесь нашча па 1 ст. лыжцы на працягу дзесяцi дзён. Пры паносе: зерне ячменю (50 г) залiце 0,5 л гатаванай вады, праварыце 10 хвiлiн, настойвайце 4—6 гадзiн. Працадзiце. Прымайце па 1/4 шклянкi 3—4 разы на дзень. А таксама пры расстройстве жывата дапамагаюць адвар з сушаных груш цi рысавы адвар. Для паляпшэння дзейнасцi кiшэчнiка штодзень з'ядайце нашча па 100—150 г буракоў. Ад запораў дапамагае мякаць гарбуза, змешаная з мёдам. А яшчэ паспрабуйце на ноч прымаць настой насення лёну: 1 ч. лыжкi сыравiны заварыце 1 шклянкай кiпеню, настойвайце, ухутаўшы, на працягу 4—5 гадзiн. Настой пiць, не працэджваючы. Сок чырвонай рабiны з мёдам (сталовая лыжка на шклянку) палягчае стан пры гемароi. Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гастрыты, язвы, калiты, набываючы хранiчны характар, iстотна знiжаюць якасць жыцця, робяць чалавека залежным ад лекаў. Справiцца з некаторымi праблема |
|